Шэры журавель, Жораў (Grus grus) — буйныя птушкі, якія жывуць у Еўропе і Азіі; адзін з двух відаў сямейства жураўліных, якія гняздяцца ў Еўропе, таксама адзін з чатырох відаў у свеце, якім, як лічыцца, не пагражае знікненне на ўзроўні віда.
Папуляцыі ў асобных краінах занесены ў Чырвоную кнігу.
Шэры журавель | |||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
Grus grus (Linnaeus, 1758) | |||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Буйная птушка, вышыня каля 115 см, размах крылаў 180—245 см; вага самца 5.1-6 кг, самкі 4.5-5.9 кг. Апярэнне большай часткі цела сінявата-шэрае, што дазваляе птушцы хавацца ад ворагаў сярод лясістай мясцовасці. Спіна і гузка крыху цямнейшыя, а крылы і чэрава больш светлыя. Заканчэння крылаў чорныя. Пярэдняя частка галавы, падбародак, верхняя частка шыі і уздзечка чорныя альбо цёмна-шэрыя. Патыліца сінявата-шэрая. Па баках галавы маецца белая шырокая паласа, якая пачынаюцца пад вачыма і далей адыходзячым ўніз уздоўж шыі. На макаўцы пёры амаль адсутнічаюць, а ўчастак голай скуры выглядае чырвонай шапачкай. Дзюба светлая. Ногі чорныя. У маладых жураўлёў пёры на галаве і шыі шэрыя з рудымі канчаткамі.
Гняздуецца шэры журавель у паўночнай і заходняй Еўропе; на большай частцы тэрыторыі Расіі аж да басейна ракі Калымы і Забайкалля, Паўночнай Манголіі і Кітаі. Акрамя таго, невялікія ўчасткі гнездзішчаў заўважаныя ў Турцыі, на Алтаі і Тыбеце. Адсутнічае шэры журавель у раёнах тундры на поўначы і паўпустынь на поўдні. Узімку мігруе на поўдзень — у Іспанію, Францыю, Паўночную і Усходнюю Афрыку, Блізкі Усход, Індыю, а таксама паўднёвыя і ўсходнія раёны Кітая.
Гнездавы арэал займае большую частку лесатундравай, лясной і лесастэпавай зон Еўразіі і далёка выходзіць у стэпы і паўпустыні на сваёй паўднёвай мяжы ў Казахстане.
Гняздуецца галоўным чынам у балоцістай мясцовасці: вярховыя і нізінныя балоты, акружаных лесам, у зарослых асакой або чаротам лугах, у забалочаных поймах рэк. Аддаюць перавагу вялікім ізаляваным забалочаным тэрыторыям, але ў выпадку недахопу такіх месцаў могуць уладкавацца на невялікіх участках паблізу ад сельскагаспадарчых угоддзяў. Для зімоўкі выбіраюць узвышша, густа пакрытае травяністай расліннасцю; часта селяцца паблізу ад сельскагаспадарчых угоддзяў і пашы.
Крык шэрага жураўля ў палёце, «пераклічка» чарады.
Пералётныя птушкі. У Беларусь прылятаюць часцей за ўсё ў сярэдзіне красавіка. У гэты перыяд адбываюцца шлюбныя гульні (жураўліныя танцы) і птушкі займаюць гнездавыя ўчасткі. Аб наяўнасці птушак у пэўнай мясцовасці можна меркаваць па далёка чутных трубных крыках жураўлёў.
Як і іншыя віды жураўлёў, шэры журавель пачынае свой палёт з разбегу, як правіла, па ветры, хутка паскараючыся і раскрываючы крылы перад узлётам. Ляціць плаўна, робячы рухі крыламі ў пэўным рытме, нетаропка апускаючы іх уніз і рэзка падымаючы ўверх. Падобна буслам і гусакам, але ў адрозненне ад чапель, у палёце трымае галаву выцягнутай. Ногі выцягнутыя назад, аднак у халоднае надвор’е могуць быць падціснуты.
