Эрнст Тэадор Амадэй Гофман

Эрнст Тэ́адор Ві́льгельм Амадэ́й Го́фман (ням.: Ernst Theodor Amadeus Hoffmann; 24 студзеня 1776, Кёнігсберг, цяпер Калінінград — 25 жніўня 1822, Берлін) — нямецкі літаратар, кампазітар, мастак рамантычнага кірунку.

Псеўданім як кампазітара Іаган Крэйслер.

Эрнст Тэадор Амадэй Гофман
Ernst Theodor Amadeus Hoffmann
Эрнст Тэадор Амадэй Гофман
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні ням.: Ernst Theodor Wilhelm Hoffmann
Псеўданімы E. T. A. Hoffmann
Дата нараджэння 24 студзеня 1776(1776-01-24)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1822(1822-06-25)[…] (46 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Maria Thekla Michaelina Hoffmann[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Гады творчасці 1809чэрвень 1822
Кірунак рамантызм
Жанр навела
Мова твораў нямецкая
Подпіс Выява аўтографа
etahg.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

Вывучаў права ў Кёнігсбергскім універсітэце. Арганізаваў філарманічнае таварыства, сімфанічны аркестр у Варшаве (1804-07). У 1807-13 дырыжор і кампазітар у тэатрах Берліна, Бамберга, Лейпцыга і Дрэздэна.

Творчасць

Э. Гофман аўтар адной з першых рамантычных опер «Ундзіна» (1814), сімфоній, камерна-інструментальных і харавых твораў. Першая навела «Рыцар Глюк» (1809). Творы 1809-14 аб’яднаны ў кнігу «Фантазіі ў манеры Кало» (т. 1-4, 1814-15).

У цэнтры творчасці Э. Гофмана — тэмы мастака і мастацтва, музыкі і музыкантаў; асноўная ідэя — невырашальнасць канфлікту паміж мастаком і грамадствам; скразныя вобразы — мастак і філістэр. У цыкле навел «Крэйслерыяна» (1814) і ў «Фрагментах біяграфіі Іаганеса Крэйслера», уведзеных у раман «Жыццёвыя погляды ката Мура», Э. Гофман стварыў трагічны вобраз геніяльнага музыканта Крэйслера, самотнага, асуджанага на пакуты сярод людзей, далёкіх ад мастацтва.

Светлай і радаснай фантастыцы казак «Шчаўкунок і Мышыны кароль», «Чужое дзіця», «Прынцэса Брамбіла» і інш. супрацьстаіць змрочны і злавесны каларыт у рамане «Эліксіры д’ябла» (1815-16) і «Начных алавяданнях» (т. 1-2, 1817). Ён папярэджваў аб небяспецы аўтаматызацыі грамадскай свядомасці (навела «Пясочны чалавек»), адчужанасці чалавека і вынікаў яго працы ў грамадстве, заснаваным на ўладзе золата. Казка «Малы Цахес, празваны Цыноберам» (1819) — вострая сатыра на феадальна-бюргерскую рэчаіснасць Германіі пач. XIX ст. Сярод лепшых твораў Э. Гофмана зборнік навел «Серапіёнавы браты» (т. 1-4, 1819-21).

Вяршыня творчасці — незавершаны раман «Жыццёвыя погляды ката Мура» (т. 1-2, 1820-22), пабудаваны на іранічнай паралелі паміж светам жывёл і светам людзей. Яго «Апошнія апавяданні» выдадзены ў 1825 годзе.

Уплыў на еўрапейскую культуру

Тэмы і вобразы твораў Э. Гофмана знайшлі ўвасабленне ў творчасці Р. Шумана («Крэйслерыяна»), Р. Вагнера («Лятучы галандзец»), П. ЧайкоўскагаШчаўкунок»), А. АданаЖызэль[ru]»), Л. ДэлібаКапелія»), П. Хіндэміта («Кардыльяк») і інш. Э. Гофман — герой опер Ж. АфенбахаКазкі Гофмана[ru]») і Г. Лачэці («Гофман»). «Беларускі гафманізм» у творчай манеры Я. Баршчэўскага, аўтара «Шляхціца Завальні», трапна заўважыў Р. Падбярэскі (арт. «Беларусь і Ян Баршчэўскі», 1844).

Беларускія пераклады

  • Дон Жуан; Рыцар Глюк: Успамін з 1809 г. / пер. В. Сёмуха // Крыніца. 1996. № 20 (4).


Зноскі

  • а б Ѳ. Н. М. Гоффманъ // Энциклопедический лексиконСПб.: 1838. — Т. 15. — С. 51–53.
  • а б Гофман Эрнст Теодор Амадей // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Muncker F. Hoffmann, Ernst (Dichter) // Allgemeine Deutsche BiographieL: 1880. — Т. 12. — S. 575–583.
  • Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Эрнст Тэадор Амадэй Гофман Біяграфічныя звесткіЭрнст Тэадор Амадэй Гофман ТворчасцьЭрнст Тэадор Амадэй Гофман Уплыў на еўрапейскую культуруЭрнст Тэадор Амадэй Гофман Беларускія перакладыЭрнст Тэадор Амадэй Гофман СпасылкіЭрнст Тэадор Амадэй Гофман1776182224 студзеня25 жніўняБерлінКалінінградКампазітарКёнігсбергЛітаратарМастакНямецкая моваРамантызм

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Вянок (зборнік)Медаль «За бездакорную службу» (Беларусь)Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)Лекавыя расліныМсціслаўЗШАПалескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнікДругая сусветная вайнаМаксім ГарэцкіМіхась ПадгорныНаша Ніва (1906)СтудзеньУсход АФКЛучана ПавароціКалядыБеларуская Народная РэспублікаЦмокБарыс КітЛексікаАляксандр Мацвеевіч МатросаўМолат (гурт)ПаддзягцярняФагот (страва)Гарантала (правінцыя)Наталля Міхайлаўна ВітрэнкаПапараць-кветкаСлабодка (Пухавіцкі раён)Уладзімір ДубоўкаІнстытут палеанталогіі пазваночных і палеаантрапалогііПралескаБеларуская дыяспараУладзімір Мінавіч МазгоЮры ТуронакМесны склонЧалавек пасярэдзінеЗямля пад белымі крыламіПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Мужыцкая праўдаСям’яТраецкая набярэжная (Мінск)Пімен ПанчанкаСексSamsung Internet26 красавікаХто смяецца апошнім (п’еса)ВярбаКузьма ЧорныПа што ідзеш, воўча?ДзеяслоўІрына Уладзіміраўна ДрыгаGoogle searchТадэвуш КасцюшкаСюй ХауцзэХайкуПітэр ФондаВялікдзеньКорнуал (значэнні)Катастрофа на Чарнобыльскай АЭСМаладосць (часопіс)ПрыслоўеВермахтУладзімір Мікалаевіч КарватЛімінгтан (Антарыа)Моўны пурызмСкланеннеIva SativaColossal Cave AdventureАнглійская моваЛідаМіхась СтральцоўДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу🡆 More