M2 Browning

M2 Browning (Кулямёт М2, або кулямёт Браўнінг калібра .50, неафіцыйна «Ma Deuce» ) — буйнакаліберны кулямёт, распрацаваны Джонам Браўнінгам у канцы Першай сусветнай вайны.

Падобны да больш ранняга кулямёта Browning M1919, які выкарыстоўваў патрон .30-06, M2 выкарыстоўвае больш доўгі і больш магутны патрон .50 BMG (12,7 мм).

M2 Browning
{{{апісанне выявы}}}
Апісанне
Тып: Кулямёт
Краіна: ЗША
Гады эксплуатацыі: З 1921 года
Гісторыя мадэлі
Канструктар: Дж.Браўнінг
Серыйны выпуск: З 1921 года
Усяго выраблена: Больш 3 000 000 адз.
Выраблялася: FN Herstal, Manroy, Pindad, U.S. Ordnance, S&T Dynamics, General Dynamics, Colt Manufacturing Company.
Характарыстыкі
Маса, кг: 38,22 кг (58,6 кг на станке)
Даўжыня, мм: 1653 мм
Даўжыня ствала, мм: 1143 мм
Патроны: 12,7×99 мм НАТО
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: 2000 м
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: 800—895 м/с

Кулямёт эфектыўны супраць пяхоты, небраняваных або лёгкабраніраваных машын і катэраў, лёгкіх умацаванняў і нізкалятаючых самалётаў.

Кулямёт шырока выкарыстоўваўся ў якасці аўтамабільнага ўзбраення і для ўзбраення самалётаў у ЗША з 1930-х гадоў. Ён актыўна выкарыстоўваўся падчас Другой сусветнай вайны, Карэйскай вайны, В’етнамскай вайны, Фалклендскай вайны, Савецка-афганскай вайны, Вайны ў Персідскім заліве, Вайны ў Іраку і вайны ў Афганістане. Гэта асноўны буйнакаліберны кулямёт у краінах НАТА, які таксама выкарыстоўваўся шматлікімі іншымі краінамі.

Узброеныя сілы ЗША выкарыстоўвалі Browning M2 даўжэй, чым любую іншую агнястрэльную зброю, за выключэннем пісталета M1911 (які таксама быў распрацаваны Джонам Браўнінгам).

Гісторыя

Кулямёты актыўна выкарыстоўваліся ў Першую сусветную вайну, і зброя калібра большага за вінтовачны пачала з’яўляцца з абодвух бакоў канфлікту. Вялікія кулі былі неабходныя для прабіцця брані, якая з’яўлялася на поле бою, як на зямлі, так і ў паветры. Германія прадставіла самалёт Junkers JI, браня якога магла зрабіць неэфектыўнымі авіяцыйныя кулямёты, у якіх выкарыстоўваліся звычайныя вінтовачныя патроны, такія як .30-06. Такім чынам, камандуючы амерыканскімі экспедыцыйнымі сіламі генерал Джон Дж. Першынг папрасіў кулямёт большага калібра. Першынг звярнуўся да Дэпартамента армейскага ўзбраення з просьбай распрацаваць кулямёт калібрам не менш за 0.5 цалі (13 мм) і пачатковай хуткасцю не менш за 2 700 футаў у сякунду (прыкладна 820 м/с).

Прыблізна ў ліпені 1917 года Джон Браўнінг пачаў пераробку свайго кулямёта .30-06 M1917 для большага і больш магутнага патрону. Першапачаткова новы патрон распрацоўвалі ў кампаніі Вінчэстар, дзе распрацоўвалі павялічаную версію патрона .30-06. У варыянце кампаніі Вінчэстар, на кулі першапачаткова быў абадок, таму што кампанія мела ідэю выкарыстоўваць патрон у супрацьтанкавай стрэльбе, але Першынг настаяў на тым, каб патрон быў без аправы. Потым з-за шэрагу прычын распрацоўку перспектыўнага патрона працягнуў Дж. Браўнінг.

