1556—1600 Юрый Радзівіл: (1556—1600) біскуп віленскі і кракаўскі

Юрый (Ежы) Радзівіл (31 мая 1556, в.

Лукішкі, цяпер у межах Вільні — 21 студзеня 1600, Рым), царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Біскуп віленскі (1579—1591) і кракаўскі (з 1591), кардынал (1583).

Юрый Радзівіл
польск.: Jerzy Radziwiłł
1556—1600 Юрый Радзівіл: (1556—1600) біскуп віленскі і кракаўскі
Герб
кардынал
з 12 снежня 1583
біскуп віленскі
з 31 снежня 1579
Дыяцэзія Віленскае біскупства
Папярэднік Валяр’ян Пратасевіч-Шышкоўскі
Пераемнік Бенедыкт Война
біскуп кракаўскі[d]
з 9 жніўня 1591
Дыяцэзія Кракаўская дыяцэзія[d]
Папярэднік Пётр Мышкоўскі[d]
Пераемнік Бернард Мацяёўскі[d]
Дзейнасць дыпламат, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 31 мая 1556
Смерць 21 студзеня 1600(1600-01-21) (43 гады)
Пахаванне
Дынастыя Радзівілы
Бацька Мікалай Радзівіл Чорны
Маці Альжбета Шыдлавецкая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Паходзіў з магнацкага роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая Чорнага, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Мікалая, Альбрэхта, Станіслава.

Вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце (да 1572); вывучаў філасофію і тэалогію ў Рымскім калегіуме (1575—1576). У дзяцінстве выхоўваўся ў кальвінісцкім духу, у 1576 перайшоў у каталіцызм. Пры фармальным акце пераходу прысутнічаў Пётр Скарга.

Каад’ютар (памочнік-намеснік) біскупа Валерыяна Пратасевіча (1574—1579). З 1579 года біскуп віленскі, атрымаў званне кардынала (1583). Актыўна змагаўся супраць Рэфармацыі, у 1581 упершыню ўвёў у сваёй дыяцэзіі цэнзуру друку, у 1582 на ўласныя сродкі адкрыў каталіцкую духоўную семінарыю ў Вільні.

У 1581 годзе падвергся вострай крытыцы з боку караля і вялікага князя Стэфана Баторыя за канфіскацыю і спаленне пратэстанскіх кніг.

У 1582—1584 адначасова намеснік караля (губернатар) у Інфлянтах, але гэтая пасада была яму ў цяжар.

Пасля смерці Стэфана Баторыя на элекцыйным сойме 1587 падтрымліваў прадстаўніка аўстрыйскай дынастыі Габсбургаў Максіміліяна, але абраны быў Жыгімонт III Ваза. Пасля збліжэння Жыгімонта III у 1589 з Габсбургамі ўплыў Юрыя Радзівіла пры двары зноў вырас. 3 1591 года — біскуп кракаўскі. Спрыяў шлюбу Жыгімонта III з эрцгерцагіняй з дома Габсбургаў Ганнай (1592). Адзін з бліжэйшых дарадчыкаў караля, у 1596—1597 вёў перагаворы пра далучэнне Рэчы Паспалітай да антытурэцкай каталіцкай лігі.

Зноскі

  • Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  • Janusz Tazbir, Historia kościoła katolickiego w Polsce 1460–1795., Warszawa 1966, s.88.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Юрый Радзівіл (1556—1600), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    1556160021 студзеня31 маяБіскуп віленскіВільняКардыналРымРэч Паспалітая

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Стары ЗапаветЛабараторныя ўмовыСялянская рэформа ў Расійскай імперыіТураўскае княстваПраспект Ракасоўскага (Мінск)ДзеяслоўМаксім ТанкЯ размалюю для цябе небаАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкЗлучаныя Штаты АмерыкіВісарыён Сцяпанавіч ГарбукКалізейБеларусыЭлектронікаРыфмаМастацтва Старажытнага РымаСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Беларускі нацыянальны касцюмМіхал АнемпадыстаўСям’яМінская ратушаІсландская кронаВіртуальная машынаЛарыса ГеніюшПолацкае княстваІван ЧыгрынаўЭўкарыётыПраспект Незалежнасці (Мінск)МіланСяброўстваКаласы пад сярпом тваімАперацыйная сістэмаБеларуская граматыка (1934)MuhriaУладзімір Аляксеевіч АрлоўРуская моваМастурбацыяПечы (Барысаў)Старажытнабеларуская літаратураСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінАМужыцкая праўдаУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіЮрый Анатольевіч РыдкінРучная стымуляцыя пенісаСалавёвэ (Ясынувацкі раён)ЛюбоўНацыянальна-вызваленчы рухПаўстанне 1863—1864 гадоўМоўны пурызмГуканне вясныВянок (зборнік)ЗлучнікПрыпяцьВольга Славаміраўна БондараваГерб БеларусіШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхГродзенская вобласцьПеніс чалавекаВацлаў ЛастоўскіЯнка БрыльВікіВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024Тадэвуш Касцюшка28 красавікаМечыслаў ПароўскіКірыла Тураўскі2020Беларускі алфавітМагілёўСімвалы БеларусіКіслародНапалеон ОрдаНаша Ніва (1906)Ачэрэтынэ🡆 More