Аўрамій Смаленскі

Аўрамій Смаленскі (Працалюбівы) (нарадзіўся 1172 або 1150 - памёр паміж 1221 і 1224) — праваслаўны святы, вялебны.

Памяць здзяйсняецца 21 жніўня (па юліянскім календары). Аўрамій прыняў пострыг у манастыры Прасвятой Багародзіцы ў Селішчы паблізу Смаленска.

Аўрамій Смаленскі
Аўрамій Смаленскі і Меркурый Смаленскі
Аўрамій Смаленскі і Меркурый Смаленскі
Дата нараджэння 1172
Месца нараджэння
Дата смерці 1221
Месца смерці
Шануецца Рускай Праваслаўнай царквой
Кананізаваны 1549
У ліку прападобных
Дзень памяці 21 жніўня (па юліянскім календары)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля 30 гадоў манаскага служэння ў 1198 годзе ён прыняў сан прэсвітэра і стаў шырока вядомы як прапаведнік і настаўнік не толькі для манаскай браціі, але і для недухоўных асоб. Гэта выклікала зайздрасць у часткі духавенства, і Аўрамію давялося перайсці ў Крыжаўзвіжанскі манастыр у Смаленску. Сюды да яго пачало прыходзіць яшчэ больш людей за духоўнай парадай, настаўленнем. Ён актыўна ўдзельнічаў у аздабленні храма, намаляваў для яго 2 абразы. Няспынныя казанні і поспех у вернікаў зноў выклікалі зайздрасць у духавенства і гарадской знаці. Прэсвітэра абвінавацілі ў ерасі і распаўсюджванні забароненых кніг, а таксама ў спакушэнні жанчын і пераманьванні духоўных дзяцей. На судзе, які ўзначальвалі князь і епіскап, ён змог апраўдацца, але яму забаранілі свяшчэннадзейнічаць і загадалі вярнуцца ў той жа самы манастыр. Але папулярнасць Аўрамія ў народзе была такой вялікай, што царкоўныя ўлады вымушаны былі адмяніць сваю забарону на прапаведніцтва і прызначылі яго ігуменам новага манастыра. Па-ранейшаму да яго сыходзіліся розныя людзі, каб паслухаць разумныя парады і настаўленні. Аўрамій заклікаў смалян няўхільна прытрымлівацца маральных прынцыпаў хрысціянства, клапаціцца пра духоўнае ўдасканаленне жыцця, увесь час помніць пра Бога, маліцца дзень і ноч. Памёр ён да 1224, пражыўшы ў манастве 50 гадоў. Пасля смерці, як і пры жыцці, Аўрамія шанавалі смаляне як нястомнага прапаведніка рэлігійнага пакаяння і непазбежнасці страшнага суда. За актыўнае прапаведанне хрысціянства і ўзорнае жыццё праваслаўная царква кананізавала яго. Яго вучань манах Яфрэм напісаў «Жыціе прападобнага Аўрамія Смаленскага». Жыціі Аўраамія вядомыя па спісах XVI-XVII стагоддзяў.

Кананізаваны на Макар'еўскім саборы ў 1549 годзе.

Зноскі

  • Abrahamiusz Smoleński // MAK
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Аўрамій Смаленскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    ПраваслаўеСмаленск

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    АнамнезПаўстанне 1863—1864 гадоўБерасцейская уніяМаксім ТанкСаудаўская АравіяІнданезіяКапюшонАндрусь ТакіндангHTTPБульбаБараўЗнак бядыТулаГульня тронаў (раман)Вялікая ложа БеларусіІндыяСцерлядзьБароўка (Лепельскі раён)Мінай Піліпавіч ШмыроўПрыматалогіяКастэль-НуоваАфрыкаВейшнорыяРэзюмэАрменіяПсіхалогіяЯгайлаПраграмістУНІАНУрад Беларускай Народнай РэспублікіБангкокМіхась Чарот1 красавікаАлёна Іванаўна ШкрумБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаГвязда БыдгашчХанс Крысціян АндэрсенСлуцкі поясАмністыя (фільм)База даныхЛюблінАнглійская моваРымАбу НувасПаўднёвая КарэяПарыжБеларуская літаратураТрэцяя Устаўная граматаФёдар Іванавіч ПрывалаўАўтамагістраль УралВайна на ўсходзе УкраіныМанголіяБеларускія імёныЯнка МаўрНавакольнае асяроддзеТ-44В’етнамДзядзькаваннеМарк ШагалТрайчасты нервЛексікаБеларускі арабскі алфавітНашвілРэжым ЛукашэнкіЧэхіяАнджэла БадаламенціПагоняБутанУННВ6🡆 More