Першы кулямёт пад патрон калібра .50 прайшоў выпрабаванні 15 кастрычніка 1918 года. Ён страляў з хуткастрэльнасцю менш за 500 стрэлаў у хвіліну, а пачатковая хуткасць складала ўсяго 700 м/с. Кулямёт быў цяжкі, цяжка кіраваўся, страляў занадта павольна для супрацьпяхотнай зброі і быў недастаткова магутны супраць брані. Патрабавалася далейшае паляпшэнее канструкыі.

Падчас распрацоўкі 50-га калібра было захоплена некалькі супрацьтанкавых стрэльбаў Mauser 1918 T-Gewehr калібра 13,2×92 мм і боепрыпасы да іх. 13,2-мм нямецкія патроны мелі пачатковую хуткасць 820 м/с, куля масай 52 гр, магла прабіваць браню ў 25 мм таўшчынёй з 230 метраў. У кампаніі Вінчэстар палепшылі патрон калібра .50, каб мець падобныя характарыстыкі. Канчатковая пачатковая хуткасць снарада склала 840 м/с.

Намаганні Браўнінга і Фрэда Т. Мура прывялі да стварэння кулямёта M1921 Browning з калібрам .50 і з вадзяным астуджэннемм, а таксама яго авіяцыйнай версіі. Гэтыя кулямёты эксперыментальна выкарыстоўваліся з 1921 па 1937 год. Яны мелі палегчаныя ствалы і падачу боепрыпасаў толькі з левага боку. Выпрабаванні выклікалі сумневы наконт таго, ці будуць кулямёты прыдатныя для самалётаў або для зенітнага выкарыстання. Для наземнай тэхнікі разглядалася выкарыстоўваць М1921 з цяжкім стволом.

Джон М. Браўнінг памёр у 1926 годзе.

Паміж 1927 і 1932 гадамі С. Х. Грын вывучаў праблемы канструкцыі M1921 і патрэбы ўзброеных сіл. У выніку атрымалася адзіная ствольная скрынка, якую можна было ператварыць у сем тыпаў кулямётаў калібра .50 з дапамогай розных кампанентаў. Новая ствольная скрынка дапускала правую або левую бакавую падачу патронаў. У 1933 годзе Colt вырабіў некалькі прататыпаў кулямётаў Browning (уключаючы тое, што будзе вядома як M1921A1 і M1921E2). Пры падтрымцы ВМС кампанія Colt пачала вытворчасць кулямёта M2 у 1933 годзе , FN Herstal пачалі вырабляць кулямёт M2 з 1930-х гадоў , потым выраб пачалі General Dynamics, US Ordnance і Ohio Ordnance Works Inc. і інш.

Дэталі дызайну

M2 Browning 
Кулямёт M2 на бронеаўтамабіле Jackal 2

M2 Browning — гэта кулямёт з паветраным астуджэннем і стужачным боепітаннем. M2 страляе з закрытай засаўкі, якая працуе па прынцыпе кароткай аддачы. M2 страляе патронам .50 BMG, які забяспечвае вялікую далёкасць, большую дакладнасць і велізарную спыняючую сілу. Закрыты цыкл стральбы засаўкі зрабіў M2 прыдатным для выкарыстання ў якасці сінхранізаванага кулямёта на самалётах да і падчас Другой сусветнай вайны, як і на ранніх версіях знішчальніка Curtiss P-40. M2 — гэта павялічаная версія кулямёта Джона Браўнінга M1917 калібра .30.

Асаблівасці

Browning M2 мае розную цыклічную хуткасць стральбы ў залежнасці ад мадэлі. Наземны кулямёт M2HB з паветраным астуджэннем мае цыклічную хуткастрэльнасць 450—575 стрэлаў у хвіліну. Раннія зенітныя кулямёты М2 з вадзяным астуджэннем мелі хуткастрэльнасць каля 450—600 стрэлаў у хвіліну. Авіяцыйны кулямёт AN/M2 мае цыклічную хуткастрэльнасць 750—850 ст/хв; але максімальны тэмп у 1200 ст/хв характэрны для авіяцыйнага кулямёту AN/M3. Гэтыя максімальныя тэмпы стральбы звычайна не дасягаюцца пры выкарыстанні, паколькі працяглы агонь з такой хуткасцю зношвае канал ствала ўсяго за некалькіх тысяч стрэлаў, пасля чаго патрабна замены. У дадатак да поўнай аўтаматыкі, M2HB можа быць абраны для стральбы адзінкавымі стрэламі або з хуткасцю менш за 40 ст/хв, або з хуткасцю больш за 40ст/хв.

