Язэп Язэпавіч Янушкевіч

Язэп Язэпавіч Янушкевіч (нар.

7 сакавіка 1959, в. Ракаў, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, археограф, пісьменнік. Лаўрэат прэміі імя Льва Сапегі (Варшава, 2007)

Язэп Язэпавіч Янушкевіч
Язэп Язэпавіч Янушкевіч
Род дзейнасці пісьменнік, літаратуразнавец, археограф, літаратар
Дата нараджэння 7 сакавіка 1959(1959-03-07) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Брат Валяр’яна Янушкевіча і Фелікса Янушкевіча.

Скончыў БДУ (1981). Кандыдат філалагічных навук (1987). З 1985 года навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН Беларусі, адначасова з 1996 загадчык аддзела археаграфіі Беларускага НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы і з 1997 намеснік рэдактара выдавецтва «Беларускі кнігазбор». З 1999 года намеснік старшыні Археаграфічнай камісіі Камітэта па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Тройчы звольнены з працы (у БелНДІДАС і ў акадэмічным Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ).

Дзейнасць

Даследуе гісторыю беларускай літаратуры і культуры ХІХ—ХХ ст., беларуска-польскія гісторыка-літаратурныя сувязі і культурныя ўзаемадзеянні ХІХ — пач. ХХ ст., жыццё і творчасць дзеячаў беларускай літаратуры і культуры. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры XX ст.» (т. 1, 1999).

Упершыню апублікаваў арыгінал «Пінскай шляхты» В. Дуніна-Марцінкевіча (1984), «Лісты з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага і дакументы пра нараджэнне і жыццё П. Багрыма (1988), дзённікі У. Караткевіча (1989) і мінскага архіяпіскапа Міхала Галубовіча (2003), мемуары П. Мядзёлкі (1993), «Тастамент» А. Кіркора (1998) і інш.

Складальнік з тэксталагічнай падрыхтоўкай, аўтар прадмоў і каментарыяў «Твораў» В. Дуніна-Марцінкевіча (1984) і Ф. Багушэвіча (1991), «Выбраных твораў» В. Ластоўскага (1997), зборніка «Шляхам гадоў» (1994).

Рэдактар, аўтар прадмовы і пасляслоўя, адзін са складальнікаў і аўтараў каментарыяў кніг А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» (1998; пераклад Пятра Біталя) і Я. Коласа «Новая зямля» (2002, абедзве на беларускай, польскай і рускай мовах; пераклад на польскую мову Чэслава Сэнюха).

Пераклаў на беларускую мову раман Сяргея Пясецкага «Пяты этап», а таксама ліставанне Станіслава Манюшкі

