Чараўнік Зеленакветкавы: Від раслін

Чараўнік зеленакветкавы (Platanthera chlorantha) — від шматгадовых травяністых раслін роду Чараўнік (Platanthera) сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Чараўнік зеленакветкавы
Чараўнік Зеленакветкавы: Батанічнае апісанне, Пашырэнне, Асаблівасці біялогіі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Platanthera chlorantha (Cust.) Reichenb., 1828

Сінонімы
  • Gymnadenia chlorantha (Custer) Ambrosi
  • Habenaria chlorantha (Custer) Bab.
  • Habenaria montana (F.W.Schmidt) T.Durand & Schinz
  • Orchis chlorantha Custer
  • Orchis montana F.W.Schmidt
  • Orchis virescens Zollik. ex Gaud.
Чараўнік Зеленакветкавы: Батанічнае апісанне, Пашырэнне, Асаблівасці біялогіі
Сістэматыка
на Віківідах
Чараўнік Зеленакветкавы: Батанічнае апісанне, Пашырэнне, Асаблівасці біялогіі
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  59353
EOL  1134438
IPNI  651693
TPL  kew-157076

Батанічнае апісанне

Чараўнік Зеленакветкавы: Батанічнае апісанне, Пашырэнне, Асаблівасці біялогіі 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая расліна з 2 прадаўгавата-яйкападобнымі клубнямі і прамым голым сцяблом вышынёй 30—60 см.

У ніжняй частцы сцябла 2 буйныя (даўжынёй 8—18 см), прадаўгавата-адваротнаяйкападобныя або эліптычныя, голыя глянцавыя лісты, звужаныя ў крылатыя чаранкі; вышэй іх — 1—3 дробныя ланцэтныя лісцікі.

Кветкі зеленавата-белыя, амаль без паху, сабраны ў рыхлае, шматкветкавае, цыліндрычнае коласападобнае суквецце даўжынёй 6—25 см. Губа суцэльная, лінейная; шпорац на канцы булавападобны.

Плод — сухая каробачка.

Пашырэнне

Сярэднееўрапейскі прэбарэальны рэліктавы від. Агульнае распаўсюджванне: Скандынавія і Атлантычнае ўзбярэжжа Еўропы, Цэнтральная і Усходняя Еўропа, заходняе Міжземнамор’е, Балканы і Малая Азія, Закаўказзе.

У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту на паўночнай і паўночна-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы. Расце асобнымі экземплярамі або невялікімі групамі.

У Расіі распаўсюджана ў еўрапейскай часткі Расіі (Ладажска-Ільменскі, Верхне-Волжскі, Волжска-Данскі раёны) і на Каўказе (Перадкаўказзе і Дагестан).

Расце па лісцяных і змяшаных лясах, хмызнякахКрыме і на Каўказе асабліва часта ў букавых лясах).

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені-ліпені (па іншых дадзеных, у маі — чэрвені ), пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная і лекавая расліна.

Клубні чараўніка зеленакветкавага, як і клубні ятрышнікаў, ужываюцца ў медыцыне пад імем «салепу».

Вырошчванне ў культуры

У ГБС  (руск.) вегетуе з кастрычніка па верасень. Цвіце ў чэрвені. Не плоданасіць.

Чараўнік Зеленакветкавы: Батанічнае апісанне, Пашырэнне, Асаблівасці біялогіі 
Адрозненні ў форме кветак. Злева направа: чараўнік двухлісты (Platanthera bifolia), чараўнік гібрыдны, чараўнік зеленакветкавы

Міжродавыя гібрыды

  • Pseudanthera ×breadalbanensis McKean (Platanthera chlorantha (Custer) Rchb. × Pseudorchis albida (L.) Á.Löve & D.Löve)
  • ×Rhizanthera martysiensis Balayer (Dactylorhiza fuchsii (Druce) Soó × Platanthera chlorantha (Custer) Rchb.)
  • ×Orchiplatanthera andreasii Kümpel (Orchis pallens L. × Platanthera chlorantha Cust. ex Rchb.)

Таксанамія

Таксанамічнае становішча

Від Чараўнік зеленакветкавы ўваходзіць у род Чараўнік (Platanthera) сямейства Архідных (Orchidaceae).

  яшчэ 5 трыб   яшчэ ≈120 відаў
       
  падсямейства Архідныя     род Чараўнік    
             
  сямейства Архідныя     трыба Архідныя, ці Ятрышнікавыя (Orchideae)     від Чараўнік зеленакветкавы
           
  яшчэ 4 падсямействы (згодна Сістэме APG II)   яшчэ больш 30 родаў  
     

Зноскі

Літаратура

Чараўнік Зеленакветкавы: Батанічнае апісанне, Пашырэнне, Асаблівасці біялогіі  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • Всё о цветах лесов, полей и рек / Выпуск. ред. С. Ю. Раделов. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2008. — С. 64. — 224 с. — ISBN 978-5-9603-0092-6.
  • Невский С. А. Род 339. Любка — Platanthera // Флора СССР / Ботанич. ин-т Акад. наук СССР; Гл. ред.и ред.четвёртого тома акад. В. Л. Комаров. — Л.: Изд-во Академии наук СССР, 1935. — Т. IV. — С. 652—663.
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 411. Platanthera chlorantha (Cust.) Reichenb. — Любка зелёноцветковая // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 521. — ISBN 8-87317-091-6.

Tags:

Чараўнік Зеленакветкавы Батанічнае апісаннеЧараўнік Зеленакветкавы ПашырэннеЧараўнік Зеленакветкавы Асаблівасці біялогііЧараўнік Зеленакветкавы ВыкарыстаннеЧараўнік Зеленакветкавы Вырошчванне ў культурыЧараўнік Зеленакветкавы Міжродавыя гібрыдыЧараўнік Зеленакветкавы ТаксанаміяЧараўнік Зеленакветкавы ЛітаратураЧараўнік ЗеленакветкавыАрхідныяБіялагічны відРодСямействаТрава

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Чорны замак АльшанскіЛюдзі на балоце (раман)Звычайны прэзідэнтЯнкава (Пухавіцкі раён)БібліяВянок (зборнік)АпавяданнеМашэкаДругая сусветная вайнаМаксім ГарэцкіРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўБуякіОршаПётр Міронавіч МашэраўЯпоніяЯндэксБраніслаў Адамавіч ТарашкевічКансорцыум Сусветнага павуцінняПубліцыстыка28 красавікаГарбузПріорбанкІнданезіяПрыметнікМузыка БеларусіПлошчы МінскаГалоўная старонкаАпострафФрэдэрыктанскі ўніверсітэтНаша Ніва (1906)КнігаўкаСымон БудныАндрэй МакаёнакВіртуальная машынаСпіс птушак БеларусіВейшнорыяУярБеларуская моваРадыевугляроднае датаваннеБеларуская краёвая абаронаХрыстос прызямліўся ў ГародніНовы замак (Гродна)Красная Гара (Краснагорскі раён)СлуцкЭлектронікаРагнеда РагвалодаўнаВіктар КарамазаўУладзімір ДубоўкаСеутаБеларуская граматыка (1934)ApraxiaБеларускі народны фронт «Адраджэньне»Герб Новага Двара (Шчучынскі раён)Іван Чыгрынаўh8kpjГенадзь Валер’евіч ШутаўХатыньЯна і я25 красавікаГабелен векуЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьЦягнікІсландская кронаІгар Уладзіміравіч ГолубеўВярбаЗалаты КупідонПаўднёвая АмерыкаАлесь БачылаЛабокСпіс вуліц Гродна🡆 More