Чарлз Джонсан

Чарлз Кенэт Джонсан (24 ліпеня 1924, Сан-Анджэла, штат Тэхас, ЗША — 19 сакавіка 2001, Ланкастэр, штат Каліфорнія, ЗША) — грамадскі дзеяч, другі прэзідэнт Міжнароднага Таварыства Плоскай Зямлі (1971—2001).

Чарлз Джонсан
Нараджэнне 24 ліпеня 1924(1924-07-24)
Смерць 19 сакавіка 2001(2001-03-19) (76 гадоў)
Дзейнасць грамадскі дзеяч

Біяграфія

Чарлз Джонсан узначаліў Міжнароднае Таварыства Плоскай Зямлі у 1971 г. пасля смерці Сэмюэла Шэнтана — адраджальніка і першага старшыні сучаснага Таварыства. Разам з пасадай старшыні Джонсан атрымаў у спадчыну і каштоўную бібліятэку Шэнтана, на падставе якой на працягу свайго кіраўніцтва Таварыствам адстойваў ідэю плоскай Зямлі. Чарлз Джонсан з’яўляўся адным з найбуйнейшых сучасных ідэолагаў дадзенай тэорыі, што заставаўся прыхільным ёй, нягледзячы на меркаванне афіцыйнай навукі. Глыбока рэлігійны чалавек, Джонсан у тэарэтычных распрацоўках плоскай Зямлі абапіраўся на Біблію. Аднак пры гэтым нярэдка звяртаўся ён і да прац даследчыкаў (Карпентэр и інш.).

Міжнароднае Таварыства Плоскай Зямлі за тры дзесяцігоддзі кіраўніцтва Джонсана значна павялічыла колькасць сваіх сяброў, актыўна вялася дзейнасць па распаўсюджванню інфармацыйных бюлетэняў, абвестак і іншай літаратуры, дзе адстойвалася ідэя плоскай Зямлі. Акрамя гэтага, Джонсан заснаваў газету «Навіны Таварыства Плоскай Зямлі» («The International Flat Earth News»).

Лозунгам Чарлза Джонсана сталі словы: «Адновім свет цвярозай свядомасці». Памёр Джонсан у 2001 г., пасля чаго новым прэзідэнтам Міжнароднага Таварыства Плоскай Зямлі стаў Дэніэл Шэнтан.

Спасылкі


Tags:

ЗШАКаліфорніяСан-АнджэлаТэхас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Віктар КарамазаўПадарожжа з ЖыгамонтамРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўТворны склонВожык (часопіс)Па што ідзеш, воўча?Бярэзінскае зледзяненнеКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьКазахстанЗмітрок БядуляРэч ПаспалітаяУладзімір Мінавіч МазгоM8L8THДом урада (Мінск)Kufar.byОрдэн Дружбы народаў (СССР)Пятрусь БроўкаАчэрэтынэДзве душыПарадокс ФерміЛабокАлесь ТаболічМінскі інавацыйны ўніверсітэтЛічэбнікКарпэнкавэ (Канатопскі раён)Пінская шляхта (п’еса)Мужыцкая праўдаПесня пра зубраКузьма ЧорныБелгазпрамбанкМыкалаіўка (Канатопскі раён)УННВМаскоўская вобласцьViva BraslavФранцыяМарк ШагалПріорбанк25 красавікаНарматыўны кантрольСпіс беларускіх імёнКандрат КрапіваАдам ГлобусМастацкая літаратураАфарызмКальварыйскія могілкіAv.byІнданезіяПалесцінцыПубліцыстычны стыльЭякуляцыяРыфмаБрэстІгарыўка (Канатопскі раён)Сент-Стывен (Нью-Брансуік)Гродзенская вобласць2024Мінская ратушаГалоўная старонкаУжурПапараць-кветкаУладзімір Васільевіч ГніламёдаўА хто там ідзе?Справа «Армія з народам»Беларуская фанетыкаУладзімір Іванавіч КарызнаВасіль ЦяпінскіАповесцьЗайменнікBingXБеларусам замежжаКапялюшНюша🡆 More