Экю

Еўрапейская грашовая адзінка, ЭКЮ (англ.: European Currency Unit, ECU) — складаная разліковая грашовая адзінка краін-удзельніц Ерапейскай супольнасці, уведзеная ў дзеянне 13 сакавіка 1979 года.

1 студзеня 1999 года на змену ЭКЮ прыйшла грашовая адзінка ЕС — еўра.

Гісторыя

Да ўвядзення ЭКЮ ў разліках выкарыстоўвалася Еўрапейская адзінка разліку, курс якой таксама быў роўны аднаму ЭКЮ. Мінімізацыя ваганняў курсаў нацыянальных валют і ЭКЮ забяспечвалася механізмам валютных курсаў ERM. ЭКЮ таксама выкарыстоўваўся ў некаторых міжнародных фінансавых трансакцыях.

Абарачэнне

ЭКЮ мела код XEU паводле ISO 4217. Існавала толькі ў безнаяўных разліках, манеты выпускаліся толькі ў некаторых краінах для прыватнага сектару.

Суадносіны ЭКЮ да валют іншых краін вызначаліся сыходзячы з таго, што ЭКЮ служыла абагульненым прадстаўніком кошыку валют краінаў ЕЭС.

1 студзеня 1999 ЭКЮ быў заменены на еўра ў суадносінах 1 € = 1 ₠. У адрозненне ад ЭКЮ еўра — сапраўдная валюта.

Сімвал

Сімвал валюты, ₠ (U+20A0), спалучае накладзеныя C і E, якія з'яўляюцца пачатковы літарамі фразы «Еўрапейская супольнасць» на шматлікіх еўрапейскіх мовах. Аднак гэты сімвал не атрымаў шырокага распаўсюджання, бо мог адлюстроўвацца толькі некаторымі тагачаснымі сістэмамі, таксама банкі пераважна (як і з усімі іншымі валютамі) ўжывалі код XEU паводле ISO.

Курс, вызначаны паводле кошыка валют

Прыкладныя кошты нацыянальных валют у адносінах да ЭКЮ
Валюта 13.03.1979—
16.09.1984
17.09.1984—
21.09.1989
21.09.1989—
31.12.1998
Бельгійскі франк 9,64 % 8,57 % 8,183 %
Нямецкая марка 32,98 % 32,08 % 31,955 %
Дацкая крона 3,06 % 2,69 % 2,653 %
Іспанская песета 4,138 %
Французскі франк 19,83 % 19,06 % 20,316 %
Фунт стэрлінгаў 13,34 % 14,98 % 12,452 %
Грэчаская драхма 1,31 % 0,437 %
Ірландскі фунт 1,15 % 1,20 % 1,086 %
Італьянская ліра 9,49 % 9,98 % 7,840 %
Люксембургскі франк 0,322 %
Нідэрландскі гульдэн 10,51 % 10,13 % 9,98 %
Партугальскі эскуда 0,695 %

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Экю ГісторыяЭкю АбарачэннеЭкю СімвалЭкю Курс, вызначаны паводле кошыка валютЭкю СпасылкіЭкю1 студзеня13 сакавіка19791999Англійская моваЕСЕўраЕўрапейская эканамічная супольнасць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Алесь ПісьмянкоўКіеўДзеепрыметнікБеларускі алфавітАтрыйРаман Аляксандравіч СкірмунтКалгасВалерый Станіслававіч МянжынскіЛеанід Міхайлавіч ГалубовічКанстытуцыйная камісія (2021)Мастацтва Старажытнага РымаДагаворДзікае паляванне караля СтахаНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)МашэкаЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьУніверсітэт імя Дж. КрэндалаЕфрасіння ПолацкаяRunciniaМіндоўгПалессеCourage (фільм)Гаўрыіла (Глухава)СпадарНіл ГілевічСтаражытны РымКунілінгусНасельніцтва БеларусіМёры2020СімвалКіеўская РусьСям’яМіндэльскае зледзяненнеAP$ENTМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)25 красавікаМастурбацыяВера Аляксандраўна Палякова-МакейНароўляКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўМоўная інтэрферэнцыяАфарызмБеларуская міфалогіяСправа «0 праміле»Янкава (Пухавіцкі раён)Вялікае Княства ЛітоўскаеУкраінаМіхась БашлакоўМагіла льва (паэма)ШчасцеДругая сусветная вайнаМінская ратушаМіжнародны стандартны кніжны нумарБраніслаў Адамавіч ТарашкевічФранцыяТураўскае княстваОршаАртур ВольскіМінійГуканне вясныПятро ВасючэнкаКупаллеВіктар КарамазаўВілейкаАндрэй МакаёнакВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Спіс беларускіх імён29 красавікаХатыньНавабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)Алесь БадакУзброеныя Сілы БеларусіПріорбанк🡆 More