Biblioteka Warszawska

«Biblioteka Warszawska.

Pismo poświęcone naukom, sztukom i przemysłowi» (бел.: Бібліятэка Варшаўская) — польскі навукова-літаратурны штомесячнік. Выдаваўся ў 1841—1914 у Варшаве на польскай мове. Выйшла 295 тамоў (кожны том складаўся з 3 сшыткаў). Да заснавання часопіса «Атэнэум» (1876) быў адзіным у Варшаве навуковым выданнем энцыклапедычнага характару.

Biblioteka Warszawska
Biblioteka Warszawska
Арыгінальная
назва
польск.: Biblioteka Warszawska
Тып перыядычнае выданне[d]
Выдавец Станіслаў Ян Стрэмбскі[d]
Краіна
Заснавана 1841
Спыненне публікацый 1914
Мова польская
Галоўны офіс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Друкаваў працы па гісторыі, філасофіі, этнаграфіі, літаратуры, мастацтве, геаграфіі, прамысловасці, біяграфіі польскіх (у т.л. ураджэнцаў Беларусі) і замежных дзеячаў, хроніку, крытычных артыкулы, агляды перыядычнага друку, бібліяграфічныя звесткі. Змяшчаў таксама артыкулы па гісторыі, фальклоры, этнаграфіі, геаграфіі і гаспадарцы Беларусі.

Матэрыялы, звязаныя з Беларуссю

Сярод матэрыялаў, якія маюць дачыненне да гісторыі Беларусі: «Навагрудак (Успамін)» (1841, т. 2) Л. Вайніловіча, «Помнікі мовы і польска-літоўскага заканадаўства ў XIV стагоддзі і наступных» (1854, т. 2) А. Ёхера, «Археалагічная паездка па Віленскай губерні» (1855, т. 2—4) А. Кіркора, «Да пытання выбрання Жыгімонта 1-га ў Літве і Польшчы» (1876, т. 2) К. Пулаўскага, «Першая вайна Рэчы Паспалітай з Вялікім княствам Маскоўскім пры Баторыі» (1892, т. 2, ч. 1) К. Гурскага, «Гснеральная канфедэрацыя і паспалітае рушэнне ў 1812 г.» (1896, т. 1—2) А. Рэмбоўскага, «Земскія начальнікі ў Паўночна-заходнім краі» (1904, т. 1, ч. 2) Б. Боўфала, «Віленская кураторыя (1803—1823)» (1904, т. 3) Ю. Каленбаха, «Рымска-каталіцкае духавенства» (1906, т. 1—2, дадатак «Ргаса» («Праца»), № 3—4) і «Вітаўт — князь Літоўскі (да пяцісотай гадавіны Гарадзельскай уніі)» (1913, т. 2) А. Прахаскі, «Літва напярэдадні вялікай вайны 1812 г.» (1906, т. 4) і «Літоўская канфедэрацыя ў 1812 г.» (1910, т. 3) Я. Івашкевіча, «Каталіцкі касцёл пад кіраваннем Кацярыны II (у час першага падзелу 1772—1773)» (1909, т. 1) і «Замах на Станіслава Аўгуста (у святле ватыканскіх крыніц)» (1911, т.1) М. Лёрата, «Беларусь і беларусы» (1910, т. 1, дадатак «Ргаса» («Праца»), № 1—2) П. Зубовіча, «Трыста гадоў таму назад (вайна польска-маскоўская 1609—1618)» (1911, т. 1) Т. Корзана. Этнаграфіі, фалькларыстыцы і гаспадарцы Беларусі прысвечаны публікацыі: «Пра ўрочышчы і звычаі пінскага люду, а таксама пра характар яго песні» (1852, т. 4; 1853, т. 1) Р. Зянькевіча; «Земляробчыя абрады» (1867, т. 2), «Звычаі народа з ваколіц Тыкоціна і Бельска» (1868, т.1), «Пчалярскія, паляўнічыя і земляробчыя забабоны» (1876, т. 4) З. Глогера; «Аб асушэнні палескіх (пінскіх) балот» (1880, т. 2, ч. 4, без пазначэння аўтара). Змешчаны рэцэнзіі на працы: К. Тышкевіча («Пра курганы на Літве і Заходняй Русі») Ф. Сабяшчанскага (1869, т. 3), К. Гурскага «Гісторыя польскай кавалерыі», А. Прахаскі «Аб сапраўднасці пісем Гедзіміна», I. Даніловіча «Кодэкс Напалеона ў параўнанні з польскім і літоўскім правам» невядомых аўтараў (1896, т. 1,ч. 1; 1906, Т. 1, ч. 1).

Галоўныя рэдактары

  • Антоній Шабранскі (1841—1842),
  • Казімір Уладзіслаў Вайціцкі (1843—1844 і 1850—1879),
  • Густаў Зялінскі (1848—184?),
  • Юзаф Плябанскі (1880—1890),
  • Уладзіслаў Багуслаўскі (1890),
  • Юзаф Вейсенгоф (1891—1896),
  • Адам Красінскі (1901—1909).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Biblioteka Warszawska Матэрыялы, звязаныя з БеларуссюBiblioteka Warszawska Галоўныя рэдактарыBiblioteka Warszawska ЛітаратураBiblioteka Warszawska СпасылкіBiblioteka WarszawskaБеларуская моваВаршаваПольская моваШтомесячнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПольшчаКанадаЮрый Уладзіміравіч ТалубееўБеларуская ВікіпедыяАлександрынскі тэатрДзядыБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваБурыкыБеларуская Рада КультурыМікалай I (імператар расійскі)Плошча Перамогі (Мінск)Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьАнтон Гадзімавіч МатолькаКандрат КрапіваАндрэй МакаёнакМіндоўгАўстраліяЖукіўка (Канатопскі раён)КлэпалыСтары ЗапаветМоўная інтэрферэнцыяВітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-БіруляОўручStreit Group SpartanІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіМастацтва Старажытнага РымаПошукавая аптымізацыяКапялюшБелая РусьСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньГаліна Радзівонаўна ЛукашэнкаGoogle searchСпіс беларускіх імёнІван ПташнікаўКолеры нацыіМікола ГусоўскіЧарнаярскі раёнБрэстКамянецкая вежаМарыя Магдалена РадзівілАчэрэтынэМіхась БельскіРодны склонБуякіНавабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)PornhubМіхась СтральцоўПадзеі МіякеТраецкае прадмесцеГлобус БеларусіЕфрасіння ПолацкаяЯраслаў Сільвестравіч ПархутаПраспект Пераможцаў (Мінск)ШвейцарыяМар’ян ДуксаЯўхім Фёдаравіч КарскіЯнка КупалаПрыметнікШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуВялікдзеньРыгор БарадулінHippomane mancinellaСпіс газет БеларусіКанстытуцыйная камісія (2021)Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024Васіль ЦяпінскіБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіПрамысловасцьВікісховішчаУ краіне райскай птушкіСвятлана Аляксандраўна АлексіевічБеларускі фонд спартыўнай салідарнасці🡆 More