Жыгімонт Ваза

Жыгімонт Ваза, у Польшчы Зыгмунт III (20 чэрвеня 1566 — 30 красавіка 1632) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1587—1632), кароль шведскі (1592—1599).

Сын караля Швецыі Юхана III Вазы і Кацярыны Ягелонкі, дачкі Жыгімонта Старога.

Жыгімонт III Ваза
Sigismund
Жыгімонт Ваза. Карціна Пітэра Паўля Рубенса
Жыгімонт Ваза. Карціна Пітэра Паўля Рубенса
Жыгімонт Ваза
кароль польскі і вялікі князь літоўскі Сцяг
жнівень 1587 — 19 красавіка 1632
Каранацыя снежань 1587
Папярэднік Стэфан Баторый
Пераемнік Уладзіслаў IV
кароль Швецыі, Готаў і Вендаў Сцяг
17 лістапада 1592 — 24 ліпеня 1599
Дэвіз Pro jure et populo
(За справядлівасць і народ)
Каранацыя 19 лютага 1594
Папярэднік Юхан III
Пераемнік Карл IX
Нараджэнне 20 чэрвеня 1566(1566-06-20)[…]
Смерць 19 (29) красавіка 1632 (65 гадоў)
Месца пахавання
Род Ваза
Бацька Юхан III
Маці Кацярына Ягелонка
Жонка Ганна Аўстрыйская і Канстанцыя Аўстрыйская[d]
Дзеці Уладзіслаў Ваза, Ян II Казімір Ваза, John Albert Vasa[d], Karol Ferdynand Vasa[d], Alexander Charles Vasa[d], Anna Catherine Constance Vasa[d] і Anne Marie Vasa[d]
Веравызнанне Каталіцтва
Дзейнасць мецэнат, манарх
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў горадзе Грыпсгольм у Швецыі. 3 1568 года спадчыннік шведскага трона. Абраны польскім каралём на элекцыйным сойме 1587 года, пасля смерці Стэфана Баторыя, дзякуючы падтрымцы Ганны Ягелонкі, канцлера і вялікага гетмана кароннага Яна Замойскага. Перамог іншага кандыдата, аўстрыйскага эрцгерцага Максіміліяна. Але на элекцыйным сойме не было паслоў ад ВКЛ. Каб дамагчыся падтрымкі сваёй кандыдатуры ў ВКЛ, 28 студзеня 1588 года зацвердзіў новую рэдакцыю Статута.

Унутраная палітыка

Намагаўся аднавіць пазіцыі каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай, але гэта не дало жаданых вынікаў. Падтрымаў Берасцейскую унію 1596 года. Аднак, вымушаны быў спрыяць прыняццю пастаноў соймаў Рэчы Паспалітай 1609, 1618 і 1631 гадоў, якія гарантавалі правы праваслаўных. Збліжэнне Жыгімонта Вазы з Габсбургамі выклікала ў Польшчы незадавальненне большасці шляхты. Кароль акружыў сябе езуітамі, іншаземцамі і вузкім колам магнатаў. Намаганні Жыгімонта Вазы ўвесці ў Рэчы Паспалітай абсалютную манархію, спадчыннасць трона, зменшыць ролю соймавых паслоў выклікалі незадавальненне шляхты. Пасля рокашу 1606 года Сойм зацвердзіў шляхецкія вольнасці, непарушнасць абрання караля і пастаянную прысутнасць сенатараў дзеля кантролю за яго дзеяннямі.

