30 Лютага

30 лютага — каляндарная дата.

Паводле Грыгарыянскага календара у лютым 28 дзён (у высакосным годзе — 29), але 3 разы ў лютым было 30 дзён (два з іх — як верагодна).

30 Лютага
Шведскі каляндар на люты 1712 года

30 лютага 1712 года ў Швецыі

У 1699 годзе ў Шведскім каралеўстве, куды уваходзіла і Фінляндыя, вырашылі перайсці з Юліянскага календара на Грыгарыянскі. Але шведы не сталі ссоўваць каляндар на 11 накапіўшыхся да таго часу дзён, а вырашылі рабіць пераход паступова, прапускаючы высакосныя гады на працягу 40 гадоў, т.б. усе гэтыя гады пасля 28 лютага павінна было ісці 1 сакавіка і кожныя 4 гады яны б на адзін дзень набліжаліся да грыгарыянскага календара. Такім чынам, 1700 год быў невысакосным у Швецыі. Але, нягледзячы на прыняты план, 1704 і 1708 гады былі высакоснымі. З-за гэтага на працягу 11 гадоў шведскі каляндар апярэджваў на адзін дзень юліянскі каляндар і адставаў на дзесяць дзён ад грыгарыянскага. У 1711 годзе кароль Карл XII вырашыў адмовіцца ад рэформы і вярнуцца да юліянскага календара. Дзеля гэтага ў 1712 годзе да лютага дадалі два дні і, такім чынам, у Швецыі ў 1712 годзе было 30 лютага. Канечна Швецыя перайшла на Грыгарыянскі каляндар у 1753 годзе звычайным для ўсіх краін чынам — дзень, які ішоў за 17 лютага, аб’явілі 1 сакавіка.

30 лютага ў 1930 і 1931 гадах у СССР

У 1929 годзе ў СССР прапаноўвалася ўвесці савецкі рэвалюцыйны каляндар, дзе кожны тыдзень меў бы пяць дзён (пяцідзёнкі) і кожны месяц працягваўся б 30 дзён ці роўна 6 тыдняў. Пакінутыя 5 ці 6 дзён рабіліся б «бязмесячнымі канікуламі».

Многія крыніцы сцвярджаюць, што прапанову прынялі, і ў СССР у двух гадах было 30-га лютага. Але на праўдзе прынялі толькі прапанову ўвядзення пяцідзёнак пры захаванні традыцыйных тыдняў.

У Старажытным Рыме

Навуковец XIII ст. Сакрабоска сцвярджаў, што люты ў Юліянскім календары меў 30 дзён з 44 да н.э. да 8 года н.э., калі імператар Аўгуст скараціў люты на адзін дзень, каб дадаць яго да жніўня (месяца, які ў Рымскай імперыі быў названы ў яго гонар), бо месяц названы ў гонар яго папярэдніка Юлія Цэзара меў на адзін дзень болей. Але няма ніякіх гістарычных доказаў, што гэта было менавіта так, і ёсць верагоднасць, што гэта міф, хаця і вельмі стары.

Дапушчэнне

30 лютага 3328 года

Паводле розных СМІ, калі да 3328 года будзе існаваць чалавецтва і Грыгарыянскі каляндар, то за 3328 гадоў новай эры набярэцца памылка ў адзін дзень і можа быць прынята рашэнне зрабіць ў гэтым высакосным годзе 367 дзён. Верагодна, (паводле сучасных метадаў падліку, калі дні да іншых месяцаў не дадаюцца), гэта будзе зноў 30 лютага.

Паводле іншых дадзеных, памылка, якая набярэцца за 4000 гадоў, дадатная, гэта значыць, дзень трэба забіраць, а не дадаваць.

Калі прыняць працягласць трапічнага года роўнай 365,24219 сутак, то дадатная памылка памерам у адзін дзень набярэцца за 3225,806 гадоў. Калі прапускаць высакосны год у кожным 3200-м годзе, то памылка стане адмоўнай (у сярэднім −0,2160 секунд у год) і адзін раз за 400000 гадоў можа з’явіцца неабходнасць у 30-м лютага. Але малаверагодна, што за такі вялікі прамежак часу працягласць трапічнага года застанецца нязменнай.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Tags:

30 Лютага 30 лютага 1712 года ў Швецыі30 Лютага 30 лютага ў 1930 і 1931 гадах у СССР30 Лютага У Старажытным Рыме30 Лютага Дапушчэнне30 Лютага Гл. таксама30 Лютага Спасылкі30 ЛютагаВысакосны годГрыгарыянскі каляндарЛюты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Найбольшы агульны дзельнікЕгіпетГалілеа ГалілейСтаражытны светGemeinsame NormdateiПолк КаліноўскагаЯкуб КоласНацыяналізмАб’яднаныя Арабскія ЭміратыФабіа КанавараКузьма ЧорныАсіміляцыя (мовазнаўства).muRammsteinДжасцін БіберВялікія раўніныАляксей Мікалаевіч СокалКістаПорцік АктавііІсламГеоргій МарчукЯзэп Юр’евіч ЛёсікЯгайлаВінцэнт Дунін-МарцінкевічЛаўрынас КашчунасМагілёўская вобласцьPornhubДжэрэмі РэнерВікіслоўнікЗборная Калумбіі па футболеБарацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаЯдзерная рэакцыяДавід Бен-ГурыёнМіхась ЛынькоўСан-Луіс-АбіспаПурпурны колерСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіПрыгоннае праваМарыя Віктараўна ВасілевічКарл XIV ЮханГенрых III ВалуаСан-Паола-фуоры-ле-МураНойБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяУінстан ЧэрчыльФутболБэзТроіцкая царква (Слонім)Палітычныя партыі БеларусіГрызуныСпіс вуліц МінскаНавуковы стыльУтраШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхСэм КлафлінВікіпедыяGoogleПавел Аляксандравіч ХарланчукГрузіяРомбГеркуланумКарлес ПучдэмонЛявон ВольскіKufar.byXIX стагоддзеАлімпійскія гульніЛідс2022Іван ШамякінПаўстанне 1863—1864 гадоў66-я цырымонія «Грэмі»Падляшскія мучанікіТэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 годаВозераЗолтан ЛаціновічWayback Machine🡆 More