Шон Пен

Шон Джасцін Пен (англ.: Sean Justin Penn; нар.

17 жніўня 1960) — амерыканскі кінарэжысёр і акцёр, сцэнарыст. Лаўрэат прэміі «Оскар» за галоўныя ролі ў фільмах «Таямнічая рака» і «Харві Мілк». Адзін з самых тытулаваных акцёраў сучаснасці, прызёр трох найбуйнейшых кінафестываляў свету — Канскага, Венецыянскага (двойчы) і Берлінскага.

Шон Пен
Sean Penn
Шон Пен
Пен на прэм’еры фільма «Неверагоднае жыццё Уолтэра Міці», Нью-Ёрк, кастрычнік 2013 года
Імя пры нараджэнні Шон Джасцін Пен
Дата нараджэння 17 жніўня 1960(1960-08-17)[…] (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Leo Penn[d]
Маці Eileen Ryan[d]
Жонка Мадонна, Робін Райт і Leila George[d]
Дзеці Dylan Penn[d] і Hopper Penn[d]
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, акцёр, палітычны актывіст, акцёр агучвання, рэжысёр
Кар’ера 1974 — наш час
Узнагароды «Оскар» (2004, 2009)
«Залаты глобус» (2004)
IMDb ID 0000576
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Шон Пен 
Шон Пен на Канскім кінафестывалі, 1997

год

Шон Пен нарадзіўся 17 жніўня 1960 года ў горадзе Санта-Моніка (штат Каліфорнія) у сям’і рэжысёра Леа Пена і актрысы Айлін Раян. Бацькі яго бацькі, Леа Пена (Leo Z. Penn, 1921—1998), былі яўрэйскімі імігрантамі з Віленскай губерні, якія прыехалі ў ЗША ў 1898 і 1914 гадах. Маці Шона — Айлін Раян (Eileen Ryan, народжанай Анучы, нар. 1928) — каталічка італьянскага і ірландскага паходжання. Пен выхоўваўся ў свецкай сям’і і з’яўляецца агностыкам. У школе Пен вучыўся з Эміліа Эстэвесам, Чарлі Шынам і Робам Лоу, якія пасля сталі акцёрамі. Яго малодшы брат, Крыс Пен, таксама стаў акцёрам.

У 19 гадоў Пен пераязджае ў Нью-Ёрк. Сваю кінакар’еру пачаткаў са здымак у тэлесерыялах. Упершыню зняўся ў кіно ў 1981 годзе ў карціне «Адбой» («Кадэты») (Taps), дзе разам з ім ігралі Том Круз і Цімаці Хатан. Атрымаў вядомасць пасля выканання ролі ў камедыі «Хуткія змены ў школе Рыджмант-Хай» (Fast Times at Ridgemont High, 1982). Яшчэ большую папулярнасць ён набыў, сыграўшы ролі ў фільмах «Дрэнныя хлопцы» (Bad Boys, 1983) і «Агенты Сокал і Снегавік» (The Falcon and the Snowman, 1985), у апошнім ізноў сыграў разам з Т. Хатанам.

У 1985 годзе ўвагу СМІ прыцягнула яго жаніцьба з поп-спявачкай Мадоннай. З ёю ён сыграў у «Шанхайскім сюрпрызы», які лічыцца адным з яго самых няўдалых фільмаў. У 1989 годзе іх шлюб распаўся.

У 1991 годзе Пен дэбютаваў як рэжысёр, паставіўшы па ўласным сцэнарыі фільм «Беглы індзеец». У 1995 годзе ён сыграў у драме Ціма Робінса «Мярцвяк ідзе» са С’юзан Сарандан, за ролю ў якой атрымаў намінацыю на «Оскар» і «Сярэбраны мядзведзь» 46-га Берлінскага кінафестывалю. Іншым фільмам, дзе ён выступіў як рэжысёр стаў «Паставы на скрыжаванні» з Джэкам Нікалсанам у галоўнай ролі.

У 1996 годзе Пен ажаніўся з актрысай Робін Райт, з якой пазнаёміўся падчас здымак фільма «Стан раз'юшанасці» (1990). У 1997 годзе ён іграе ў фільмах «Паварот» Олівера Стоўна і Дэвіда Фінчэра «Гульня».

У 1997 годзе Пен атрымаў прэмію як найлепшы акцёр на Канскім кінафестывалі за ролю ў фільме Ніка Касавеціса «Яна цудоўная». З ім іграла яго жонка, Робін Райт, і Джон Траволта. У 1999 годзе Пен атрымаў другую намінацыю на «Оскар» за ролю ў фільме Вудзі Алена «Салодкі і гадкі».

У 2003 годзе атрымаў прыз Венецыянскага кінафестывалю Кубак Вольпі за найлепшую мужчынскую ролю за ролю ў фільме «21 грам».

У маі 2010 года быў асуджаны на 3 годы ўмоўна за збіваццё журналіста (інцыдэнт адбыўся ў кастрычніку 2009 года).

