Лісты З-Пад Шыбеніцы

Лісты з-пад шыбеніцы (Listy s pad szubienicy) — агульная назва лістоў, дасыланых Кастанцінам Каліноўскім падчас следства перад павешаннем 22 (10) сакавіка 1864 года.

Такую назву лісты атрымалі пасля публікацыі кнігі «Да беларускага народу. Ліст з-пад шыбеніцы Канстанціна Каліноўскага» Агатона Гілера ў 1867 годзе.

Лісты З-Пад Шыбеніцы
Другі «ліст з-пад шыбеніцы»
Зянон Пазняк чытае «Лісты з-пад шыбеніцы» Канстанціна Каліноўскага падчас Беларускай дыктоўкі ў Варшаве, 28 лютага 2013 года

Змест

Палітычны запавет К. Каліноўскага, роздум пра як «не цяпер, не позна канец палажыць» расійскаму панаванню — маніфест, дакумент рэвалюцыйнай барацьбы. Каліноўскага хвалявала абуджэнне парыярхальнага народа на сацыяльную рэвалюцыю і лёс рэвалюцыі агулам. «Лісты» — найперш клопат пра палітычную прасвету народных мас, шырокае тлумачэнне яму яго стану, стану рэвалюцыйных сіл у суседніх народаў, роздум пра тактыку і сродкі барацьбы, наказ пра адзінства з рэвалюцыйнай барацьбой суседніх народаў. У «лістах» К. Каліноўскі выкрываў расійскае панаванне, узнімаў на рэвалюцыйную барацьбу, супрацьпастаўляў цяжкае становішча пад расійскай уладай больш светламу мінуламу.

У «Лістах» дакладна размяжоўваецца «польскае паўстанне», «маскалі» і «мужыкі-беларусы». Беларусы мусяць падтрымаць «польскае паўстанне», каб дамагчыся правоў для сябе і ператварыць яго ў сваё паўстанне. Усё ў рэчышчы паўстанцкага закліку «За нашую і вашую свабоду!».

Заклік «ваяваці за сваё чалавечае і народнае права» арганічна перарастае ў лірычныя радкі адзінага вядомага К. Каліноўскага «Марыська чарнаброва, галубка мая», дзе ноты пяшчоты змяняюцца зноў развітальным акордам:

Бывай здаровы, мужыцкі народзе,
Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе
І часам спамяні пра Яську свайго,
Што загінуў за праўду для дабра твайго.

За вобразам Марыські чарнабровай даследчыкі бачаць пэўную асобу — або Марыю Ямант, дачку аднаго з паплечнікаў Каліноўскага па паўстанні, або Марыю Грэгатовіч, дачку гаспадыні адной з кватэр, на якіх нелегальна да арышту ў Вільні жыў Каліноўскі, і адначасова паэтычнае ўвасабленне Айчыны. Верш К. Каліноўскага «Марыська чарнаброва, галубка мая» — яркі ўзор рэвалюцыйнай лірыкі ў публіцыстыцы. У вершы развіваюцца традыцыйна фальклорныя матывы пошукаў шчасця, «яснай долі», дзячыўна ўпадабняецца да галубкі.

Марыська чарнабрэва, галубка мая,
Гдзе ж ся падзела шчасце і ясна доля твая?
Усё прайшло,- прайшло, як бы не бывала,
Адна страшэнна горыч у грудзях застала.
Калі за нашу праўду Бог нас стаў караці
Ды ў прадвечнага саду вялеў прападаці,
То мы прападзем марна, но праўды не кінем,
Хутчэй Неба і шчасце, як праўду, абмінем.
Не наракай, Марыся, на сваю бяздолю,
Но прыймі цяжкую кару Прадвечнага волю,
А калі мяне ўспомніш, шчыра памаліся,
То я з таго свету табе адазвуся.
Бывай здаровы, мужыцкі народзе,
Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе.
І часам спамяні пра Яську твайго,
Што згінуў за праўду для дабра твайго.
А калі слова пяройдзе у дзела,
Тагды за праўду станавіся смела,
Бо адно з праўдай у грамадзе згодна
Дажджэш, Народзе, старасці свабодна.

У сучаснай беларускай літаратуры

Тэма «Лістоў з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага ў сучаснай беларускай літаратуры грунтоўна разглядалася даследчыкамі Яраславай Ананка і Генрыхам Кіршбаўмам. За пункт адліку ў сваіх працах яны бяруць твор Веры Бурлак «Верш пра шыбеніцу», багаты на алюзіі з творам Каліноўскага.

Верш пра шыбеніцу
У двары на вуліцы Каліноўскага
Для дзяцей паставілі шыбеніцу.
Якую сьпісалі з турмы,
Бо яна састарэла маральна.
І адразу прыбеглі дзеці,
Каб гайдацца на ей і падцягвацца,
Каб поўзаць на ей і караскацца
І займацца карыснай гімнастыкай.
А бацькі былі ўжо ня радыя,
Бо забылі дзеці пра мульцікі,
Пра ўрокі і пра кампутары -
Прыляпіліся сэрцам да шыбеніцы.
Мамкі-нянькі грукаюць шыбінамі
І крычаць ім «Хутчэй дахаты!»
І хвалююцца: што зь іх вырасьце? -
Баючыся вымавіць «шыбенікі».
Ды, здаецца мне, лепей шыбенікі,
Так, я думаю — лепей шыбенікі,
Лепей, лепей дакладна шыбенікі,
Лепей шыбенікі, чым каты.

