Эўрапейская Грашовая Адзінка

Эўрапейская грашовая адзінка (анг.

ECU — трансьліт. ЭКЮ) — складаная разьліковая грашовая адзінка краінаў-удзельніц Эўрапейскай супольнасьці, уведзеная ў дзеяньне 13 сакавіка 1979 року. 1 студзеня 1999 року на зьмену ЭКЮ прыйшла грашовая адзінка Эўразьвязу — эўра.

Эўрапейская грашовая адзінка
анг. European Currency Unit
Эўрапейская Грашовая Адзінка
Краіна Эўрапейская эканамічная супольнасьць
Код ISO-4217 XEU
Скарачэньне ЭГА
Сымбаль ₠‎
Увядзеньне ва ўжытак 13 красавіка 1979 (44 гады таму)
Вывядзеньне з ужытку 31 сьнежня 1998 (25 гадоў таму)
Папярэдняя валюта эўрапейская разьліковая адзінка
Замененая валютай эўра
Абменны курс:
()
кошык 12 валютаў (пасьля 1989 г.)

Мінуўшчына

Да ўвядзеньня ЭКЮ ў разьліках выкарыстоўвалася Эўрапейская адзінка разьліку(en), абменны курс якой таксама быў роўны аднаму ЭКЮ. Мінімізацыя ваганьняў курсаў нацыянальных валютаў і ЭКЮ забясьпечвалася мэханізмам валютных курсаў ERM(en). ЭКЮ таксама выкарыстоўваўся ў некаторых міжнародных фінансавых транзакцыях.

Абарачэньне

ЭКЮ мела код XEU паводле ISO 4217. Існавала толькі ў безнаяўных разьліках, манэты выпускаліся толькі ў некаторых краінах для прыватнага сэктару.

Суадносіны ЭКЮ да валютаў іншых краінаў вызначаліся сыходзячы з таго, што ЭКЮ служыла абагульненым прадстаўніком кошыку валютаў краінаў ЭЭС.

1 студзеня 1999 ЭКЮ быў заменены на эўра ў суадносінах 1 € = 1 ₠. У адрозьненьне ад ЭКЮ эўра — сапраўдная валюта.

Сымбаль

Сымбаль валюты, ₠ (U+20A0), спалучае накладзеныя C і E, якія зьяўляюцца пачатковы літарамі фразы «Эўрапейская супольнасьць» на шматлікіх эўрапейскіх мовах. Аднак гэты сымбаль не атрымаў шырокага распаўсюду, бо мог адлюстроўвацца толькі некаторымі тагачаснымі сыстэмамі, ды і банкі ўвогуле пераважна (як і з усімі іншымі валютамі) ўжывалі код XEU паводле ISO.

Курс, вызначаны паводле кошыка валютаў

Прыкладныя кошты нацыянальных валютаў у адносінах да ЭКЮ
Валюта 13.03.1979—
16.09.1984
17.09.1984—
21.09.1989
21.09.1989—
31.12.1998
Бэльгійскі франк 9,64% 8,57% 8,183%
Нямецкая марка 32,98% 32,08% 31,955%
Дацкая крона 3,06% 2,69% 2,653%
Гішпанская пэсэта 4,138%
Францускі франк 19,83% 19,06% 20,316%
Фунт стэрлінгаў 13,34% 14,98% 12,452%
Грэцкая драхма 1,31% 0,437%
Ірляндзкі фунт 1,15% 1,20% 1,086%
Італійская ліра 9,49% 9,98% 7,840%
Люксэмбурзкі франк 0,322%
Нідэрляндзкі гульдэн 10,51% 10,13% 9,98%
Партугальскі эскудо 0,695%

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Эўрапейская Грашовая Адзінка МінуўшчынаЭўрапейская Грашовая Адзінка АбарачэньнеЭўрапейская Грашовая Адзінка СымбальЭўрапейская Грашовая Адзінка Курс, вызначаны паводле кошыка валютаўЭўрапейская Грашовая Адзінка КрыніцыЭўрапейская Грашовая Адзінка Вонкавыя спасылкіЭўрапейская Грашовая Адзінка1 студзеня13 сакавіка19791999Ангельская моваТрансьлітарацыяЭўраЭўразьвязЭўрапейская эканамічная супольнасьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Эманюэль 2ЧэраваногіяЯўгенія ПфляўмбаўмШто й па моруГарадзенскі Сойм (1793)Крынкаўскі раёнДзень ВоліСакрат ЯновічКабінэт міністраў УкраіныTor Band2003Эманюэль 5МайсейДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)МэрБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаТаль (імя)БелсатЧорны сьпіс ЭўразьвязуСямён ПалазовічЯзэп НайдзюкІндустрыяльная рэвалюцыяІнфармацыяКрытыка ВікіпэдыіАнальны сэксПаўночная МакедоніяМалыя ЛядыДаўгінаўскі трактПухлыМіхал Францішак СапегаПагоняДзейнікОхрыдЭвангельле паводле МацьвеяГалоснасьцьМіт РомніМадзі ЎотэрзПартугаліяСтаробінГомасэксуальнасьцьПрыродазнаўчыя навукіМоваФранцуская моваЯнкоўскі сельсаветВойшаВікісховішча1980КірыліцаФёдар ДастаеўскіЗборная Аргентыны па футболеПастава 69У капцюрох ГПУРодныя гоні (1927)Аляксандар ЛукашэнкаМацярдушкаСырБеларуская моваКанстытуцыя ССРБ 1919 годуІгар СергеенкаЛаўкава.neДзеяслоў🡆 More