Іван Васілевіч Саверчанка

Іван Васілевіч Саверчанка (нар.

2 красавіка 1962, в. Маліноўка, Касцюковіцкі раён) — беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік, гісторык, палітолаг. Спецыяліст па гісторыі беларускай літаратуры XVI—XVII стагоддзяў. Доктар філалагічных навук (2001), прафесар (2013).

Іван Васілевіч Саверчанка
Іван Васілевіч Саверчанка
Дата нараджэння 2 красавіка 1962(1962-04-02) (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, гісторык, палітолаг, літаратар, пісьменнік
Навуковая сфера літаратуразнаўства, гісторыя літаратуры[d], тэорыя літаратуры[d], гісторыя і паліталогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (2001)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Прэміі

Біяграфія

Нарадзіўся 2 красавіка 1962 года ў вёсцы Маліноўка Касцюковіцкага раёна.

У 1983 годзе скончыў філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута, у 1988 годзе — аспірантуру Інстытута літаратуры АН БССР.

З 1988 года вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі. У 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Фарміраванне старабеларускай кніжнай паэзіі XVI — першай паловы XVII ст.».

У 2001 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Публіцыстычная літаратура Беларусі другой паловы XVI—XVII стст.: праблемы паэтыкі».

З 2015 года дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Грамадская дзейнасць

Сябра БНФ «Адраджэнне», у 1993 годзе ўзначальваў камісію па адукацыі. У 1997 годзе міліцыя арыштавала Івана Саверчанку, бо ён гаварыў па-беларуску.

Навуковая дзейнасць

Напрамкі даследаванняў: гісторыя і тэорыя літаратуры, гісторыя Беларусі, палітычныя і культурныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стагоддзяў, філасофская думка Беларусі, сучасныя праблемы ўлады і дзяржаўнасці, міжнародныя адносіны.

Узнагароды

Лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (1999), прэміі НАН Беларусі (1993), Літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2012), Міждзяржаўнай прэміі «Зоркі Садружнасці» (2017), Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2020).

Асноўныя навуковыя працы

  • Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI—XVII стст. Мінск, 2012.
  • Menschliche Dimension: intellektuelle und geistige Bereiche = Чалавечае вымярэнне: інтэлектуальная і духоўная сферы. Minsk, 2004.
  • Aurea mediokritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока. Мінск, 1998.
  • Апостал яднання і веры: Язэп Руцкі. Мінск, 1994.
  • Сымон Будны — гуманіст і рэфарматар. Мінск, 1993
  • 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Менск, 1993.
  • Старажытная паэзія Беларусі (XVI — першая палова XVII ст.). Мінск, 1992.
  • Астафей Валовіч: гісторыка-біяграфічны нарыс. Мінск, 1992.
  • Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега. Мінск, 1992.
    Удзел у калектыўных працах
  • Сусветная спадчына Францыска Скарыны. Мінск, 2017.
  • Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў : у 2 т. Т. 1. Мінск, 2006.
  • 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Менск, 1999.
    Выданні літаратурных помнікаў
  • Шэдэўры пісьменства і літаратуры Беларусі X—XVII стагоддзяў. Мінск, 2016.
  • Беларуская літаратура XVI ст. Мінск, 2015.
  • Памятники литературы Беларуси X—XVIII вв. Минск, 2013.
  • Старажытная беларуская літаратура (XII—XVII стст.). Мінск, 2007; 2010.
  • Беларуская літаратура X—XV стст. Мінск, 2010.
  • Кладезь мудрости и благодати. Фольклор и литературные памятники Беларуси. Москва, 2010.
  • Францыск Скарына. Выбраныя творы. Мінск. 2008.
    Літаратурна-мастацкія і гісторыка-дакументальныя творы
  • Рыцары Белай Русі. Мінск, 2022.
  • Магія слова. Беларускія пісьменнікі XII—XVII стагоддзяў : эсэ. Мінск, 2019 (Нацыянальная літаратурная прэмія ў намінацыі «Літаратурная крытыка і літаратуразнаўства», 2020).
  • Трон: легенда, повесть, мистерия. Минск, 2019.
  • Улада пячаткі: легенда, аповесць, містэрыя, эсэ. Мінск, 2016.
  • Блеск короны: повесть-нарация, эссе. Минск, 2014.

Заўвагі

  • а б в г д е ё ж з Марозаў 2022.
  • Прэзентацыя і перадача ў дар кніг, якія выйшлі пры падтрымцы МФГС(недаступная спасылка) // Інтэрнэт-партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, 2009-09-21
  • Кто есть кто в Беларуси: САВЕРЧЕНКО Иван Васильевич
  • Парушэнні моўных правоў
  • Лауреатом премии «Звезды Содружества» стал белорусский ученый Иван Саверченко
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Іван Васілевіч Саверчанка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Іван Васілевіч Саверчанка БіяграфіяІван Васілевіч Саверчанка Грамадская дзейнасцьІван Васілевіч Саверчанка Навуковая дзейнасцьІван Васілевіч Саверчанка УзнагародыІван Васілевіч Саверчанка Асноўныя навуковыя працыІван Васілевіч Саверчанка ЗаўвагіІван Васілевіч Саверчанка ЛітаратураІван Васілевіч Саверчанка СпасылкіІван Васілевіч Саверчанка19622 красавікаГісторыкДоктар філалагічных навукКасцюковіцкі раёнЛітаратуразнаўцаМаліноўкаПалітолагПрафесарПісьменнік

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    .neБільбааМастурбацыяБеларусыДзікае паляванне караля СтахаУладзімір Мінавіч МазгоПімен ПанчанкаКарл VII (кароль Францыі)Леброн ДжэймсМіхась БашлакоўНаркамаўкаЛідзія Сямёнаўна ЧаркасаваАляксандр Іванавіч Гаўрылаў40-я стралковая дывізіяЭўкарыётыЛітаграфіяАвіцэнаТайгаСанцэнаТрыганаметрычныя функцыіНапалеон IIГеоргій МарчукСанта-Крус-дэ-ТэнэрыфэБеларускі алфавітСёмы сынКаростаУладзімір Пятровіч СаламахаВаенная прысягаВольга Яўгенаўна КарачБаварыяДзеепрыметнікТаежная зонаТэатры БеларусіДыялекты беларускай мовыКастусь КаліноўскіНовая зямля (паэма)Каханак Вялікай МядзведзіцыЯнка БрыльАнастасія Раманаўна ЛаўрынчукКарыбут АльгердавічБрэд ПітСоймАўстраліяПсалтырАдам МіцкевічМустафа IПутумаёГрызуныІерыхон (тэлесерыял)Гісторыя БеларусіІван Іванавіч НасовічПріорбанкСмарт-кантрактRammsteinІсакратМіхась СтральцоўРыз УізерспунДжон Рональд Руэл ТолкінУльтраправыя.nuЯндэксАкупацыя Ірака (2003—2011)Змітрок БядуляНавамыргарадскі раёнФранцыск СкарынаФіліп Сеймур Хофманo09ukСяргей Яўгенавіч ПукстДжэрэмі РэнерКаласы пад сярпом тваімЯн БаршчэўскіБеларускі вызвольны рух (арганізацыя)Іван Піліпавіч Акімачкін🡆 More