Атмасфера Венеры

Атмасфера Венеры нашмат шчыльнейшая і гарачэйшая за атмасферу Зямлі: тэмпература ла паверхні складае 740 К (467 °C) з ціскам каля 93 бар.

Атмасфера Венеры змяшчае непразрыстыя аблокі з сернай кіслаты, што робіць немагчымым правядзенне аптычных назіранняў паверхні. З гэтай прычыны тапаграфічная інфармацыя аб паверхні атрымліваецца дзякуючы радыёлакацыйным даследаванням. Асноўнымі газамі, складнікамі атмасферы, з’яўляюцца двухвокіс вугляроду і азот. Іншыя хімічныя злучэнні прысутнічаюць толькі ў следавых колькасцях.

Атмасфера Венеры
Выява
На астранамічным целе Планета Венера
Матэрыял дыяксід вугляроду, азот і sulfur dioxide[d]
Ціск 92 Бар
Схематычная ілюстрацыя
Maximum temperature record 770 K і 497 °C
Minimum temperature record 710 K і 437 °C
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Атмасфера планеты знаходзіцца ў стане моцнай цыркуляцыі і кручэння. Поўны цыкл кручэння атмасферы складае ўсяго чатыры зямныя дні, што ў шмат разоў хутчэй за перыяд кручэння планеты (243 дні). Ветры пры такім хуткім кручэнні маюць хуткасць да 100 м/с (~360 км/гадз), што перавышае хуткасць кручэння пунктаў на экватары планеты ў 60 разоў. Для параўнання, на Зямлі самыя моцныя ветры маюць ад 10 % да 20 % хуткасці кручэння пунктаў на экватары. З іншага боку, хуткасць ветру зніжаецца па меры памяншэння вышыні, дасягаючы 10 км/гадз каля паверхні. Недалёка ад палюсоў існуюць антыцыкланічныя структуры, званыя палярнымі віхрамі. Кожны віхар мае двайное вока і характэрны S-падобны малюнак аблокаў.

У адрозненне ад Зямлі, Венера не мае магнітнага поля, і яе іанасфера аддзяляе атмасферу ад касмічнай прасторы і сонечнага ветру. Іанізаваны пласт не прапускае сонечнае магнітнае поле, надаючы Венеры асаблівае магнітнае асяроддзе. Яно разглядаецца як індукаваная магнітасфера Венеры. Лёгкія газы, у тым ліку вадзяная пара, пастаянна здзімаюцца сонечным ветрам праз індукаваны хвост магнітасферы. Мяркуецца, што атмасфера Венеры каля 4 мільярдаў гадоў таму была больш падобная да зямной, з вадкай вадой на паверхні. Незваротны парніковы эфект, магчыма, быў выкліканы выпарэннем паверхневай вады і наступным павышэннем узроўняў іншых парніковых газаў.

Нягледзячы на ​​экстрэмальныя ўмовы на паверхні планеты, атмасферны ціск і тэмпература на вышыні 50-65 км маюць практычна такія ж значэння, як і на паверхні Зямлі, што робіць верхнія слаі атмасферы Венеры найбольш падобнымі да зямных у Сонечнай сістэме (прычым нават больш, чым на паверхні Марса). Праз падабенства ціску і тэмпературы, а таксама з-за таго факта, што паветра для дыхання (21 % кіслароду, 78 % азоту) уздымаецца ў атмасферы Венеры (гэтак жа, як гелій уздымаецца на Зямлі), верхнія слаі атмасферы былі прапанаваны навукоўцамі ў якасці прыдатнага месца для даследавання і каланізацыі.

Зноскі

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Хто смяецца апошнім (п’еса)1984СамаліАфіныБаявік (кінажанр)Восіп Вікенцьевіч ТурчыновічВаршаваРэфармацыяКузьма ЧорныВадзім КабанчукІнфлюэнсерНаш крайІлюстрацыяJavaScriptБальшавік (Мінскі раён)ГвінеяІгнат Яўхімавіч ГрынявіцкіТрасянкаАндрэй ПачобутВікісховішчаЕўрапейскі СаюзПапа РымскіЛех ВаленсаПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2010)ТрасцянецЕва ВежнавецПершая сусветная вайнаСнегКітайЎCounter-Strike 2НігерыяЕўропаРасціслаў ЛапіцкіЯнка БрыльРональд РосБахмутЗайменнік29 красавікаАрганічныя рэчывыСлава КораньСмальяныБаграшкёльПавел Аляксандравіч ХарланчукULISМалая базілікаАзёры БеларусіАзіяцкі маршрут AH4Спіс вуліц МінскаМастурбацыяАўстраліяСпортЧэхіяФёдар Іванавіч ПрывалаўАнамнезСанкт-ПецярбургМаша і МядзведзьУННВВялікая ложа БеларусіАнатоль Уладзіміравіч ЛябедзькаАлесь ДударГерб ЛідыАляксандр Фёдаравіч ГарцуеўЛічэбнікЖаўнаСлавакіяБеларуская міфалогіяМузей старажытнабеларускай культурыСвятлана Міхайлаўна ЛясовічПрасніцаРэзюмэВіторыа МеанаКароткая гісторыя БеларусіНікала Леанар Садзі КарноМазамбік🡆 More