Яўнут: вялікі князь літоўскі (1341—1345), князь заслаўскі

Яўнут (у праваслаўі Іван; каля 1308 — пасля 1366) — вялікі князь літоўскі (1341—1345).

Сын Гедзіміна. Родапачынальнік князёў Заслаўскіх.

Яўнут
князь ізяслаўльскі[d]
1347 — 1366
Пераемнік Міхаіл Яўнутавіч[d]
вялікі князь літоўскі
1341 — 1345
Папярэднік Гедзімін
Пераемнік Альгерд
Нараджэнне 1300
Смерць 1366
Род Гедзімінавічы
Бацька Гедзімін
Маці Еўна
Дзеці Міхаіл Яўнутавіч[d] і Сямён Яўнутавіч[d]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Імя

Імя балцка-літоўскага паходжання. Вядомае і ў прусаў — Jawnutte. Корань Jaun- даў у старапрускім іменніку такія імёны, як Jawne, Jawne-gede і інш.

Звязана з літоўскім jaunas «малады», далей да індаеўрапейскага *i̯eu- «малады, юны».

Імя Яўнут таксама меў сын Валімонта Бушкавіча, які жыў на стагоддзе пазней.

Яўнут было іменем-пажаданнем, такім іменем зычылі як мага даўжэй заставацца такім жа моцным і здаровым, якім чалавек бывае ў юнацтве, у маладосці.

Але імя Яўнуту было нададзенае менавіта такое яшчэ, відаць, і таму, каб яно перагукалася з іменем яго маці, Гедзімінавай жонкі Еўны. У «Хроніцы Быхаўца» імя маці фігуруе як Jewna і перагукаецца з формай Jewnutey (Яўнуцій) тут жа сама. Адпачатныя формы гэтых двух імёнаў аднаўляюцца як Jaunutis, Jaunė. Пашыральнік -ut- вядомы ў балцка-літоўскім іменніку, з ім утвораныя імёны тыпу Кейстут (< Kenstutis), Бірута (< Birutė).

У тапанімііі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі захавалася таго ж кораня старалітоўскае імя Яўнель (< *Jaun-elis), ад якога назва Яўнелішкі каля Лынтупаў у Пастаўскім раёне.

Біяграфія

Атрымаў ад бацькі ва ўдзел Ашмяны, Браслаў і Вількамір. Паводле тастаменту Гедзіміна, стаў вялікім князем па яго смерці ў канцы 1341 года. Яўнута падтрымлівала Еўна, удава Гедзіміна і, магчыма, яго маці, і брат Нарымонта, князь пінскі, большасць братоў ігнаравалі яго і праводзілі самастойную палітыку.

Пасля смерці ў 1345 годзе Еўны, Альгерд і Кейстут змовіліся супраць Яўнута, у выніку чаго ён трапіў у палон. Пазней Яўнут уцёк з-пад варты і праз Смаленск прыбыў у Маскву да свайго швагра Сямёна Гордага, дзе прыняў праваслаўе. Быў першым князем-уцекачом, які шукаў падтрымку ў Маскве.

У 1347 годзе памірыўся з братамі, вярнуўся і атрымаў ва ўдзел Заслаўскае княства, у склад якога некаторы час уваходзіў Менск.

Заўвагі

  • R. Trautmann. Die altpreußischen Personennamen. Göttingen, 1974. С. 39.
  • J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 510.
  • Список Быховца // Полное собрание русских летописей. Т. 17. Санкт-Петербург, 1907. С. 495.
  • ЭнцВКЛ 2005.
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Яўнут, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Яўнут ІмяЯўнут БіяграфіяЯўнут ЗаўвагіЯўнут ЛітаратураЯўнут13081366Гедзімін

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Беларуская Рада КультурыГарантала (правінцыя)Іван ШамякінБеларускі лацінскі алфавітВагінальны сексЗлучнікПятро ВасючэнкаРэкі і каналы БеларусіРыжскі судовы працэсХартыя'97Віртуальная машынаЗоркаЯраслава Мудрага (станцыя метро, Харкаў)ApraxiaУкраінаСунКот свойскіМолат (гурт)Мужыцкая праўдаДКапіталізмМастурбацыяУладзімір Уладзіміравіч ПуцінДыялекты беларускай мовыЛучана ПавароціРыфмаКанфлікт у Судане (з 2023)Мінская вобласцьРыгор БарадулінКіеўРусский военный корабль, иди на хуйАнатоль ВярцінскіКупаллеПітэр ФондаСаюз пісьменнікаў СССРГрупавы сексАлесь Адамовіч2022Уладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіБрэсцкая вобласцьПункт расыГенадзь Валер’евіч ШутаўНіна Васільеўна ГаліноўскаяГарады БеларусіЭПалац Незалежнасці (Мінск)Зімовыя Алімпійскія гульні 1988ДаследаваннеСлабодка (Пухавіцкі раён)Марыя Магдалена РадзівілДавальны склонСправа журналістаў БелсатаАдам ГлобусГазавая плітаРРБ-БанкЯўгенія ЯнішчыцЎПавел Аляксандравіч ХарланчукТэпінгСтарабеларуская моваДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаГеаграфія БеларусіЗабіць прэзідэнтаМіхал АнемпадыстаўРуская моваСяргей Іванавіч ГрахоўскіВань (прозвішча)Літаратурная прэмія імя Аркадзя КуляшоваOz.byБеларуская дыяспараГомельГенадзь Пятровіч ПашкоўБела-чырвона-белы сцяг🡆 More