Германская Імперыя 11-Я Армія

11-я а́рмія (ням.: 11.

Armee / Armeeoberkommando 11 / A.O.K. 11) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.

11. Armee
11 Армія
Германская Імперыя 11-Я АрміяСцяг штаба арміі (1871-1919)
Гады існавання 9 сакавіка 19158 верасня 1915
23 верасня 19157 студзеня 1919
Краіна Германская Імперыя 11-Я Армія Германская імперыя
Тып Пяхота
Удзел у

Была сфарміравана ў сакавіку 1915 года ў Каселе першапачаткова для барацьбы на Заходнім фронце, але неўзабаве была пераведзена ў Галіцыю на Усходні фронт. Была расфармавана 8 верасня 1915 года, затым зноў утворана 26 верасня 1915 года для ўдзелу ў Сербскай кампаніі. 7 студзеня 1919 года была канчаткова распушчана.

Гісторыя баявых дзеянняў

Першае фарміраванне

Германская Імперыя 11-Я Армія 
Штаб 11-й арміі ў красавіку 1915 года падчас наведвання кайзерам Вільгельмам II.
Германская Імперыя 11-Я Армія 
Наступленне Цэнтральных дзяржаў супраць Расіі ў 1915 годзе.

22 лютага 1915 года палкоўнік Эрнст фон Врызберг, начальнік Армейскага дэпартамента прускага Міністэрства вайны, прапанаваў стварыць аператыўнае рэзервовае аб’яднанне, змяніўшы штатныя расклады дывізій Заходняга фронта: зменшыць колькасць дывізіённых палкоў з чатырох да трох. Гэтую ідэю ўхвалілі і былі сфармаваны 14 новых дывізій, на базе якіх была створана 11-я армія. Нядоўгі час яна удзельнічала ў бітвы пры Іпры на Заходнім фронце, трымаючы лінію абароны супраць нападу саюзнікаў. 22 красавіка яна была пераведзена і змешчана побач з 4-й аўстрыйскай арміяй пад камандаваннем Макензена ззаду прамежку Гарліцы-Тарнаў, на поўдзень ад ракі Віслы.

У ліпені 1915 года 11-я армія прасоўваецца на расійскую тэрыторыю ў агульным нямецкім наступленні. 11-я армія была распушчана 8 верасня 1915 года і на базе яе штаба быў сфарміраваны штаб Групы армій Макензена.

Баявы склад пад канец красавіка 1915 года

  • XXXXІ рэзервовы корпус
  • Гвардзейскі корпус
  • X корпус
  • Камбініраваны корпус
  • 6-ы аўстра-венгерскі корпус

Камандуючыя

Другое фарміраванне

Новая 11-я армія была створана 23 верасня 1915 года для ўдзелу ў Сербскай кампаніі. Пасля паражэння Сербіі 11-я армія засталася на Салоніцкім фронце для падтрымкі балгарскай арміі. Штаб-кватэра арміі на 31 студзеня 1916 года размяшчалася у Велесе, 5 кастрычніка была перанесена ў Прылеп і заставалася там да адступлення ў Венгрыю ў верасні 1918 года. 7 снежня 1918 года штаб быў перавезен у Аленштайн. Была расфарміравана 7 студзеня 1919 года.

Баявы склад на кастрычнік 1915 года

  • III корпус
  • Рэзервовы IV корпус
  • Рэзервовы X корпус

Камандуючыя

Зноскі

Tags:

Германская Імперыя 11-Я Армія Гісторыя баявых дзеянняўГерманская Імперыя 11-Я АрміяАрмія (воінскае аб’яднанне)Германская імперская арміяНямецкая моваПершая сусветная вайна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Кельцкі крыжУладзімір КараткевічСвятлана Міхайлаўна ЛясовічЗянон ПазнякНазоўнікСёмухаКакаМарсСанкт-ПецярбургАльтэрнатыўны рокNintendo Entertainment SystemЦім БёртанАзербайджанПелеАнастасія Леанідаўна ХаванскаяБаза даныхЛіс Мікіта (мультсерыял)XMPPГарнішАндрусь ГорватСажалкаНобелеўскія лаўрэаты з БеларусіНапады на пасольства Лівіі ў МінскуКазахстанМюнхенГульня тронаў (раман)Данута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваДжэрсіМар’ян ДуксаУзброеныя сілы Вялікага Княства ЛітоўскагаБрэсцкая крэпасцьГрэцыяЯзэп Нарцызавіч ДраздовічМузей старажытнабеларускай культурыРаман Аляксандравіч СкірмунтТлумачальны слоўнік беларускай мовыСамараБеларускі нацыяналізм69ІнданезіяПулкава (аэрапорт)Дзень ВоліПятро ВасючэнкаСадавінаКуфарБахмутРазбітае сэрца пацанаБеларускі дзяржаўны тэатр лялекСлава КораньЯкуб КоласУругвайДагестанBetfairРымская імперыяДжон Рональд Руэл ТолкінЛітбел ССРМікола ГусоўскіЛідаГерб ЛітвыLortel ArchivesПАЗ-3205Кузьма ЧорныNode.jsНарвасадатаРаскіданае гняздо (п’еса)Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіАлесь ДударКарл X БурбонАлена Сямёнаўна ВасілевічНаша Ніва (1991)Белгазпрамбанк🡆 More