Руская Праваслаўная Царква

Руская праваслаўная царква, Маскоўскі Патрыярхат — аўтакефальная праваслаўная царква, якая займае 5-е месца ў дыптыху праваслаўных цэркваў, найбольшая з існуючых праваслаўных цэркваў.

З’яўляецца найбольшай рэлігійнай арганізацыяй у Расіі, Беларусі і Украіне. У склад Маскоўскага Патрыярхата ўваходзяць аўтаномныя Японская, Кітайская, Украінская, Латвійская, Эстонская праваслаўныя цэрквы, Руская праваслаўная царква за мяжой і Праваслаўная царква Малдовы.

Руская праваслаўная царква
руск.: Русская православная церковь
царк.-слав: Рꙋ́сскаѧ правосла́внаѧ цр҃ковь
Руская Праваслаўная Царква
Асноўная інфармацыя
Заснавальнікі Апостал Андрэй (паводле царкоўнага падання)
патрыярх Фоцій I Канстанцінопальскі (у 860-я гады стварыў епархію «Расія»);
патрыярх Мікалай II Канстанцінопальскі, які паставіў Міхаіла мітрапалітам Кіеўскім (988 год);
князь Уладзімір Святаслававіч
Аўтакефалія дэ-юрэ з 1589 года;
дэ-факта з 1448 года
Прызнанне аўтакефаліі прызнана ўсімі памеснымі праваслаўнымі царквамі
Прадстаяцель у наш час Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл
Цэнтр У складзе Канстанцінопальскага патрыярхата:
Кіеў (X век — 1299);
Уладзімір (1299—1325; дэ-факта);
Масква (1325—1448; дэ-факта);
Аўтакефалія:
Масква (1448—1721);
Санкт-Пецярбург (1721—1917);
Масква (з 1917)
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля Данілаў манастыр, Масква
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) Сцяг Азербайджана Азербайджан
Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Казахстана Казахстан
Сцяг Кыргызстана Кыргызстан
Сцяг Латвіі Латвія
Сцяг Літвы Літва
Сцяг Таджыкістана Таджыкістан
Сцяг Туркменістана Туркменістан
Сцяг Узбекістана Узбекістан
Сцяг Японіі Японія
Сцяг Кітая Кітай(аспрэчваецца)
Сцяг Малдовы Малдова (аспрэчваецца)
Сцяг Манголіі Манголія (аспрэчваецца)
Сцяг Украіны Украіна (аспрэчваецца)
Сцяг Эстоніі Эстонія (аспрэчваецца)
Руская дыяспара (часткова)
Епархіі за межамі юрысдыкцыі Заходняя і Цэнтральная Еўропа (Берлінская і Германская, Брусельская і Бельгійская, Будапешцкая і Венгерская, Венская і Аўстрыйская, Гаагская і Нідэрландская, Корсунская, Сурожская)
Цэнтральная і Паўднёвая Амерыка (Аргенцінская і Амерыканская)
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія (Філіпінска-В’етнамская)
Афрыка (Патрыяршы экзархат Афрыкі)
Царква-маці Канстанцінопальскі патрыярхат
Мова набажэнстваў Сінадальны ізвод царкоўнаславянскай мовы, абмежавана мовы народаў Расіі, у замежных парафіях таксама на мясцовых мовах
Каляндар Юліянскі
Колькасць
Епіскапаў 412 (на 15 кастрычніка 2018 года)
Епархій 303 (на лістапад 2017)
Манастыроў 944 (462 мужчынскіх і 482 жаночых)
Прыходаў 36 878 «храмаў ці іншых памяшканняў, у якіх здзяйсняецца Боская Літургія»
Святароў 39 414 штатных клірыкаў, уключаючы 34 774 прасвітары і 4 640 дыяканаў
Вернікаў 90—120 млн. чал.
Сайт www.patriarchia.ru

Іншымі памеснымі (аўтакефальным) царквамі, што ўваходзяць у дыптых, прызнаецца адзінай кананічнай праваслаўнай царквой на тэрыторыі былога СССР з выключэннем Грузіі, дзе кананічнай з’яўляецца Грузінская праваслаўная царква, і Эстоніі, дзе апрача РПЦ кананічнай з’яўляецца Эстонская апостальская праваслаўная царква Канстанцінопальскага Патрыярхата.

Аўтакефалію ад Канстанцінопальскага Патрыярхата царква атрымала ў 1448 годзе, Патрыярхат устаноўлены ў 1589. З 1721 па 1917 гады кіравалася Свяцейшым Сінодам. У 1917 годзе быў адноўлены патрыярхат.

