Цыянабактэрыі

Цыянабактэрыі (Cyanobacteria) — група фотатрофных пракарыётаў, што называецца таксама сіне-зялёнымі водарасцямі.

Цыянабактэрыі
Цыянабактэрыі
Anabaena spiroides
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cyanobacteria Stanier ex Cavalier-Smith, 2002

Сінонімы
  • Cyanophyta
Даччыныя таксоны
Гл. тэкст
Цыянабактэрыі
Сістэматыка
на Віківідах
Цыянабактэрыі
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  601
NCBI  1117
EOL  3223
FW  67023

Апісанне

Уключаюць аднаклетачныя і шматклетачныя (ніткаватыя) формы. Да бактэрый сіне-зялёныя водарасці адносяць паводле будовы клетак (напрыклад, не маюць абмежаванага мембранай ядра), наяўнасці агульных спецыфічных злучэнняў (напрыклад, мурэіну ў клетачнай сценцы), блізкасці іх генетычных уласцівасцей. Таксама цыянабактэрый уключаюць у батанічную класіфікацыю паводле іх здольнасці, як вышэйшых раслін і водарасцей, да фотасінтэзу з выдзяленнем малекул кіслароду. Многія фіксуюць малекулярны азот. Назва «цыянабактэрыі» выкарыстоўваецца ў мікрабіялагічнай літаратуры, у батанічнай часцей ужываецца назва «сіне-зялёныя водарасці».

Сістэматыка

Падзяляюцца на 3 класы: храакокавыя, хамесіфонавыя і гармагоніевыя водарасці. Адрозніваюць каля 150 родаў, 2 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Вядомы з дакембрыю (узрост некаторых з іх больш за 3 млрд гадоў). На Беларусі 327 відаў, разнавіднасцей і форм з 55 родаў: асцыляторыя (Oscillatoria), насток (Nostoc), мікрацысціс (Microcystis), афанізаменон (Aphanizomenon), глеятрыхія (Gloeotrichia), глеякапса (Gloeocapsa), фармідыум (Phormidium), калотрыкс (Calothrix), спіруліна (Spirulina), афанатэцэ (Aphanothece), сінехакокус (Synechococcus) і інш.

Экалогія

Аднаклетачныя, каланіяльныя і шматклетачныя (ніткаватыя) арганізмы, мікраскапічныя, часта ўтвараюць буйныя скопішчы ў выглядзе корак і кусцікаў вышынёю да 20 см (у трапічных морах). Афарбоўка ад сіне-зялёнай да чырвонай. Фотасінтэзавальныя, маюць хларафілы, караціноіды і асобныя пігменты — фікабіліпратэіды. Для іх характэрна адсутнасць жгуцікавых стадый і палавога працэсу.

Размнажэнне вегетатыўнае.

Значэнне і выкарыстанне

Уваходзяць у склад планктону, бентасу прэсных вод і мораў, жывуць на паверхні глебы, у гарачых крыніцах з тэмпературай вады да 80 °C, у вапнавым субстраце, гарах, Арктыцы і Антарктыцы. З’яўляюцца піянерамі жыцця ў крайніх умовах існавання. Часта знаходзяцца ў сімбіятычных адносінах з іншымі арганізмамі: аднаклетачнымі водарасцямі, што страцілі хларапласты, прасцейшымі, грыбамі (лішайнікі), моха- і папарацепадобнымі, сагаўнікавымі, пакрытанасеннымі. Выконваюць ролю азот-фіксатараў і выкарыстоўваюцца як угнаенне (напр., на рысавых палях). Выклікаюць «цвіценне» вады ў вадасховішчах.

Некаторыя ўжываюцца ў ежу (насток, спіруліна), выкарыстоўваюцца для культывавання (напр., для вырабу лекаў).

Зноскі

Літаратура

Tags:

Цыянабактэрыі АпісаннеЦыянабактэрыі СістэматыкаЦыянабактэрыі ЭкалогіяЦыянабактэрыі Значэнне і выкарыстаннеЦыянабактэрыі ЛітаратураЦыянабактэрыіПракарыёты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Маладосць (часопіс)Вуліца Якуба Коласа (Мінск)Агульнанацыянальнае тэлебачаннеНарысМіхась БашлакоўПагоня (гімн)Правы ЛГБТ у Беларусі30 красавікаПлошча Францішка Багушэвіча (Мінск)Уладзімір КараткевічРасіяНаваполацкБеларускае нацыянальнае адраджэннеВацлаў ЛастоўскіВісарыён Рыгоравіч БялінскіЗянон Кузьміч ЛомацьЗборная Бельгіі па футболеGoogleКарлес ПучдэмонЧалпон-АтаУніверсітэт Фрэйзерскай даліныКірыл і МяфодзійВальпургіева ночПраспект Машэрава (Мінск)Мікола МаляўкаСаюз палякаў на БеларусіНеарамантызмАтлант БаранавічыДзяржаваБярозка (часопіс)УННВWordPressУладзімір Васільевіч КавалёнакПраспект Пераможцаў (Мінск)Беларускі алфавітАдэсаВасіль ЗуёнакАляксандрДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьКаскадныя табліцы стыляўСімвалізмСпакойнага шчасця не зычу нікомуКрыптавалютаFIRSTАнглійская моваМоваСэрца на далоніБаляслаў IV КучаравыПлошча Якуба КоласаНезабудкаЛандшафтны заказнікДзеепрыметнікПаўлюк ТрусІосіф Вісарыёнавіч СталінФранцыяМарыя ТальёніСтэрэатыпІдэяГісторыя беларускай мовыКрэўская уніяНацыянальная бібліятэка БеларусіГарады БеларусіСпіс птушак БеларусіІлья Яфімавіч РэпінГарабурдаАдміністрацыйны падзел БеларусіБанк ДабрабытІнданезіяСалігорскАзіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтваШумілінскі раёнГерманіяПішчалаўскі замакКрэўскі замакГеоргій Марчук🡆 More