Fim-92 Stinger

FIM-92 «Стынгер» (англ.: FIM-92 Stinger — Джала) — амерыканскі пераносны зенітна-ракетны комплекс (ПЗРК), прызначаны для паражэння нізкалятаючых паветраных цэляў (самалётаў, верталётаў, БПЛА).

FIM-92 Stinger
{{{апісанне выявы}}}
Апісанне
Тып: ПЗРК
Краіна: Сцяг ЗША ЗША
Гады эксплуатацыі: з 1981
Мадыфікацыі: FIM-92A, FIM-92B, FIM-92C, FIM-92D, FIM-92G
Гісторыя мадэлі
Канструктар: Сцяг ЗША General Dynamics
Стварэнне прататыпу: 1967
Серыйны выпуск: 1978
Усяго выраблена: >70 000
Выраблялася: Сцяг ЗША Raytheon Missile Systems
Характарыстыкі
Маса, кг: 15.19 кг
Даўжыня, мм: 1.52 м
Тып агню: адзіночная ракета
Прынцып дзеяння: Цвёрдапаліўны ракетны рухавік
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона

Распрацаваны ў ЗША кампаніяй «Джэнерал Дайнемікс». Першыя 260 шт. зенітна-ракетных комплексаў былі выраблены да сярэдзіны 1979 года, пасля гэтага кампанія-вытворца атрымала заказ на вытворчасць партыі з 2250 шт. ПЗРК для арміі ЗША (агульным коштам 105 млн долараў).

Прыняты на ўзбраенне ў 1981 годзе. Адзін з найбольш распаўсюджаных ПЗРК, які стаіць на ўзбраенні 30 дзяржаў. Колькасць вырабленых ракет «стынгер» перавысіла 70 тысяч штук.

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі

  • Сістэма навядзення: пасіўная інфрачырвоная або ультрафіялетавая.
  • Даўжыня (ракеты): 1,52 м
  • Дыяметр (ракеты): 0,07 м
  • Стартавая маса: 10,1 кг
  • Маса ПУ: 5,6 кг
  • Далёкасць стральбы: 200-4800 м
  • Максімальная вышыня цэлі: 3800 м
  • Макс. хуткасць: 725 м / с (M = 2,2)
  • Вага баявой часткі: 3 кг
  • Тып баявой часткі: асколачная
  • Тыпы ПУ: ПЗРК, M2 Bradley, M1097 Avenger, MQ-1 Predator, AH-64 Apache

Апісанне

Лёгкі і адносна просты ў выкарыстанні FIM-92 Stinger страляе ракетамі класа «зямля-паветра», стрэл можа ажыццяўляцца адным чалавекам, хоць афіцыйна патрабуюцца двое. FIM-92B можа атакаваць лятальны апарат, які знаходзіцца на вышыні ад 180 да 3800 метраў, з адлегласці да 4800 метраў. Ракета можа быць таксама выпушчана з M-1097 «Авенджэр» (англ.: Avenger) і M6 Linebacker (мадыфікацыя M2 Bradley для СПА). Варыянт пускавой устаноўкі для верталётаў называецца ATAS (англ.: Air-to-Air Stinger). Кошт кіруемай ракеты ПЗРК «Стынгер» 80 тыс. долараў у цэнах 1986 года.

Баявое выкарыстанне

Фалклендская вайна

Баявы дэбют «джала» адбыўся падчас Фалклендскай вайны паміж Вялікабрытаніяй і Аргенцінай. У пачатку канфлікту спецназаўцы брытанскага SAS былі таемна экіпіраваны шасцю ракетамі, хоць яны і атрымалі мала інструкцый па іх выкарыстанні. Адзіны баец SAS, які прайшоў падрыхтоўку па сістэме, і павінен быў навучаць іншых жаўнераў, загінуў у выніку крушэння верталёта 19 траўня. Тым не менш на 21 траўня 1982 баец SAS збіў са «Стынгера» аргенцінскі штурмавік IA 58 Pucará. 30 траўня, каля 11:00 раніцы, верталёт Аэроспасьяль SA-330 Puma быў збіты іншай ракетай, таксама выпушчанай SAS, у раёне гары Кент. Шэсць спецназаўцаў Нацыянальнай Жандармерыі Аргенціны загінулі, і яшчэ восем атрымалі раненні. Асноўным ПЗРК, які выкарыстоўваўся абодвума бакамі ў ходзе Фальклендскай вайны, была ракета Blowpipe.