Грамадская дзейнасць

Шон Пен 
З экс-жонкай Робін Райт

18 кастрычніка 2002 года Пен заплаціў 56 000 долараў за публікацыю адкрытага ліста да Джорджа Буша ў газеце The Washington Post. У лісце, апублікаваным на правах рэкламы, Пен раскрытыкаваў амерыканскую палітыку ў дачыненні да Ірака. У снежні 2002 года Пен наведаў Ірак. Падчас трохдзённага візіту ён наведаў шпіталь Багдада, дзе знаходзяцца дзеці — ахвяры амерыканскіх санкцый супраць Ірака, сустрэўся з віцэ-прэм’ерам Тарыкам Азізам і міністрам аховы здароўя.

У чэрвені 2005 года Пен наведаў Іран у якасці карэспандэнта газеты San Francisco Chronicle, дзе сустрэўся з іранскімі дзеячамі культуры ў Музеі кінематаграфіі Тэгерана. Пен падрыхтаваў рэпартаж пра ход прэзідэнцкіх выбараў і іранскую ядзерную праграму, наведаў мячэць і Тэгеранскі ўніверсітэт, сустрэўся з сынам былога прэзідэнта Ірана Алі Акбара Хашэмі Рафсанджані.

У верасні 2005 года Пен асабіста ўдзельнічаў у аказанні дапамогі ахвярам урагану «Катрына» ў Новым Арлеане.

У перыяд з верасня па кастрычнік 2011 Шон Пен здзейсніў тур паводле краін «арабскай вясны». У прыватнасці, ён наведаў Егіпет і Лівію, дзе заявіў, што ўражаны адвагай паўстанцаў.

Фільмаграфія

Акцёр

  • 1981 — Адбой / Taps
  • 1982 — Хуткія змены ў школе Рыджмант-Хай / Fast Times at Ridgemont High
  • 1983 — Дрэнныя хлопцы / Bad Boys
  • 1984 — Навыперадкі з месяцам / Racing With The Moon
  • 1984 — Узломшчыкі / Crackers — Дзілард
  • 1985 — Яблык ад яблыні… / At Close Range
  • 1985 — Агенты Сокал і Снегавік / The Falcon and the Snowman
  • 1985 — Ва ўпор / At Close Range
  • 1987 — Шанхайскі сюрпрыз / Shanghai Surprise
  • 1988 — Колеры / Colors
  • 1988 — Суд у Берліне
  • 1989 — Мы — не ангелы / We’re no angels
  • 1989 — Ваенныя страты / Casualties of War
  • 1990 — Стан раз'юшанасці / State Of Grace
  • 1991 — У ложку з Мадоннай / In Bed With Madonna
  • 1993 — Шлях Карліта / Carlito’s Way
  • 1995 — Мярцвяк ідзе / Dead Man Walking
  • 1997 — Гульня / The Game
  • 1997 — Паварот / U Turn
  • 1997 — Яна цудоўная / She’s So Lovely
  • 1998 — Перапалох / Hurlyburly
  • 1998 — Тонкая чырвоная лінія / The Thin Red Line
  • 1999 — Салодкі і гадкі / Sweet And Lowdown
  • 2000 — Вага вады / Weight of Water
  • 2000 — На віле / Up at the villa
  • 2001 — Я — Сэм / I Am Sam
  • 2001 — Сябры (2 эпізоды) / Friends
  • 2003 — 21 грам / 21 Grams
  • 2003 — Таямнічая рака / Mystic River
  • 2004 — Забіць прэзідэнта. Замах на Рычарда Ніксана / The Assassination of Richard Nixon
  • 2005 — Перакладчыца / The Interpreter
  • 2005 — Два з паловай чалавека (2-гі сезон, 1-я серыя) / Two and a Half Men
  • 2006 — Уся каралеўская раць / All the King’s Men
  • 2008 — Аднойчы ў Галівудзе/ What Just Happened
  • 2008 — Харві Мілк / Milk
  • 2010 — Гульня без правіл / Fair Game
  • 2011 — Дрэва жыцця / The Tree of Life
  • 2011 — Дзе б ты ні быў / This must be the place
  • 2013 — Паляўнічыя на гангстараў / The Gangster Squad
  • 2013 — Таемнае жыццё Уолтэра Міці / The Secret Life of Walter Mitty
  • 2014 — Стралок / The Gunman

Рэжысёр

  • 1991 — Беглы індзеец / The Indian Runner
  • 1995 — Паставы на скрыжаванні / The Crossing Guard
  • 2001 — Абяцанне / The Pledge
  • 2002 — 11 верасня / 11’9''01 September 11
  • 2007 — У дзікіх умовах / Into the Wild

