Кароль Шатландыі Якаў Iii: кароль Шатландыі (1460—1488)

Якаў III (шатл.

гэл.: Seumas III, англ.: James III, 1452-11 чэрвеня 1488) — кароль Шатландыі (1460-1488) з дынастыі Сцюартаў, сын Якава II.

Якаў III
англ.: James III
Кароль Шатландыі Якаў Iii: Маладыя гады, Далучэнне Аркнейскіх і Шэтландскіх астравоў, Лодэрскі мяцеж
Кароль Шатландыі Якаў Iii: Маладыя гады, Далучэнне Аркнейскіх і Шэтландскіх астравоў, Лодэрскі мяцеж
манарх Шатландыі
3 жніўня 1460 — 11 чэрвеня 1488
Папярэднік Якаў II
Пераемнік Якаў IV[d]
Нараджэнне 10 ліпеня 1451
Смерць 11 чэрвеня 1488 (36 гадоў)
Род Сцюарты
Бацька Якаў II
Маці Mary of Guelders[d]
Жонка Маргарыта Дацкая, каралева Шатландыі
Дзеці Якаў IV[d], Джэймс Сцюарт[d] і Джон Сцюарт[d]
Веравызнанне каталіцтва і Каталіцкая Царква
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маладыя гады

Якаў III быў сынам караля Шатландыі Якава II і Марыі Гелдэрнскай. Пасля нечаканай смерці бацькі 3 жніўня 1460 года парламент краіны прызначыў рэгенцкі савет для кіравання ў перыяд непаўналецця Якава III на чале з біскупам Джэймсам Кенэдзі. Аднак маці караля, каралева Марыя, абапіраючыся на свае велізарныя зямельныя ўладанні, таксама прэтэндавала на дамінантную ролю ў палітыцы. У выніку ў краіне склалася два цэнтра ўлады — «старыя лорды» рэгенцкага савета і «маладыя лорды» каралевы.

Супрацьстаянне біскупа Кенэдзі і Марыі Гелдэрнскай асабліва моцна выявілася ў іх палітыцы ў адносінах да падзей у Англіі, дзе тым часам разгортвалася вайна Пунсовай і Белай ружы. У 1461 годзе ў Шатландыю беглі лідары Ланкастэраў: Маргарыта Анжуйская, кароль Генрых VI і герцаг Сомерсет. За падтрымку, аказаную шатландцамі, яны перадалі Шатландыі Берык — апошнюю крэпасць, якая ўтрымоўваецца англічанамі з часоў войн за незалежнасць. Аднак сумесныя дзеянні шатландскіх і ланкастэрскіх войскаў (аблога Карлайла ў 1461 годзе, аблога Норгема у 1463 годзе) выніку не прынеслі, і ў канцы 1463 года Ланкастэры пакінулі Шатландыю.

Пасля смерці каралевы Марыі ўся ўлада ў краіне засяродзілася ў руках біскупа Кенэдзі. Дальнабачны і эфектыўны палітык, ён змог дамагчыся складання ў 1464 годзе перамір’я з Англіяй на 15 гадоў і падпарадкаваць каралеўскай уладзе лорда Астравоў, лідара гэльскіх сепаратыстаў заходняй часткі краіны, які заключыў у 1462 годзе саюз з Англіяй аб падзеле Шатландыі.

Далучэнне Аркнейскіх і Шэтландскіх астравоў

Смерць біскупа Кенэдзі 25 мая 1465 года пакінула краіну без аўтарытэтнага лідара. Гэтым скарыстаўся Роберт, лорд Бойд, якому атрымалася захапіць уладу ў краіне, утрымліваючы пад сваім наглядам юнага караля. Сын лорда Бойда, Томас, ажаніўся з сястрой Якава III Марыі і стаў 1-м графам Арана.