У Андрэя Хадановіча ёсць два вершы, якія не наўпрост, але пэўна вядуць да Каліноўскага, — «Сьпеў аб маім суіцыдзе» і «данс макабр». У «Сьпеў аб маім суіцыдзе» аўтар сцвярджае, што сапраўдныя героі (змагары) самі сябе не забіваюць. Прыкладам ён дае ахвяраў гільяціны і спаленую англічанамі Жанну д’Арк, а потым разважае пра павешанне, быццам перагукваючыся з Верай Бурлак:

Самы цымус —  ня зіркаць углыб:
кожны вечар фіранкі зашморгвай,
бойся, шыбенік, позірку шыб!

Асацыяцыя шыбеніцы—шыбы магла быць падказана сугуччам гэтых словаў, а магла быць пэўнай спасылкай на Бурлак. Некалькімі радкамі вышэй аўтар у сваёй характэрнай іранічнай манеры дзівіцца з колькасці зданяў вайны і міру, захаваных у літаратуры, і гэтым ускосна падкрэслівае трываласць памяці Каліноўскага:

Колькі прывідаў войнаў ды міру
Паўстае з рукапісных папер!..
Што тэатрам было за Шэкспірам,
Мыльнай опэрай стала цяпер!

Чамусьці ў кніжным варыянце гэтага верша няма страфы, якая ёсць у арыгінальным часопісным варыянце, у ёй наўпрост называецца «вяроўка» (пятля), а таксама цытуецца, хоць і не зусім дакладна, апошні радок «Пагоні» Багдановіча, аднаго з найбольш патрыятычных твораў беларускай паэзіі:

Палка прагнуў далёкай вандроўкі -
і знайшоў пуцяводную ніць.
А чароўнасьці мыльнай вяроўкі
не разьбіць, не стрымаць, не спыніць!…

Намёкаў на Каліноўскага багата ў вершы «данс макабр» — «пятля», «павешаны», гульня слоў «вісельня» — «вясельля», повязь паміж складаннем (зацягваннем) песень і пасыланнем і-мэйлаў з-пад шыбеніц:

Мы з табой цудоўныя песьні
Ў паражні парахні і плесьні
Зацягнулі б нібы пятлю
Як павешаны на перадвесьні
Раз памёршы ўжо не ўваскрэсьне
Ды па пальцы камень ня трэсьне:
Спадзяюся помню люблю
Вам з-пад шыбеніц шлём і-мэйлы.

Цяпер цяжка ўявіць час, калі імя Каліноўскага не будзе звязваццца са шляхам Беларусі да незалежнасці і палітычнай свабоды.

Зноскі

Спасылкі

Лісты З-Пад Шыбеніцы 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме

Tags:

Лісты З-Пад Шыбеніцы ЗместЛісты З-Пад Шыбеніцы У сучаснай беларускай літаратурыЛісты З-Пад Шыбеніцы СпасылкіЛісты З-Пад Шыбеніцы186422 сакавікаАгатон ГілерКастусь Каліноўскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Мячэць Султана КабусаЗлучнікГеаграфія сельскай гаспадаркіСаюз змагароў за вызваленне ЛітвыБайкаІван Мележ2016Звязда (газета)Навуковы стыльБацвіннеНа ростаняхДняпровецТаварыства вольных літаратараўКузьма ЧорныХаўленд (востраў)Тамара Дзмітрыеўна ВіннікаваЗлучаныя Штаты АмерыкіАляксандр БаршчэўскіСэм УортынгтанЖураўліны крыкАўстрыйская народная партыяМарына Вітальеўна ВасілеўскаяСяргей Мікалаевіч ХаменкаІван ШамякінВольга Іванаўна ЧупрысАзартная гульняVPNЕва ВежнавецТыянептынБрэсцкая крэпасцьЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкПадзолістыя глебыП’ер-Сімон ЛапласМікі МаусУладзімір Георгіевіч МулявінМікіта Ільіч ТалстойТом ТыкверЛічэбнікАлесь РазанаўНовы ізраільскі шэкельАнальны коракСпіс памерлых у 2024 годзеБабруйскХайкуЖанрЯнка БрыльВялікабрытаніяСунРак прадсталёвай залозыКватэра-майстэрня Казіміры ІлаковічOnliner.byМагілёўская вобласць100 найвялікшых беларускіх песеньІнстытут беларускай культурыЖнівеньЧарнобыльНовы годПалац Рэспублікі (Мінск)ТарашкевіцаПомнік Фядоры Гаўрылаўне КонанавайБеларуская дзіцячая літаратураАндрэй ГорватВіцебскЖалезны чалавек (міфалогія)Пімен ПанчанкаБарокаУстаноўка (псіхалогія)Беларускі дзяржаўны ўніверсітэтАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаПомнік Янку Купалу (Гродна)МотальПалавыя губыНіл ГілевічЗарэчча (Пухавіцкі раён)Еўдакія Якаўлеўна ЛосьЗімовыя Алімпійскія гульні 1988Францішка Уршуля РадзівілЁрквілскі ўніверсітэт🡆 More