Чаркесы

Чаркесы, адыгэ — народ у Расіі, карэннае насельніцтва Карачаева-Чаркесіі.

Жывуць таксама ў Турцыі, Сірыі, Іарданіі і іншых краінах Паўднёва-Заходняй Азіі. У краінах Паўднёва-Заходняй Азіі пад назвай «чаркесы» аб’ядноўваюцца змяшаныя паміж сабой прадстаўнікі паўночнакаўказскіх народаў (адыгейцы, кабардзінцы, убыхі, інгушы, чачэнцы, асеціны, лезгіны і інш.), продкі якіх перасяліліся з Расіі ў другой палове XIX — пачатку XX стагоддзяў. Адносяцца да балкана-каўказскай расы вялікай еўрапеоіднай расы. Размаўляюць на кабардзіна-чаркескай мове абхаза-адыгскай групы паўночнакаўказскай сям’і. Пісьменнасць на рускай графічнай аснове.

Тэрмін «чаркесы», верагодна, паходзіць ад этноніма «керкеты», які выкарыстоўвалі старажытнагрэчаскія аўтары для абазначэння часткі старажытнаадыгскіх плямёнаў. Пазней грузіны пачалі называць чаркесамі ўсіх адыгаў, а ў XVIII—XIX стагоддзях гэтак называлі ўсіх каўказскіх горцаў. У пачатку 1920-х гадоў пры ўтварэнні Карачаева-Чаркесіі чаркесамі пачалі называць яе адыгскае насельніцтва, якое часткова складалася з нашчадкаў заходнеадыгскіх (адыгейскіх) груп, але ў асноўным з пераселеных у 1820—1840-х гадах за Кубань (т. зв. беглых) кабардзінцаў. У 2-й палове XX стагоддзя ўтварылася новая адыгская народнасць — чаркесы, блізкая па культуры і тоесная паводле мовы з кабардзінцамі.

Літаратура

  • Народы мира. — М.: «Советская энциклопедия», 1988. (руск.)

Tags:

Карачаева-ЧаркесіяРасія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Эміграцыя з Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаDeutsche WelleАповесць мінулых часоўПімен ПанчанкаTerradyne GurkhaКлаўдзіа МантэвердзіДаследаваннеХто смяецца апошнім (п’еса)Руская літаратураПлошча Якуба КоласаМендзыжац ПадляскіНавагрудакВермахтМы выйдзем шчыльнымі радаміЯраслава Мудрага (станцыя метро, Харкаў)Групавы сексІван МележМастурбацыяЮрый Васілевіч ЯкаўлеўЛявон Пятровіч БаршчэўскіПаддзягцярняМаксім БагдановічЭгідзіюс БанёнісАнатоль ВярцінскіЯн Павел IХакаіндэ ХічылемаРевизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом Княжестве Литовском...Трэцяе пакаленне гульнявых сістэмМарская міляВялікая Айчынная вайнаНіна Васільеўна ГаліноўскаяВіцебскІван Міхайлавіч ШаўрэйПадарожжа з ЖыгамонтамБанкруцтваМаладосць (часопіс)Чалавек пасярэдзінеВасіль ЗуёнакПупСправа журналістаў БелсатаІван Станіслававіч ТэртэльViva BraslavДавальны склонRegesta źródłowe do dziejów Litwy od czasów najdawniejszych aż do unji z PolskąБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаГроднаHTMLБярозка (часопіс)Мікалай ЦудатворацВіртуальная машынаМахатма ГандзіЗлучнікKufar.byГанна Сяргееўна КурнікаваБеларускі лацінскі алфавітТадэвуш КасцюшкаЕва (карціна)ЯгстцэльІслам у ЭстонііКалінаўка (Блужскі сельсавет)ЖлобінХод каралевы (міні-серыял)ГарабурдаБеларуская моваЯўгенія ЯнішчыцКарла ТальявініЗямля пад белымі крыламіБеларускае фэнтэзіНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)Калі кветкі не маўчацьБлужскі сельсаветКіраўнікі МінскаБеларуская фанетыка🡆 More