У другой палове жніўня жураўлі мясцовай папуляцыі збіраюцца ў чароды ў пастаянных месцах адпачынку і кармлення.
Шэрыя жураўлі ўсяедныя: сілкуюцца рознымі часткамі раслін (клубнямі, сцебламі, лісцем, ягадамі, жалудамі), бесхрыбтовымі жывёламі (насякомымі і чарвякамі), а таксама невялікімі пазваночнымі, такімі як змеямі, рыбай і грызунамі. Харчаванне шмат у чым залежыць ад наяўнасці таго ці іншага прадукту на пэўнай мясцовасці. Калі паблізу маюцца засеяныя збожжам поля, то журавель будзе спрабаваць пракарміцца зернем, пры гэтым часам ствараючы пагрозу ўраджаю.
У пачатку шлюбнага сезону шэрыя жураўлі пакрываюць свае пёры глеем і брудам, што робіць іх значна менш прыкметнымі падчас наседжвання і вывядзення птушанят — такія паводзіны дапамагае ім хавацца ад драпежнікаў.
Гнёзды будуе на мохавых купінах, на ўзвышэннях сярод трысняговых зараснікаў, на багнах, часам паблізу ад гнёздаў іншых буйных птушак, напрыклад змеяеда і выкарыстоўвае па некалькі гадоў запар. Гнёзды — пляцоўкі дыяметрам 70-100 см, складзеныя з сухіх галінак сасны, бярозы, вольхі, вярбы, багуну, асакі, трыснягу, падвею. Вышыня гнязда 9-50 см, дыяметр латака каля 70 см. У кладцы 2-3 яйкі. У канцы ліпеня маладыя жураўлі ўжо лётаюць.
Папуляцыя ў Еўропе ацэньваецца ў 74—110 тыс. пар, у Беларусі — ў 800—1500 пар і каля 1000 адзінокіх асобін. Колькасць шэрага жураўля павольна скарачаецца. Асноўнай прычынай змяншэння колькасці шэрага жураўля лічыцца памяншэнне плошчы тэрыторый, прыдатных для гнездзішчаў. Асабліва востра гэтая праблема стаіць у Еўропе, еўрапейскай часткі Расіі і Сярэдняй Азіі, дзе асушваць і высыхаюць балоты. Не спрыяе птушцы і пашыранае выкарыстанне пестыцыдаў. З 1990 гг. адбываецца, магчыма, некаторы рост колькасці папуляцыі ў Беларусі.
Хоць шэры журавель у цяперашні час не знаходзіцца пад пагрозай знікнення, у многіх краінах ўнутранае заканадаўства забараніла паляванне на гэтых птушак. У Германіі, Ізраілі і Эфіопіі распаўсюджваннем жураўлёў незадаволеныя фермеры, чые пасевы знішчаюцца гэтымі птушкамі; Міжнародны фонд аховы жураўлёў спрабуе вырашыць гэтае пытанне. Шэры журавель уключаны ў спіс CITES Міжнароднага саюза аховы прыроды як від, продаж або транспарціроўка якога праз межы дзяржаў забароненая без спецыяльнага дазволу.
Шэры журавель уключаны ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Украіны , Польшчы, Літвы, Латвіі.
У беларускай літаратуры і народнай творчасці часта выкарыстоўваецца вобраз жураўля. Беларуская паэтэса Цётка (Алаіза Пашкевіч) уключыла ў сваю хрэстаматыю «Першае чытанне для дзетак беларусаў» (1906) народную казку «Журавель і чапля». Па матывах гэтай казкі аднаіменны лірічны верш стварыў Народны паэт Беларусі Максім Танк. У першым зборніку вершаў Якуба Коласа «Песні жальбы» выйшаў верш «Адлёт жураўлёў». Аднаіменны верш мае Мікола Аўрамчык. Паэтэса Яўгенія Янішчыц напісла верш «Жораў і сініца».
У гонар гэтага віду птушак названы астэроід 8761 Крэйн .
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Шэры журавель, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.