Энрыка Лета

Энрыка Лета (італ.: Enrico Letta, нар.

20 жніўня 1966) — італьянскі палітык, намеснік сакратара Дэмакратычнай партыі. 83-ці Старшыня Савета Міністраў Італіі з 24 красавіка 2013 года па 14 лютага 2014 года.

Энрыка Лета
Enrico Letta
Энрыка Лета
Сцяг83-і Старшыня Савета міністраў Італіі
24 красавіка 2013 года — 14 лютага 2014 года
Прэзідэнт Джорджа Напалітана
Папярэднік Марыа Монці
Пераемнік Матэа Рэнцы
Сцяг Міністр прамысловасці, камерцыі і турызму Італіі
22 снежня 1999 — 11 чэрвеня 2001
Папярэднік П’ер Луіджы Берсані
Пераемнік Антоніа Марцана
Сцяг Міністр па еўрапейскіх справах Італіі
21 кастрычніка 1998 — 22 снежня 1999
Папярэднік Ламберта Дзіні
Пераемнік Патрыцыя Тоя
Нараджэнне 20 жніўня 1966(1966-08-20) (57 гадоў)
Піза, Таскана, Італія
Імя пры нараджэнні італ.: Enrico Letta
Бацька Giorgio Letta[d]
Жонка Gianna Fregonara[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя Дэмакратычная партыя (з 2007 г.)
Адукацыя 1) Пізанскі ўніверсітэт
2) Школа даследаванняў Святой Ганны  (англ.)
Навуковая ступень доктар філасофіі
Дзейнасць палітык, навуковы работнік, пісьменнік-дакументаліст
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Grand Cross of the Order of Civil Merit
Сайт enricoletta.it (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў Пізе, скончыў у 1994 годзе Пізанскі ўніверсітэт (спецыялізацыя па паліталогіі) і Школу даследаванняў Святой Ганны  (англ.), дзе атрымаў у 2001 годзе ступень Ph.D па заканадаўстве Еўрапейскага саюза. На працягу працяглага часу займаўся навукай, працаваў прафесарам у прыватным Універсітэце Карла Катанеа  (англ.) у Кастэланца (2001—2003), Школе даследаванняў Святой Ганны (2003), запрошаным прафесарам у Вышэйшай камерцыйнай школе Парыжа  (англ.) (2004).

Дзядзька Энрыка, Джані Лета, быў адным з высокапастаўленых памочнікаў С. Берлусконі. Энрыка Лета заняўся палітычнай дзейнасцю з пачатку 1990-х гадоў: быў прэзідэнтам Моладзі Еўрапейскай народнай партыі (YEPP) у 1991—1995 гадах. У 1994 годзе ўступіў у Італьянскую народную партыю  (англ.), дзе зрабіў хуткую кар'еру, стаўшы ў 1997 годзе намеснікам сакратара (кіраўніка) партыі ва ўзросце 32 гадоў, а ў 1998 годзе быў прызначаны міністрам па справах Еўрасаюза ў кабінеце Д’Алема. На парламенцкіх выбарах 2001 года быў упершыню абраны ў палату дэпутатаў ад партыі Маргарытка: Дэмакратыя — гэта свабода.

З 2004 па 2006 год ён быў дэпутатам Еўрапарламента, у Еўрапейскім парламенце ўваходзіў у групу Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу і Камітэт па эканамічных і валютных пытаннях У 2006 годзе пакінуў Еўрапарламент і заняў пасаду сакратара Савета міністраў у другім кабінеце Продзі.

З'яўляецца адным з заснавальнікаў Дэмакратычнай партыі, у 2007 годзе на выбарах кіраўніцтва партыі Лета заняў трэцяе месца з 11 % галасоў. З 2009 года з'яўляецца намеснікам сакратара (кіраўніка) партыі П'ера Луіджы Берсані.

24 красавіка 2013 года прэзідэнт краіны Джорджа Напалітана прапанаваў Э. Лета ўзначаліць урад Італіі, каб спыніць крызісную сітуацыю, якая склалася пасля выбараў 24—25 лютага 2013 года.

Зноскі

  • Enrico Letta, il giovane Dc che deve far da paciere tra Pd e Pdl - IlGiornale.it. Праверана 26 красавіка 2013.
  • Pisano, milanista, baby-ministro. Ecco chi è Enrico Letta, l'eterno "giovane" del Pd - enrico letta, presidente del consiglio, governo, palazzo chigi, giorgio …. Праверана 26 красавіка 2013.
  • Chi è Enrico Letta, l’uomo scelto da Napolitano per il governo - Il Fatto Quotidiano. Праверана 26 красавіка 2013.
  • Enrico LETTA. Праверана 26 красавіка 2013.
  • Veltroni stravince con il 76% ma è la festa dei cittadini elettori - Politica - Repubblica.it. Праверана 26 красавіка 2013.
  • Глава Італіі папрасіў сфармаваць урад аднаго з лідараў дэмакратаў Архівавана 27 красавіка 2013.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Энрыка Лета, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    14 лютага196620 жніўня2013201424 красавікаІтальянская моваСтаршыня Савета Міністраў Італіі

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ДзеяслоўКамянецкая вежаКузьма ЧорныБеларуская граматыка (1934)КазахстанПаўстанне 1794 годаЧалавекКалі кветкі не маўчацьСялянская рэформа ў Расійскай імперыіРаман Аляксандравіч СкірмунтМонктанскі ўніверсітэтСлуцкКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяКарфагенРасіяАлесь БадакФранцішка Уршуля РадзівілБелгазпрамбанкВозера радасці (фільм)Праспект Незалежнасці (Мінск)Пагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)ВялікдзеньДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаAP$ENTКупаллеМарыя АнтуанетаМінская вобласцьГамеланCourage (фільм)УярДзве душыБеларусь у вайне 1812 годаЗыбіцкая вуліцаWayback MachineПомнік Якубу Коласу (Мінск)Тлумачальны слоўнік беларускай мовыКалгасУладзімір СцяпанЛюдзі на балоце (раман)Бярозка (часопіс)Беларуская фанетыкаБеларускі нацыянальны касцюмГаўрыіла (Глухава)КубракавэНе бойся!Дудка беларускаяJava (мова праграмавання)Юрка ГолубБеларуская краёвая абаронаКрывічыСэквіл (Нью-Брансуік)Юлія Анатолеўна АрцюхАлесь Мікалаевіч КарлюкевічАлесь ТаболічМікола ГусоўскіБеларуская міфалогіяКунілінгусСент-Стывен (Нью-Брансуік)Ева (карціна)Мастацкі стыльБеларусь у складзе Расійскай імперыіГлеб Іванавіч УспенскіHippomane mancinellaРэпартажПадзеі МіякеНовы Двор (Шчучынскі раён)Міхась БельскіПрыслоўеСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУНацыянальная бібліятэка БеларусіСалідарныя з БеларуссюПомнік літары «Ў»Мірскі замакДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь🡆 More