Бычыны Цэпень

Бычыны цэпень, Няўзброены цэпень, Бычыны саліцёр (Taeniarhynchus saginatus) — від стужачных чарвей.

Бычыны цэпень
Бычыны Цэпень
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Taeniarhynchus saginatus Goeze, 1782

Сінонімы
  • Taenia saginata
  • Taeniarhynchus saginata
Бычыны Цэпень
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  6206
EOL  51500263

Апісанне

Паразітуе ў кішэчніку драпежных жывёл і чалавека. Мае памеры да 5—7 м. Галоўка як і ў іншых цэпеняў з 4 прысоскамі, але без хабатка і кручкоў. Цела мае да 1 тыс. і больш членікаў.

Асаблівасці біялогіі

Развіццё бычынага цэпеня адбываецца са зменай двух гаспадароў. Асноўным гаспадаром з’яўляецца чалавек. Спелыя членікі з калам выводзяцца з кішэчніка і могуць быць праглынуты буйной рагатай жывёлай разам з забруджанай травой. У кішэчніку каровы (прамежкавага гаспадара) з яец выходзіць лічынка. Праз сценку кішэчніка яна пранікае ў кроў, разносіцца па целе жывёлы і асядае ў мышцах. Тут утвараецца новая лічынка — фіна. Яна мае выгляд пузыра, на адным канцы якога ўкручана ўнутр галоўка з шыйкай. Лічынка расце, дасягае памераў гарошыны. Калі чалавек есць дрэнна праваранае, прасмажанае або правяленае мяса, фіна можа трапіць у яго страўнік, затым у кішэчнік. Тут галоўка з шыйкай выварочваецца і прымацоўваецца да сценкі кішэчніка.

Бычыны Цэпень 
Спелы членік

Чарвяк расце і пачынае ўтвараць спелыя членікі з палавой сістэмай. Матка складаецца з падоўжанага ствала і 17—30 бакавых адросткаў. Цэпень размнажаецца, спелыя членікі з яйцамі адрываюцца і выводзяцца вонкі. За 18—20 гадоў, якія можа праіснаваць бычыны цэпень, у яго членіках ўтвараюцца і выдзяляюцца каля 11 млрд яец.

Літаратура

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6.

Tags:

Стужачныя чэрві

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Падляшскія мучанікіЁд200221vek.byМэрДзеяслоўАляксандр Мікалаевіч СакураўВікікрыніцыГомельЮрась СвіркаУладзімір Пятровіч СаламахаЖазеф ФешВялікія раўніныАсіміляцыя (мовазнаўства)Эма УотсанМіндоўгУладзімір Уладзіміравіч ПуцінЦыбуля мядзведжаяМіхась ТурыянскіСкандыйКарлес ПучдэмонМаніёкНарматыўны кантрольЗямля пад белымі крыламіКапялюшПарыжГрэчаская моваВаенная прысягаАдамТадэвуш ТышкевічЛюдзі на балоце (раман)Пятрусь БроўкаЯдвігін Ш.Ліянель МесіРазбітае сэрца пацанаАнастасія Раманаўна ЛаўрынчукАлімпійскія гульніУладзімір ДубоўкаАнальны сексВікіманіяВялікдзеньФонд Вікімедыя40-я стралковая дывізіяБеларуская Народная Рэспубліка28 сакавікаАўстраліяНойНікарагуаЭдвін Паўэл ХаблГольмійТаджыкіУладзімір Пятровіч ЖданаўХарукі МуракаміБрэд ПітРасліныМікола ХведаровічСадружнасць Развіцця краін Паўднёвай АфрыкіВасіль Васілевіч ШапялевічПалессеМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеУітні Х’юстанПолацкае княстваДудка беларускаяПалесцінаНа ростаняхМайк ПенсПубліцыстычны стыльАзотБора-БораМарфінВітаўтЯнка МаўрБеларускі вызвольны рух (арганізацыя)Путумаё🡆 More