Савецкае ўварванне ў Афганістан
У канцы 1985 некалькі груп, такія як Free Eagle, пачалі сцвярджаць, што ЦРУ не робіць дастаткова, каб падтрымліваць муджахедаў у савецка-афганскай вайне. Майкл Пілсберы, Вінцэнт Каністрара і іншыя аказваюць вялікі бюракратычны ціск на ЦРУ, каб пачаць пастаўкі Stinger паўстанцам. Гэта выклікала спрэчкі, бо да гэтага моманту ЦРУ дзейнічала на падставе таго, што Злучаныя Штаты не прымаюць удзел у вайне непасрэдна, па розных прычынах. Уся зброя, пастаўленая на той момант, была зроблена не ў ЗША, як штурмавыя вінтоўкі Type 56, набытыя ў Кітаі, і АК-47, АКМ набытыя ў Егіпце. Папярэднія спробы забяспечыць муджахедаў ПЗРК, а менавіта SA7 і Blowpipe, не спрацавалі вельмі добра.

Інжынер Джафар (Ghaffar) з Ісламскай Партыі Афганістана (Hezb-i-Islami) Гульбеддына Хекматыяра (Gulbuddin Hekmatyar) збіў са «Стынгера» першы Мі-24 25 верасня 1986 паблізу Джэлалабада (Jalalabad). ЦРУ ў канчатковым выніку перадала амаль 500 «стынгераў» (некаторыя крыніцы сцвярджаюць, 1500—2000) муджахедам у Афганістане ў рамках аперацыі Цыклон. Разам з 250 пускавымі ўстаноўкамі.

Пасля вываду ў 1989 савецкіх войскаў з Афганістана ЗША спрабавалі выкупіць ракеты назад, у 1990 была запушчана праграма на 55 мільёнаў долараў. Атрымалася выкупіць каля 300 ракет (US $ 183300 кожная). Урад ЗША сабралі большасць стынгераў, але да 1996 года каля 600 ракет зніклі без вестак, а некаторыя знайшлі свой шлях у Харватыі, Іране, Шры-Ланке, Катары і Паўночная Карэі . Па дадзеных ЦРУ, ужо ў жніўні 1988 года ЗША запатрабавалі ад Катара вяртанне стінгераў . Чарлі Уілсан пазней сказаў CBS: ён «жыў у жаху», што грамадзянскі лайнер будзе збіты Stinger'ам, але ў яго не было сумневу ў тым, каб, забяспечыўшы стынгерам, перамагчы Саветы.

Грамадзянская вайна ў Анголе
Адміністрацыя Рэйгана паставіла 310 «Стынгераў» руху UNITA (National Union for the Total Independence of Angola) Джонаса Савімбі ў перыяд з 1986 па 1989 год . Як і ў Афганістане, вяртанне ракет пасля заканчэння ваенных дзеянняў аказалася няпоўным. Але тэрмін захоўвання Stinger'аў — 4-5 гадоў, так што любая зброя, што пастаўлялася ў 1980-я гады, цяпер будзе ў непрацоўным стане .

Лівійскае ўварванне ў Чад
Урад Чада атрымаў ПЗРК Stinger ад Злучаных Штатаў, калі Лівія ўварвалася ў паўночную частку гэтай афрыканскай краіны. 8 кастрычніка 1987 лівійскі Су-22MK быў збіты FIM-92А, выпушчанай арміяй Чада. Пілот, капітан Дыа аль-Дын (Diya al-Din), катапультаваўся і трапіў у палон. Пазней ён атрымаў палітычны прытулак ад французскага ўрада. Падчас контрнаступальнай аперацыі лівійскі МіГ-23МС быў збіты FIM-92A .

