Чэмпіянат свету па шашэйных велагонках (афіцыйная назва — англ.: UCI Road World Championships) — штогадовы чэмпіянат свету па шашэйных дысцыплінах веласпорту, які праводзіцца пад эгідай Міжнароднага саюза веласіпедыстаў (UCI).
У рамках чэмпіянату свету праводзяцца шашэйныя групавыя гонкі і індывідуальныя гонкі на час з раздзельнага старту сярод мужчынскай эліты, жаночай эліты і мужчын ва ўзросце да 23 гадоў. Чэмпіянат праводзіцца ў канцы сезона, звычайна пасля Вуэльты Іспаніі.
Чэмпіён свету ў групавой гонцы выступае ў вясёлкавай майцы ва ўсіх шашэйных групавых гонках (акрамя этапаў з раздзельным стартам) на працягу наступнага пасля перамогі года. Чэмпіён свету ў індывідуальнай гонцы на час выступае ў вясёлкавай майцы толькі на этапах з раздзельным стартам, якія праводзяцца на шматдзённых гонках сезона.
Спартсмены, якія выступаюць на чэмпіянаце свету, прадстаўляюць нацыянальныя зборныя сваіх краін.
Першы чэмпіянат свету па шашэйных велагонках быў праведзены ў 1927 годзе на Нюрбургрынгу ў Германіі. Першым чэмпіёнам свету сярод прафесіяналаў стаў італьянскі велагоншчык Альфрэда Бінда.
Да 1995 года ў рамках чэмпіянатаў свету праводзіліся асобныя гонкі для аматараў і прафесіяналаў.
Чэмпіянаты свету праводзяцца як на адносна роўных трасах, у гэтым выпадку звычайна перамагаюць спрынтары, так і па пагорыстай мясцовасці, дзе звычайна перамагаюць горныя спецыялісты або ўніверсалы.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Чэмпіянат свету па шашэйных велагонках, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.