Met Gala

The Met Gala, таксама вядомы як Дабрачынны вечар Інстытута касцюма (англ.: The Costume Institute Benefit) — штогадовае мерапрыемства са зборам грошай на карысць музея «Метраполітэн», адна з найбуйнейшых модных падзей у свецкім жыцці Нью-Ёрка.

Штогод мерапрыемства мае сваю тэматыку, у адпаведнасці з якой госці павінны абраць дызайнерскі ўбор і прайсці па чырвонай дарожцы. Унёсак памерам 50 000 долараў ЗША за месца для ўдзелу ў 2023 годзе. Апошняе мерапрыемства адбылося 1 мая 2023 года.

Met Gala
англ.: Met Gala
Дата заснавання / стварэння 1948
Выява
Названа ад Метраполітэн-музей
Заснавальнік Элінар Ламберт[d]
Краіна
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Месцазнаходжанне
Дзень у годзе першы панядзелак мая[d]
Арганізатар Ганна Вінтур[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Met Gala
The MET

Існуе з 1948 года. Праходзіць у першы панядзелак мая.

Гісторыя

Упершыню Met Gala прайшоў у 1948 годзе. Заснавальніцай была публіцыстка Элінар Ламберт. Яна стварыла мерапрыемства, каб сабраць грошы для нядаўна заснаванага Інстытута касцюма і адзначыць адкрыццё штогадовай выстаўкі. Першы баль Мет Гала прайшоў як свецкі абед. Уваходны квіток каштаваў 50 долараў.

Сучасная гісторыя балю пачынаецца ў 1974 годзе. Менавіта тады ён ператварыўся ў раскошны баль і ў самую чаканую падзею моднай індустрыі, якая засланяе нават тэматычную выставу ў музеі «Метраполітэн». Сёння спіс гасцей на Met Gala зацвярджаецца пад строгім кіраўніцтвам Ганны Вінтур, цана за ўваходны білет пачынаецца ад 50 000$, а за арэнду столікаў — ад 275 000$.

З 1995 года мерапрыемства арганізуе Ганна Вінтур — адна з самых уплывовых жанчын у індустрыі моды і галоўная рэдактарка Vogue US. Яна займаецца ўсімі аспектамі арганізацыі свята ад перамоў з дызайнерамі да рассаджвання гасцей.

Цікавыя факты

  • Мерапрыемства дае магчымасць падтрымліваць існаванне Інстытута касцюма музея Метраполітэн за кошт сабраных ва ўрачысты вечар сродкаў, бо ў яго няма іншых крыніц фінансавання.
  • Акрамя таго, гэта магчымасць для дызайнераў паказаць свае працы шырокай аўдыторыі. А для некаторых Met Gala — гэта шанец выйсці за межы лакальнага рынку. Так, сукенка Рыяны ў 2015 годзе прымусіла ўвесь свет гаварыць пра кітайскага дызайнера Го Пі.
  • У 1995 годзе ўведзены больш строгія крытэрыі адбору, чым раней: на мерапрыемства зараз могуць быць запрошаны не больш за 600 гасцей.
  • Тыя госці, якія трапілі ў спіс гасцей, не плацяць за ўваходны білет. Брэнды часта запрашаюць знакамітасцей да сябе за стол, а Ганна Вінтур — маладых перспектыўных дызайнераў, каб падтрымаць іх такім чынам.
  • Падрыхтоўка да Met Gala пачынаецца за некалькі месяцаў да балю. Дызайнеры і зоркі часцей за ўсё разглядаюць некалькі прапаноў, з кім і ў чым пайсці на баль. Таксама дызайнеры загадзя ведаюць, хто будзе сядзець з імі за адным сталом. Гэта дапамагае пазбегнуць падабенства сукенак. Важна, каб усе яны былі розных колераў. Затым брэнд вырашае, ці будзе ён прытрымлівацца тэмы балю ці не.
  • Ганна Вінтур прад’яўляе велізарную колькасць патрабаванняў арганізатарам. Напрыклад забаронена дадаваць у стравы пятрушкі, луку і часнаку на банкеце. Закускі выключаюцца з меню з-за таго, што яны могуць запэцкаць чыюсьці сукенку. Аднак інсайдары паведамляюць, што на банкеце звычайна ніхто не есці і практычна ўся ежа застаецца не спажытай.
  • У 2015 годзе Ганна Вінтур забараніла выкарыстоўванне сацыяльных сетак падчас мерапрыемства.