Апроч уласнага ўзбагачэння Бойды, аднак, дамагліся вялікага поспеху ў вобласці знешняй палітыкі: 8 верасня 1468 года быў складзены дагавор з Даніяй, у адпаведнасці з якім кароль Якаў III атрымліваў у жонкі адзіную дачку дацкага караля Крысціяна I, а ў якасці пасагу Данія адмаўлялася ад выкупных плацяжоў за Гебрыды паводле Перцкага дагавора 1266 года і саступала Шатландыі Аркнейскія і Шэтландскія астравы. 10 ліпеня 1469 года адбылося вяселле Якава III і Маргарыты Дацкай. Неўзабаве граф Аркнейскі Уільям Сінклэр адмовіўся ад сваіх правоў на тэрыторыю астравоў, і, такім чынам, Аркнейскія і Шэтландскія астравы перайшлі 20 лютага 1472 года ва ўладанне караля Шатландыі.

Завяршэнне перамоў пра шлюб караля суправаджалася адхіленнем Бойдаў ад улады: кароль Якаў III дасягнуў сямнаццацігадовага ўзросту і паспяшаўся пазбавіцца ад апекі. Роберт, лорд Бойд, і Томас, граф Аран, беглі з краіны.

Лодэрскі мяцеж

Скліканнем дваранскага апалчэння ў 1482 годзе скарысталіся шатландскія магнаты, незадаволеныя неэфектыўнасцю ўнутранай палітыкі караля, адхіленнем баронаў ад удзелу ў кіраванні, засіллем фаварытаў у вышэйшых органах улады і, галоўнае, адсутнасцю гарантый зямельнай уласнасці. Па ініцыятыве графа Ангуса шатландскія бароны, якія сабраліся ў Лодэры захапілі і лінчавалі фаварытаў караля. Сам Якаў III быў заправоджаны ў Эдынбургскі замак пад нагляд аднаго з удзельнікаў мецяжу, брата караля графа Атола. Апалчэнне было распушчана.

Лодэрскім мецяжом неадкладна скарысталіся англічане: іх армія падступіла да Эдынбурга. Разам з англійскімі войскамі ў Шатландыю вярнуўся герцаг Олбані, які будаваў планы па звяржэнні караля. Ён, дамовіўшыся з умеранымі раялістамі, фактычна захапіў уладу ў краіне: лідары Лодэрскага мецяжу не маглі прапанаваць канструктыўнай праграмы і былі неўзабаве адціснуты ад кіравання. Граф Атол перадаў караля ў рукі герцага Олбані. Тым часам, 24 жніўня 1482 года, капітуляваў Берык, які зараз назаўжды быў далучаны да Англіі.

Спрабуючы замацаваць сваю ўладу, герцаг Олбані склікаў парламент, але члены парламента выказаліся ў падтрымку караля. Паступова Якаў III выйшаў з падпарадкавання баронаў і, абвінаваціўшы Олбані ў перамовах з англійскім каралём, у сакавіку 1483 года адхіліў яго ад улады. Герцаг Олбані зноў быў вымушаны бегчы з краіны.

Мяцеж прынца Якава і смерць караля

Лодэрскі мяцеж і прэтэнзіі на прастол герцага Олбані не прымусілі Якава III кардынальна змяніць сваю палітыку пасля прыгнечання мецяжу. Толькі частка ўмераных раялістаў на чале з графам Аргайлам былі дапушчаны да ўдзелу ў кіраванні краінай. Ізноў быў адноўлены саюз з Англіяй: шатландскія атрады аказалі ў 1485 годзе падтрымку Генрыху Цюдору ў захопе англійскага прастола. Бароны прымежжа, нягледзячы на перамір'е, працягвалі рабаўніцкія рэйды на англійскую тэрыторыю. Якаў III жорстка здушыў непакорлівых баронаў, але гэтым толькі ўзмацніў апазіцыю рэжыму.