M2 мае эфектыўную далёкасць 1830 метраў і максімальную эфектыўную далёкасць 2000 метраў пры стральбе з трыножкі М3.

У сваёй наземнай партатыўнай версіі M2HB, якая абслугоўваецца экіпажам, сам кулямёт важыць 38 кг, а спецыяльны штатыў M3 яшчэ 20 кг. У такой канфігурацыі V-вобразны курок «матылёк» размешчаны ў самай задняй частцы зброі з рукаяткамі тыпу «рыдлёўка» па абодва бакі ад кулямёта і замком засаўкі бліжэй да цэнтра. Стралок бярэцца за рукаяткі-рыдлёўкі, і націскае курок адным або абодвума вялікімі пальцамі.

У адрозненне практычна ад усіх іншых сучасных кулямётаў, M2 доўгі час не меў засцерагальніка (выключэнне — версія M2A1), які толькі адносна нядаўна стаў усталёўвацца на новыя кулямёты. Распаўсюджанай стала практыка, калі вайскоўцы ў палявых умовах у якасці імправізаванай меры бяспекі ад выпадковага стрэлу падсоўваюлі адпрацаваную гільзу пад спускавы кручок.

M2 Browning 
Спараны кулямёт M2HB падчас вучэнняў (май 2005 года)

Паколькі M2 быў распрацаваны для працы ў розных канфігурацыях, і яго нават можна прыстасаваць для падачы патронаў з левага або правага боку (прычым нават у палявых умовах).

Крыніцы

Літаратура

  • Chinn, George M. (1951). The Machine Gun: History, Evolution and Development of Manually Operated, Full Automatic, and Power Driven Aircraft Machine Guns. Vol. 1. Department of the Navy, Bureau of Ordnance.
  • Dunlap, Roy F. (1948). Ordnance Went Up Front: Some Observations and Experiences of a Sergeant of Ordnance, who served throughout World War II with the United States Army in Egypt, the Philippines and Japan, including way stations. A Samworth Book on Firearms. Plantersville, SC: Small-Arms Technical Publishing Co. OCLC 6081851.

Tags:

M2 Browning ГісторыяM2 Browning Дэталі дызайнуM2 Browning КрыніцыM2 Browning ЛітаратураM2 BrowningДжон БраўнінгКулямётПершая сусветная вайна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ГлебаКніга прарока ДаніілаНатуральная гаспадаркаЭнрыка КарузаМоваMetro-Goldwyn-MayerЗгушчанае малакоШвагерАтамная арбітальАрфаграфіяАртур Аляксандравіч КлінаўГётэбаргПтушкі і гнёздыМячэць Султана КабусаReform.byІдэяЭйвінд ЮнсанIva SativaГальяш ЛеўчыкКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўОрдэн ПагоніФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіЯзэп Нарцызавіч ДраздовічРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаГерб ВіцебскаАндрэй ГорватВіртуальная машынаГалоўная старонкаНавум Якаўлевіч ГальпяровічГісторыя БеларусіЛеанард Габрыэль ПацейВіцебская дыяцэзіяГісторыя МінскаШэры журавельПапараць-кветкаЭліпсоідСловазлучэнне.tgКсістыкусыКаштоўнасцьІрына Уладзіміраўна ДрыгаВінцэнт Дунін-МарцінкевічАнатоль ВярцінскіНацыянальны музей АманаЮрый Уладзіміравіч ЖыгамонтТалстоўстваЯн БаршчэўскіАкупацыя Ірака (2003—2011)АланінLinebetЯнка КупалаСлонімГунар ХёкертСяброўстваПадляшшаМоўная інтэрферэнцыяФуэртэвентураСтоўбцыColin’sАркадзь КуляшоўМаксім ТанкМузеі ПознаніЭсэДзяржаваБеларусізацыяДругая сусветная вайнаУладзімір КараткевічГрамадскі транспартЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаЗайменнікМікола МятліцкіВасіль ЗуёнакКасцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Іўе)Хрыстос прызямліўся ў ГародніВянок (зборнік)🡆 More