Бібліяграфія

  • Беларускі Дудар: Прабл. славян. традыцый і ўплываў у творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча. Мн., 1991;
  • У прадчуванні знаходак: З адной вандроўкі ў архівы Варшавы, Вроцлава, Кракава. Мн., 1994;
  • Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі. Мн., 1995;
  • Нацыянальная праграма выдання гістарычных крыніц: Аднаўленне Бел. Археагр. Камісіі (БАК). Мн., 1999;
  • За архіўным парогам: Бел. літ. XIX—XX стст. у святле архіўных пошукаў. Мн., 2002;
  • Дыярыюш з ХІХ стагоддзя. Дзённікі Міхала Галубовіча як гістарычная крыніца. Мн., 2003;
  • Слов’янскі мотиви і ремінісцэнціі у творчості В.Дуніна-Марцінкевича // 13. Mednarodni slavistični kongres. Ljubljana, 15.-. Zbornik povzetkov. 2.del. Kniževnost. Kulturologija. Folkloristika. Zgodovina slavistike. Tematski bloki. Uredila France Novak i№ Andreja Žele (Tematski bloki). Ljubljana, 2003;
  • Ластоўскі Вацлаў. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны. / Уклад. Язэп Янушкевіч. Мінск: Выдавец В.Хурсік, 2003.
  • Класіка // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. «Пінская шляхта» (аўтэнтык, беларуская, англійская, нямецкая, польская, руская мовы). Кастусь Вераніцын. «Тараса на Парнасе» (беларуская, англійская, балгарская, іспанская, нямецкая, польская, руская, украінская мовы) / Укладальнік Язэп Янушкевіч Мінск: Выдавец Віктар Хурсік, 2008.
  • Зямля кенатафаў: Артыкулы, апавяданні эсэ. Менск, 2009. — 264 с.;
  • Ars longa… PATRIA longa…: Адкрыццё кампазітара з Выганіч пад Ракавам Міхася Грушвіцкага (1828—1904) / Выд 1. Накладам аўтара. — Ракаў, 2011. — 24 с.;
  • «А ў маскалях трудна жыці…»: Багрым-Крашын-Яцкоўскі — НЕЎМІРУЧАСЬЦЬ: да 200-годзьдзя Паўлюка Багрыма і 570-годзьдзя Крашына. Выд. 1-е. Ракаў, 2012 — 20 с.;
  • Тварам да шыбеніцы [Veidu į kartuves]: Кастусь Каліноўскі  і Паўстаньне 1863—1864 гадоў у беларускай і летувіскай паэзіі / Анталогія . — Ракаў, 2013.
  • Апостал Палесься: Сьвяты Андрэй Баболя ў паэмах Янкі Купалы. — Мінск «Про Хрысто», 2013. — 56 с.;
  • «Партрэты Паўстаньня: 1863—1865» (3 выданьні: 1) на беларускай; 2) на беларускай і летувіскай; 3) на беларускай, літоўскай і польскай мовах; у суаўтарстве з Каміляй Янушкевічанкай) (2014—2015);
  • КЛЁК: Прысьвячэньні. — Ракаў, 2016—140 с.;
  • Сем шчасьлівых гадоў: Ракаўская парафія 1925—1931: Хрост. Шлюб. Сьмерць (Гісторыя, дакументы) / Siedem szczęśliwych lat: Parafja Rakowska 1925—1931: Chrzest. Ślub. Śmierć. — Ракаў, 2018. — 220 с.;
  • Літоўскі Пеўнік, або Мой Манюшка // Jazep Januškievič. Kogut Litewski, czyli Mój MONIUSZKO / Гісторыка-літаратурныя матэрыялы пра Станіслава-Яна-Эдварда-Казіміра Манюшку, ягоны радавод, творчы шлях і эпоху. — Ракаў, Коштам Аўтара. 2019. — 167 стар.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Язэп Язэпавіч Янушкевіч БіяграфіяЯзэп Язэпавіч Янушкевіч ДзейнасцьЯзэп Язэпавіч Янушкевіч БібліяграфіяЯзэп Язэпавіч Янушкевіч СпасылкіЯзэп Язэпавіч Янушкевіч19597 сакавікаАрхеографВаложынскі раёнЛітаратуразнавецПісьменнікРакаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Матрыца Пятрусь БроўкаУладзімір Пятровіч ЖданаўЯўстах Піевіч ТышкевічАстатКастусь КаліноўскіБорыс ДжонсанСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіЛуі ДавуМірскі замакНьёраМаладосць (часопіс)Гран-Пры Манака 2014 годаКаменкаСавояДжэрэмі РэнерВасіль ЦяпінскіФонд ВікімедыяЯкуб КоласАлегзандрыяІрына ПаляшчукIva SativaМностваРаян РэйнальдсХаджАляксандр ГамільтанАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеМаксім ГарэцкіТадэвуш ТышкевічЛітаратурныя жанрыFlipping BangersПрыгоннае праваКістаЕфрасіння ПолацкаяПарафінДжавані ПаскаліПаўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэтХто смяецца апошнім (п’еса)Пінхас ПалонскіІнструкцыя па транслітарацыіВасіль Васілевіч ШапялевічНавуковы стыльМінетІван Іванавіч НасовічМастурбацыяАфра БазальдэлаСакавікАнастасія Раманаўна ЛаўрынчукБраўзерГіпатаніяЯдзерная рэакцыяЖак-Луі ДавідGemeinsame NormdateiКларксвіл (Тэнесі)Дрычын (Пухавіцкі раён)ЦыянабактэрыіБеларуская моваЛеаніды не вернуцца да ЗямліМіжнародны стандартны кніжны нумарПанямоннеБелае (Пухавіцкі раён)ЕўропійКандрат КрапіваНгуен Ван Цхьеу.muЛюдзі на балоце (раман)Беларускі вызвольны рух (арганізацыя)Дзікае паляванне караля СтахаЯн БаршчэўскіМарфінАляксандр Рыгоравіч ЧарвякоўУладзімір КараткевічЭдуард Сямёнавіч НіканораўЯнка Брыль🡆 More