Гебрыдскія Астравы

Гебрыдскія астравы (англ.: Hebrides , хутчэй за ўсё ад нарв.: Suðregar «Паўднёвая краіна»; шатл.

гэл.: Innse Gall «Жоўцевыя астравы») — архіпелаг у Атлантычнам акіяне каля заходніх берагоў Шатландыі. Уваходзяць у групу Брытанскіх астравоў. Дзве асноўныя цэпі архіпелагу — Унутраныя і Знешнія Гебрыды, яны падзелены пралівамі Літл-Мінч і Норт-Мінч, а таксама Гебрыдскім морам.

Гебрыдскія Астравы
Гебрыдскія астравы. Ружовы колер — Унутраныя, рыжы колер — Знешнія Гебрыды

Апісанне

Гебрыдскія астравы ўяўляюць сабой шырока раскіданую групу з каля 500 скалістых, па большай частцы высокіх астравоў, з якіх населена каля 100. Паверхня — каля 7,5 тыс. км², з якіх каля 1,6 тыс. км² занята азёрамі. Вялікая частка паверхні — камяністыя або забалочаныя раўніны. Маюцца нізкагор’і вышынёй да 1009 м (гара Кулін-Хілс на востраве Скай), сляды старажытнага абледзянення.

Вільготны марскі клімат, сярэдняя тэмпература студзеня складае 4-6 °C, ліпеня — 12-14 °C. Ападкаў шмат, да 2000 мм у год. З расліннасці — лугі на дзярнова-грубагумусных і дзярнова-тарфяных глебах, верасовыя пусткі, зрэдку гаі з нізкарослай бярозай. Жыхары ў асноўным займаюцца рыбалоўствам і жывёлагадоўляй. Наладжана вытворчасць ваўняных тканін, турызм. Найбуйнейшы горад — Сторнаўэй на востраве Льюіс.

Літаратура

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).

Спасылкі

Tags:

Англійская моваАрхіпелагАтлантычны акіянБрытанскія астравыГебрыдскае мораЗнешнія ГебрыдыМіжнародны фанетычны алфавітНарвежская моваНорт-МінчУнутраныя Гебрыдскія астравыШатландская гэльская моваШатландыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Максім ТанкМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеЗміцер ЖылуновічАрхеологическая карта БелоруссииГарады БеларусіЛявона ПаповічВаложынПолымя (часопіс)Уладзімір Георгіевіч МулявінАлесь КажадубМікола Якаўлевіч АўрамчыкДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваАнхела Эспіноса РуісДзяржава ПалесцінаВасіль ЗуёнакMediaWikiБеларуская літаратураРжавец (Мінскі раён)Глобус БеларусіЛубінАляксандр Карлавіч ЕльскіХведар Хведаравіч ГурыновічЧарвяга кольчатаяМалочны МірГісторыя суверэннай БеларусіЛюдміла РублеўскаяАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаЖылінскія (род)ДняпроУладзімір Аляксеевіч АрлоўВітаўт КіпельЗюзюкыБаранавічыПугачы (Валожынскі раён)ПольшчаСпіс памерлых у 2024 годзеПравы ЛГБТ у БеларусіСексБарысаўТраецкае прадмесцеСтронга ручаёвая1172Мар’ян ДуксаБрэсцкая вобласцьЖураўліны крыкЗапазычаныя словыТалінВарварызмМіндоўгМаксім ЛужанінБеластокГенадзь БураўкінРаман Мацвеевіч СемашкевічЖыгімонт КейстутавічБеразіноРадаўніца22 красавікаКіеўская РусьГісторыя БеларусіКацярына Ігараўна ГумянюкПрастрэл шыракалістыСцяг БеларусіБела-чырвона-белы сцягТураўскае ЕвангеллеАўрамій СмаленскіБуйніцкае полеПлошча Якуба Коласа🡆 More