Замежная палітыка

Арыентаваўся на Габсбургаў і Свяшчэнную Рымскую імперыю, што было замацавана дзвюма шлюбамі з аўстрыйскімі эрцгерцагінямі, сёстрамі, Ганнай і Канстанцыяй. У 1592 годзе пасля смерці Юхана III заняў шведскі трон. Палітыка аднаўлення пазіцый каталіцкай царквы ў Швецыі цалкам правалілася. У 1599 годзе шведская пратэстанцкая групоўка скінула яго з трона і абрала рэгентам, а з 1604 года і каралём, яго дзядзьку Карла IX. Да канца свайго жыцця Жыгімонт Ваза імкнуўся вярнуць сабе шведскую карону, уцягнуў Рэч Паспалітую ў доўгі канфлікт са Швецыяй. Падтрымліваў прапанову групоўкі магнатаў і шляхты аб ажыццяўленні аб’яднання Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай на правах трэцяга ўдзельніка федэрацыі разам з Польшчай і ВКЛ. Падтрымаў Ілжэдзмітрыя I, Ілжэдзмітрыя II, даваў ім дапамогу і дазволіў вербаваць войска ў ВКЛ і Польшчы. У 1600 годзе пачаў вайну Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гадоў. Войска Рэчы Паспалітай здабыла перамогу ў Кірхгольмскай бітве 1605, аднак скарыстаць з поспеху з-за нешматлікасці не здолела, і вайна працягвалася. Пасля запрашэння царом Васілём Шуйскім у Маскоўскае княства шведскага корпуса дзеля барацьбы з войскамі Ілжэдзмітрыя II пачаў вайну Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гг.. У выніку паражэння маскоўскага войска каля Клушына ў 1610 годзе Васіль Шуйскі быў скінуты з трона, маскоўскія баяры і гараджане абвясцілі царом сына Жыгімонта Вазы — Уладзіслава.

Жыгімонт Ваза спрабаваў праводзіць актыўную палітыку на поўдні. Падтрымліваў імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі супраць Чэхіі і Трансільваніі, што выклікала пастаянныя напады на Украіну і поўдзень Польшчы саюзнікаў Трансільваніі — крымскіх татараў і туркаў. У 1620 годзе польскае войска было разбіта туркамі ля Цацоры. Але ў Хоцінскай бітве 1621 года войска Рэчы Паспалітай атрымала перамогу над імі, якая аднак не была выкарыстана.

Замежныя і ўнутраныя палітычныя планы Жыгімонта Вазы не ўдаліся, шмат у чым яго палітыка спрыяла далейшаму заняпаду Рэчы Паспалітай.

Гл. таксама

Зноскі

  • Sigismund III Vasa // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б в г д е ё Östergren S. Sigismund — С. 160. Праверана 10 студзеня 2017.
  • а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Жыгімонт Ваза, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Жыгімонт Ваза Унутраная палітыкаЖыгімонт Ваза Замежная палітыкаЖыгімонт Ваза Гл. таксамаЖыгімонт Ваза ЛітаратураЖыгімонт Ваза СпасылкіЖыгімонт Ваза1566158715921599163220 чэрвеня30 красавікаЖыгімонт СтарыКацярына ЯгелонкаПольшчаШвецыяЮхан III

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Прыгоннае праваЯкуб КоласЭпітэтПаўстанне 1830—1831 гадоўСердар (горад)Рыз УізерспунГай Юлій ЦэзарМэрБуразубка малаяБорыс ДжонсанТэрмінФранцішак БагушэвічДжуліяна МурМінетНойМножаннеПеста120-я зенітна-ракетная брыгадаДжон БернталІерыхон (тэлесерыял)Дыялекты беларускай мовыРэкі і каналы БеларусіНарвалАхоцкае мораФК МіланСанта-Крус-дэ-ТэнэрыфэІван МележГлебаБрытва ОкамаАнгкор-ВатНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыКанадаВольхаГедзімінАртрозЛацінская моваЧарадзейныя казкіДрычын (Пухавіцкі раён)НазоўнікФутболДзяржаўны ўніверсітэт інфраструктуры і тэхналогійПорцік АктавііРуская моваАркадзь КуляшоўУстановы адукацыі Баранавіцкага раёнаТрыестСтаматалогіяМагнус ХенрыксенГродзенская вобласць16951934 год у гісторыі літаратурыДзеепрыметнікКыргызстанБеларусыРоджэр ФедэрэрМіхаіл ШэйтэльманБраніслаў Адамавіч ТарашкевічЦыянабактэрыіКарыбут АльгердавічМіхась ЛынькоўКарл XIV ЮханСацыяльныя медыяТэатры БеларусіБрэд ПітМагнійМаксім Філімонавіч Ус.neЗмітрок БядуляMicrosoft WindowsГеоргій МарчукРымская квадрыеналеДзмітрый Мікалаевіч Саннікаў🡆 More