Узнагароды і намінацыі

Узнагароды

  • 1996 — «Сярэбраны мядзведзь» Берлінскага кінафестывалю — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Мярцвяк ідзе»
  • 1997 — Прыз Канскага кінафестывалю — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Яна цудоўная»
  • 1998 — Кубак Вольпі Венецыянскага кінафестывалю — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Перапалох»
  • 2003 — Кубак Вольпі Венецыянскага кінафестывалю — найлепшая мужчынская роля, за фільм «21 грам»
  • 2004 — Прэмія «Оскар» — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Таямнічая рака»
  • 2004 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая мужчынская роля ў драме, за фільм «Таямнічая рака»
  • 2009 — Прэмія «Оскар» — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Харві Мілк»
  • 2009 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Харві Мілк»

Намінацыі

  • 1994 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая мужчынская роля другога плана, за фільм «Шлях Карліта»
  • 1996 — Прэмія «Оскар» — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Мярцвяк ідзе»
  • 1996 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая мужчынская роля ў драме, за фільм «Мярцвяк ідзе»
  • 1996 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Мярцвяк ідзе»
  • 2000 — Прэмія «Оскар» — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Салодкі і гадкі»
  • 2000 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая мужчынская роля ў камедыі ці мюзікле, за фільм «Салодкі і гадкі»
  • 2002 — Прэмія «Оскар» — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Я — Сэм»
  • 2002 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Я — Сэм»
  • 2004 — Прэмія BAFTA — найлепшая мужчынская роля, за фільм «21 грам»
  • 2004 — Прэмія BAFTA — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Таямнічая рака»
  • 2004 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Таямнічая рака»
  • 2009 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая мужчынская роля ў драме, за фільм «Харві Мілк»
  • 2009 — Прэмія BAFTA — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Харві Мілк»

Зноскі

  • Sean Penn // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  • Генеалогія на партале Ancestry
  • Генеалогія сям’і Пэн (Пен): Дзед акцёра — Мойша Пінан (Марыс Даніэл Пэн, 1897—1981) — эміграваў у ЗША ў 1914 годзе з Мерачы Віленскай губерні; бабуля — Лея (Элізабет Мэрыян) Мелінкаў, 1895—?) — эмігравала з бацькамі ў 1898 годзе.
  • Dead Myth Walking Архівавана 6 кастрычніка 2013.
  • Келли, Ричард Т., «Шон Пенн, Жизнь и времена», 2004 год. С. 9-10. ISBN 1-84195-623-6
  • Яўрэі — узнагароджаныя ў намінацыі Оскара Архівавана 3 сакавіка 2010.
  • Шон Пен — атэіст Архівавана 14 чэрвеня 2011.
  • Акцёр Шон Пен атрымаў тры гады ўмоўна за напад на папарацы — РІА Навіны, 13 мая 2010
  • Sean Penn’s Open Letter to Bush in Washington Post Архівавана 28 верасня 2007. (англ.)
  • П. Кортунов. Шон Пенн из Ирана // Интересное кино, 1 сентября 2005 года Архівавана 30 верасня 2007.
  • Euronews: Родны горад Кадафі амаль узяты Архівавана 26 студзеня 2012.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Шон Пен, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Шон Пен БіяграфіяШон Пен Грамадская дзейнасцьШон Пен ФільмаграфіяШон Пен Узнагароды і намінацыіШон Пен ЗноскіШон Пен СпасылкіШон Пен17 жніўня1960АкцёрАнглійская моваБерлінскі кінафестывальВенецыянскі кінафестывальЗлучаныя Штаты АмерыкіКанскі кінафестывальКінарэжысёрОскарСцэнарыст

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    .nuКабардзінская моваКаскадныя табліцы стыляўМоваГуканне вясныМаладосць (часопіс)Зборная Калумбіі па футболеСпіс беларускіх імёнСаша ФіліпенкаПутумаёЯнка БрыльКсенія Дзягілева-БяляеваЧэрвеньМТБанкЖыгімонт КейстутавічДэвід Лойд ДжорджМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеРуская моваМаніёкЗямля пад белымі крыламіІрына ПаляшчукКаменкаАда ЛаўлейсКаласы пад сярпом тваімКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаПалівальны панядзелакДзеепрыметнікУвасабленнеУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Жак-Луі ДавідІсламo09ukАральны сексПаўночная КаралінаНьюкасл-эпон-ТайнФранчэска V д’ЭстэНавелаФеафан СпаведнікПадляшскія мучанікіБеларуская Народная РэспублікаuknytМаўленнеТарашкевіцаСан-Луіс-АбіспаБеларусьБізнес-анёлПарагвайМарат Сяргеевіч МаркаўМарыя Віктараўна ВасілевічГеоргій МарчукGoogle MapsSkypeБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўНаталля Пятроўна АўдзееваЗміцер СаўкаЕва ВежнавецТомас МорТрагедыя ў НалібокахТрыестПолацкае княстваЯзэп Юр’евіч ЛёсікЭмілія ПлятэрСубарбітальны касмічны палётKFCПолк КаліноўскагаАсташынДзяржаўны ўніверсітэт інфраструктуры і тэхналогійЛідсГеаграфічныя каардынатыБеларускі фальклорНапады на пасольства Лівіі ў МінскуСезон 2010/2011 «Барысфена» МагілёўУладзімір Дубоўка🡆 More