Махаон

Махаон (Papilio machaon) — матылёк з сямейства паруснікаў ці кавалераў (Papilionidae).

Махаон
Махаон
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Papilio machaon Linnaeus, 1758

Махаон
Сістэматыка
на Віківідах
Махаон
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  777696
NCBI  76193
EOL  130891

Этымалогія назвы

Махаон названы шведскім натуралістам Карлам Лінеем ў гонар урача-хірурга, сына Асклепія і Эпіёны, які прымаў удзел у паходзе грэкаў на Трою падчас Траянскай вайны (1194 да н. э. — 1184 да н. э.)

Апісанне

Вялікі яркі матыль. Размах крылаў самцоў 64—81 мм, самак — 74—95 мм. Асноўны колер фону крылаў — інтэнсіўна-жоўты. Пярэднія крылы з чорнымі плямамі і жылкамі, і з шырокай чорнай аблямоўкай, з жоўтымі маладзіковападобнымі плямамі ля вонкавага краю крыла. Заднія крылы маюць «хвосцікі» да 10 мм. Афарбоўка задніх крылаў з сінімі і жоўтымі плямамі, чырвона-бурае вочка, акружанае чорным, размяшчаецца ў куце крыла.

Пашырэнне

Махаон 
Махаон 
Паштовая марка Беларусі, 1996

Пашырэнне: Палеарктыка і Аляска (акрамя Крайняй поўначы). У Беларусі рэдкі від, трапляецца часцей на поўдні; занесены ў Чырвоную кнігу. Месцы пражывання: лясныя ўзлескі і паляны, якія добра праграюцца, высечкі, сухадольныя і поймавыя лугі.

Асаблівасці біялогіі

На большай частцы арэала дае 2 пакаленні за год. Можа ўтвараць мноства экалагічных рас, якія ў шэрагу выпадкаў разглядаюцца як падвіды. Лёт матылёў з траўня па жнівень. Матылі кормяцца на кветках. Вусені з чэрвеня па верасень кормяцца на раслінах сямействаў парасонавых, складанакветных, губакветных. Зімуе кукалка.

Зноскі

Літаратура

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі

Tags:

Махаон Этымалогія назвыМахаон АпісаннеМахаон ПашырэннеМахаон Асаблівасці біялогііМахаон ЛітаратураМахаон СпасылкіМахаонМатыліПаруснікі (матылі)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

РыфмаУкраінаРаман Аляксандравіч СкірмунтПомнік літары «Ў»Кансорцыум Сусветнага павуцінняРышард КапусцінскіАнатоль Іванавіч БутэвічМашэкаHippomane mancinellaКрыжакіНе бойся!КлэпалыЧыгуначны вакзалДзядыРэкі і каналы БеларусіАлесь ПісьмянкоўSandvineВялікае Княства ЛітоўскаеВейшнорыяГеоргій МарчукАлесь АдамовічСяброўстваАркадзь КуляшоўЮраўскі карагодВінцэнт Дунін-МарцінкевічГродзенская вобласцьМоўны пурызмГербы гарадоў БеларусіWayback MachineКаталіцтва ў БеларусіРаманчуковэКанадаСексуальнасць чалавекаПлошча Незалежнасці (Мінск)ШвейцарыяМарыя Магдалена РадзівілЯн ЧыквінДзеяслоўБеларуская фанетыкаГанаровыя грамадзяне ПолацкаСпіс вуліц ГроднаДзітваЦягнікКарла ТальявініКалядыІнцыдэнт Асама-Санса28 красавікаУладзімір Аляксеевіч АрлоўГенадзь Валер’евіч ШутаўСаюз беларускіх пісьменнікаўЛюдміла РублеўскаяБеларускі алфавітЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьЯўхім Фёдаравіч КарскіЮрый Уладзіміравіч ТалубееўПершы падзел Рэчы ПаспалітайСтаражытнабеларуская літаратураСімвалы Беларусі30 красавікаКарфагенЧайка (значэнні)РасіяВіктар Францавіч КучынскіМужыцкая праўдаPawaКасцёл Святога Сымона і Святой АленыСвабодныя матэрыялыНапалеон ОрдаНароўляБеларуская Рада КультурыГенадзь Васільевіч КастырчанкаВаўкалак🡆 More