Гэтым разам на чале незадаволеных паўстаў старэйшы сын караля пятнаццацігадовы Якаў, герцаг Ротсей. У канфлікце караля і прынца на бок Якава III устала большасць магнатаў паўночнай Шатландыі і высакагор'я, тады як прынца падтрымлівалі бароны поўдня краіны. 11 чэрвеня 1488 года каралеўская армія была разбіта войскамі прынца ў бітве пры Сочыберне. Якаў III, які бег з поля бітвы ў самым пачатку бітвы, зваліўся з каня, быў схоплены невядомым рыцарам і заколаты мячом.

Кароль Шатландыі Якаў Iii: Маладыя гады, Далучэнне Аркнейскіх і Шэтландскіх астравоў, Лодэрскі мяцеж 
Якаў III і Маргарыта Дацкая

Устойлівыя легенды, заснаваныя на не занадта надзейных сведчаннях храністаў 16 ст., сцвярджаюць, што Джэймс III быў забіты пасля бітвы, у Мілтаўне каля Бэнакберна. Не маецца сведчанняў сучаснікаў у падтрымку гэтага меркавання, але легенда, паўтораная пасля Уолтэрам Скотам, кажа, што забойца перапрануўся святаром, каб наблізіцца да караля.

Якія б ні былі іншыя яго прамашкі, Джэймс не выглядае баязліўцам, узяць хоць бы яго ўдзел у ваенных канфліктах 1482 і 1488, а таксама яго ўтапічныя праекты па высадцы арміі на кантынент. Найбольш верагодна, што ён быў забіты ў запалу бітвы. Джэймс III быў пахаваны ў абацтве Камбускенет, як і яго жонка.

Шлюб і дзеці

    Якаў IV (1473—1513), кароль Шатландыі (з 1488 года)
    Джэймс (1476—1504), герцаг Роса
    Джон (1479—1503), граф Мара

Зноскі

  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • а б Lundy D. R. The Peerage
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Якаў III (кароль Шатландыі), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Кароль Шатландыі Якаў Iii Маладыя гадыКароль Шатландыі Якаў Iii Далучэнне Аркнейскіх і Шэтландскіх астравоўКароль Шатландыі Якаў Iii Лодэрскі мяцежКароль Шатландыі Якаў Iii Мяцеж прынца Якава і смерць караляКароль Шатландыі Якаў Iii Шлюб і дзеціКароль Шатландыі Якаў Iii ЛітаратураКароль Шатландыі Якаў Iii11 чэрвеня1488Англійская моваСцюартыШатландская гэльская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Станіслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічЛітаратурныя жанрыКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаБеларускі лацінскі алфавітГенрых III ВалуаПавел ВентФальшывыя сябры перакладчыкаДудуткіДжон БернталСповедзьДыялекты беларускай мовыПастава на каленяхСцяпан Антонавіч ВяршковічPink FloydКанье УэстДжэрэмі РэнерСоймЯўген Васільевіч МаўлееўДзмітрый Мікалаевіч СаннікаўЭпітэтНовая зямля (паэма)GmailПершая Аўстрыйская РэспублікаМаксім БагдановічКарл X БурбонВаенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі БеларусьСэрца на далоніБуразубка малаяФіліп Сеймур ХофманMacOSФК СевільяБясслаўныя вырадкіНарвалМязень (горад)Уітні Х’юстанКсенія Дзягілева-БяляеваАральны сексЭдуард Сямёнавіч НіканораўТадэвуш КасцюшкаФістынгБеларускія народныя казкіЧыгуначны вакзалСвяшчэнная Рымская імперыяМіхаіл ШэйтэльманЮНЕСКААлаіза ПашкевічДжавані Паскалі216 да н.э.ЯварГай Юлій ЦэзарМарына Вітальеўна ВасілеўскаяБорджыяЧасціны мовыКапялюшПавел Аляксандравіч ХарланчукСмарт-кантрактГродзенская вобласцьКаханак Вялікай МядзведзіцыТэхасМатрона Сяргееўна МаркевічДжуліяна МурНасякомыяНьюкасл-эпон-ТайнФранчэска V д’ЭстэPlayStation 5Луі ДавуТомас Мор🡆 More