На канец 2006 года, і да ўз’яднання з РПЦЗ, РПЦ мела 136 епархій; 1 экзархат (Беларускі); 171 архіерэяў, з іх 131 епархіяльных, 40 вікарных, без уліку 13, якія былі на адпачынку. Дзейнічаюць 713 манастыроў, у тым ліку ў Расіі: 208 мужчынскіх і 235 жаночых; на Украіне: 89 мужчынскіх і 84 жаночых; у іншых краінах СНД і Прыбалтыкі: 38 мужчынскіх і 54 жаночых; у рэшце замежных краін: 2 мужчынскіх і 3 жаночых. Стаўрапігіяльных манастыроў 25. Агульная колькасць прыходаў — 27 393 (колькасць хутка ўзрастае). Агульная колькасць духавенства — 29 450.

Духоўных навучальных устаноў 75, з іх 5 духоўных акадэмій, 34 духоўныя семінарыі, 36 духоўных вучылішчаў. Усяго на дзённай форме навучання каля 5400 чалавек. Таксама дзейнічаюць 2 праваслаўныя ўніверсітэты і 1 багаслоўскі інстытут.

Прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы — Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл (з 1 лютага 2009 года).

У снежні 2017 года стала вядома, што СБУ зняла грыф «цалкам сакрэтна» з дакументаў НКДБ аб стварэнні Маскоўскай Патрыярхіі. У іх, у прыватнасці сцвярджаецца, што ўсіх дэлегатаў т.зв. Памеснага Сабора РПЦ МП 1945 года быў завербаваны чэкістамі.

Важна, каб у ліку вызначаных кандыдатаў пераважалі агенты НКВС, здольныя правесці на Саборы патрэбную нам лінію
—ліст, накіраванае ў верасні 1944 года на месцы за подпісам начальніка 2-га ўпраўлення НКДБ СССР Фядотава і кіраўніка пятага аддзела 2-га ўпраўлення Карпава

З рассакрэчаных дакументаў вынікае, што НКДБ СССР і яго падраздзяленні ў саюзных і аўтаномных рэспубліках, краях і абласцях займаліся падборам кандыдатаў для ўдзелу ў саборы з прадстаўнікоў духавенства і свецкіх. З гэтай мэтай трэба было намеціць «асоб, якія маюць рэлігійны аўтарытэт сярод духавенства і вернікаў і ў той жа час правераных на агентурнай або патрыятычнай працы».

Гл. таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Руская праваслаўная царква, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Руская Праваслаўная Царква Гл. таксамаРуская Праваслаўная Царква ЗаўвагіРуская Праваслаўная Царква КрыніцыРуская Праваслаўная Царква ЛітаратураРуская Праваслаўная Царква СпасылкіРуская Праваслаўная ЦаркваАўтакефаліяБеларусьЛатвійская праваслаўная царкваПраваслаўеПраваслаўная царква МалдовыРасіяРуская праваслаўная царква за мяжойУкраінаУкраінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхатаЭстонская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхатаЯпонская праваслаўная царква

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Абвал моста Лісіньша (2024)МіндоўгСацьяджыт РайKFCКапялюшЭмілія ПлятэрАсіміляцыя (мовазнаўства)Сяргей ШупаХрышчэнне РусіАрланда БлумНовая зямля (паэма)Мялецій СматрыцкіПрастытуцыяРазбітае сэрца пацанаНавуковы стыльКанье УэстБуякіГісторыя беларускай мовыЮНЕСКАМарат Сяргеевіч МаркаўДавід Бен-ГурыёнДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыДрычын (Пухавіцкі раён)Папараць-кветкаЛітоўская хронікаНаркамаўкаБрамбіПралескаТэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 годаБясхвостыя земнаводныяЛа-Хоя (Каліфорнія)ВікіпедыяДагавор аб космасеСэм КлафлінВірусыГорадПампеіСердар (горад)Максім Філімонавіч УсПрудок (Гомель)ЗайменнікХімічная формулаШаленстваКазуля еўрапейскаяЗімовыя Алімпійскія гульні 2014Internet ExplorerПагоня (гімн)ГроднаБеларускі калабарацыянізм у Другой сусветнай вайнеРаберту РывелінуБеларускія татарыГамеланЧэмпіянат свету па футболе 20221984 (раман)ЭўкарыётыГенрых III ВалуаДжасцін БіберСан-Луіс-АбіспаАзотСтаматалогія28 сакавікаЛюбоўБуразубка звычайнаяКандрат КрапіваГуцулыАрхітэктура БеларусіКалясянкаБеларускі полк «Пагоня»Джон БернталГерб БеларусіВялікабрытаніяЭма УотсанМастацкі стыльСадружнасць Развіцця краін Паўднёвай Афрыкі🡆 More