Тэмы мерапрыемстваў мінулых гадоў

  • 2006 — «Англаманія: традыцыя і трансгрэсія ў брытанскай модзе»
  • 2008 — «Супергероі: мода і фантазія»
  • 2009 — «Мадэль як муза, якая ўвасабляе моду»
  • 2011 — «Аляксандр Мак-Куін: дзікая краса»
  • 2012 — «Скіапарэлі і Prada: немагчымы дыялог»
  • 2013 — «Панк: ад хаосу да моды»
  • 2014 — «Чарльз Джэймс: па-за модаю»
  • 2015 — «Кітай: у залюстаркоўе»
  • 2016 — «Manus Х Machina»
  • 2017 — Rei Kawakubo/Comme des Garçons (Дрэс-код avant-garde black tie)
  • 2018 — «Боскія целы: мода і каталіцызм»
  • 2019 — «Кэмп: нататкі пра моду»
  • 2020 — «Пра час: мода і працягласць» (скасаваны)
  • 2021 — «У Амерыцы: Анталогія моды»
  • 2022 — «Пазалочаны гламур»
  • 2023 — «Карл Лагерфельд: лінія прыгажосці»

Крыніцы

  • а б https://wwd.com/fashion-news/fashion-scoops/met-gala-history-how-it-turned-from-fundraiser-to-fashions-biggest-night-1235167840/ Праверана 3 мая 2023.
  • https://www.vogue.com/article/everything-we-know-about-met-gala-2021
  • а б в г https://www.vogue.com/article/everything-to-know-met-gala-guide-2023 Праверана 3 мая 2023.
  • https://www.smithsonianmag.com/smart-news/met-gala-2021-american-fashion-costume-institute-180978660/
  • https://www.vogue.in/content/met-gala-themes-over-the-years-a-look-back-at-many-first-mondays-in-may
  • Nast, Condé. Everything You Need to Know About the History of the Met Gala (англ.). Vogue (4 мая 2020). Праверана 16 жніўня 2023.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Met Gala, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Met Gala ГісторыяMet Gala Цікавыя фактыMet Gala Тэмы мерапрыемстваў мінулых гадоўMet Gala КрыніцыMet Gala СпасылкіMet GalaАнглійская моваМетраполітэн-музей

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ПнеўманіяНатуральная воспаГрэчаская моваГрамДаніэль Канеман.tgЧэрвеньПарыжv3acrБясслаўныя вырадкіЖалезаТайгаБелае (Пухавіцкі раён)MacOSСяргей Іванавіч ГрахоўскіWorld Wide WebКаскадныя табліцы стыляўЦыбуля мядзведжаяВялікабрытаніяСпіс вуліц МінскаДжасцін БіберНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеНазоўнікЭмілія ПлятэрКарэнныя амерыканцы ЗШАРабяткіКарла ТальявініРыгор БарадулінMicrosoft WindowsІспанская інквізіцыяЯгайлаКаханак Вялікай МядзведзіцыПенелопа КрусТарашкевіцаЖазеф ФешКыргызстанСтарабеларуская моваГаннаБэці ЛавэтСадружнасць Развіцця краін Паўднёвай АфрыкіДрычын (Пухавіцкі раён)Статуты Вялікага Княства ЛітоўскагаФК СевільяЎЧыгуначны вакзалГерб БеларусіNürnbergАдам1934 год у гісторыі літаратурыДавід Бен-ГурыёнБеларуская градаВануатуСэм КлафлінМялецій СматрыцкіAv.byСпіс памерлых у 2024 годзеВікікрыніцыБеларуская энцыклапедыяСцягВікіслоўнікКандрат КрапіваБрытва ОкамаКалядыНайбольшы агульны дзельнікМайк ПенсРымска-Каталіцкая ЦаркваЯкуб КоласГамеланАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)Яўстах Піевіч ТышкевічСанта-Крус-дэ-ТэнэрыфэМаўленне🡆 More