Вайна ў Чачне
Расійскія афіцыйныя асобы заяўлялi аб прысутнасцi ПЗРК амерыканскай вытворчасці, а менавіта «Стынгераў» ў руках апалчэнцаў і партызанаў у Чачне. Яны тлумачаць некалькі сваіх паветраных страт ад амерыканскіх ПЗРК. Наяўнасць такіх ракет была пацверджана фотаздымкамі, але не вядомы ні іх фактычны лік, ні іх паходжанне.

Грамадзянская вайна ў Шры-Ланка
Тыгры вызвалення Таміл-Ілама таксама здолелі набыць адзін або некалькі комплексаў, магчыма, з былых запасаў муджахедаў, і выкарыстоўвалі па меншай меры адзін раз — збілі Мі-24 ВПС Шры-Ланкі 10 лістапада 1997 г.

Аперацыя Нязломная Свабода (Operation Enduring Freedom)
Некаторыя з ПТРК, якія ЗША пастаўлялі пачынаючы з 1987 года, маглі б быць выкарыстаныя супраць войскаў кааліцыі падчас інтэрвенцыі ЗША ў Афганістане. Па палітычных прычынах ЗША прымяншаюць ці нават адмаўляюць выкарыстанне паўстанцамі ПЗРК, прыпісваючы атакі некіравальным стрэлам РПГ. Аднак стала вядома, што самалёты кааліцыі былі атакаваны з ПЗРК розных тыпаў у розных выпадках.

Fim-92 Stinger 
Марпех ЗША перадае аператару Stinger кірунак цэлі. Верасень 1984.
Fim-92 Stinger 
Марпех ЗША робіць пуск ракеты Stinger падчас вучэнняў у Каліфорніі. Ліпень 2009.
Fim-92 Stinger 
M6 Linebacker робіць пуск Stinger

Эксплуатанты

FIM-92 Stinger у кампутарных гульнях

Зноскі

Tags:

Fim-92 Stinger Тактыка-тэхнічныя характарыстыкіFim-92 Stinger АпісаннеFim-92 Stinger Баявое выкарыстаннеFim-92 Stinger ЭксплуатантыFim-92 Stinger FIM-92 Stinger у кампутарных гульняхFim-92 StingerАнглійская моваВерталётСамалёт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Змітрок БядуляВікіпедыяМоваВера Аляксандраўна Палякова-МакейРасійская імперыяЗапазычаныя словыДагаворC++ПрыпяцьКаталіцтва ў БеларусіГенадзь ТумашРэч ПаспалітаяАперацыйная сістэмаМузыка БеларусіБеларусь у складзе Расійскай імперыіАнатоль ВярцінскіМонктанскі ўніверсітэтГерб АстраўцаBingXСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінGoogleБагачСібусава ЭіціДом урада (Мінск)Google searchЯўгенія ЯнішчыцБурыкыКупаллеЕфрасіння ПолацкаяДзікае паляваннеДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьПурпурны колерДзікае паляванне караля СтахаАрлоўская вобласцьМікалай I (імператар расійскі)Помнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Лютаўская рэвалюцыяМаксім БагдановічДзікПраспект Ракасоўскага (Мінск)Леанід Міхайлавіч ГалубовічСеутаКрывічыМашэкаНацыянальна-вызваленчы рухСялянская рэформа ў Расійскай імперыіГарбузМіхась СтральцоўАлег Антонавіч ЛойкаХатыньБеларускі нацыянальны касцюмСінонімыШвейцарыяAP$ENTКолеры нацыіКанюшынаАляксей ДудараўГерб Беларускай Народнай РэспублікіЮрась ШамецькаТадэвуш КасцюшкаРаслінаводстваУльяна ЦвярскаяЖураўліны крыкГасцінец (дарога)Літаратурныя жанрыАлександрынскі тэатрДзень ПерамогіДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьНароднікіВялікае Княства ЛітоўскаеМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Кафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяЛявон Цімафеевіч БаразнаГомельГродна🡆 More