Цкаванне

Цкаванне (таксама бу́лінг — англ.: bullying) — агрэсіўны пераслед аднаго з членаў калектыву (асабліва калектыву школьнікаў і студэнтаў, але таксама і калегаў) з боку іншага, але таксама часта групы асоб, не абавязкова з аднаго калектыву.

Цкаванне арганізуе адзін (лідар), часам з саўдзельнікамі, а большасць застаюцца сведкамі. Пры ганенні ахвяра аказваецца не ў стане абараніць сябе ад нападак, такім чынам, цкаванне адрозніваецца ад канфлікту, дзе сілы бакоў прыкладна роўныя. Цкаванне можа быць і ў фізічнай, і ў псіхалагічнай форме. Праяўляецца ва ўсіх узроставых і сацыяльных групах. У складаных выпадках можа прыняць некаторыя рысы групавой злачыннасці.

Цкаванне
Цкаванне
Напад на вучня ў школе.
Цкаванне
Высмейванне.

У якасці асаблівай формы ганення вылучаюць групавое цкаванне («цкаванне натоўпу»), большасцю ці ўсімі членамі калектыву (мікрасуполак), часта начальнікам, працадаўцам (жарг. «мобінг»).

Як праявы ганення спецыялісты расцэньваюць абразы, пагрозы, фізічную агрэсію, пастаянную негатыўную ацэнку ахвяры і яе дзейнасці, адмову ў даверы дэлегавання паўнамоцтваў і гэтак далей.

Формы цкавання

Існуюць дзве асноўныя формы цкавання:

  • Псіхалагічная форма — гэта пагрозы, насмешкі, паклёп, ізаляцыя і г. д.
  • Фізічная форма — штуршкі, пабоі, іншыя гвалтоўныя дзеянні, псаванне маёмасці ахвяры і г.д.; часам бывае з выкарыстаннем зброі.

На выбар формы ганення ўплывае ўзрост удзельнікаў (цкаванне ў дзяцей мякчэй, чым у падлеткаў) і пол (мужчыны часцей выкарыстоўваюць фізічную форму, а жанчыны — псіхалагічную).

У апошні час узнік і інтэрнэт-булінг (кібербулінг) — цкаванне праз інтэрнэт, электронную пошту, SMS і г.д.

Дзедаўшчына ў арміі таксама прадстаўляе сабой форму булінгу.

Ахвярамі булінгу ў школе часцей усяго становяцца:

  • двоечнікі;
  • выдатнікі;
  • любімцы настаўнікаў;
  • фізічна слабыя дзеці;
  • дзеці з завышаным апекаваннем бацькоў;
  • даносчыкі;
  • дзеці настаўнікаў;
  • дзеці, якія пакутуюць на захворванні, якія вылучаюць іх з калектыву;
  • дзеці, якія не маюць сучасных і модных навінак у вобласці электронікі і адзежы, ці ж наадварот, якія маюць самыя дарагія з іх, недаступныя іншым дзецям;
  • вундэркінды;
  • дзеці з незвычайным, адрозным ад стандартнага светапоглядам («белыя вароны»);
  • дзеці блага забяспечаных (бедных) бацькоў;
  • прадстаўнікі нацыянальных меншасцей;
  • прадстаўнікі сексуальных меншасцей.

Ёсць выпадкі, калі ахвярамі цкавання былі і настаўнікі.

Аб’ядноўвае ўсіх ахвяр адна рыса: часцей за ўсё аб’ектамі здзекаў становяцца дзеці і падлеткі, якія валодаюць падвышанай адчувальнасцю, якія паказваюць сваю «слабасць» (страх, крыўду або злосць). Іх рэакцыя адпавядае чаканням агрэсараў, нараджаючы шуканае адчуванне перавагі. Хлопчыкі часцей бываюць ахвярамі і ініцыятарамі школьнага цкавання. Метады ганення адрозніваюцца ў залежнасці ад полу ахвяры: хлопчыкаў часцей б’юць, а пра дзяўчынак аднакласніцы, як правіла, распускаюць чуткі. Пакутуюць таксама сведкі, атрымліваючы вопыт бяссілля перад уладай натоўпу і сораму за сваю слабасць, паколькі не наважыўся заступіцца і падтрымліваў булінг праз страх самому стаць ахвярай.

Наступствы цкавання

У цкавання ёсць тры ролі: ахвяра, агрэсар і сведка. Негатыўныя наступствы, як адзначаюць псіхолагі, узнікаюць ва ўсіх трох груп удзельнікаў ганення.

Самыя цяжкія наступствы ганення праяўляюцца ў ахвяры. Часцей за ўсё булінг прыводзіць да таго, што ахвяра губляе ўпэўненасць у сабе. Таксама гэта з’ява можа прыводзіць да рознай цяжкасці псіхічных адхіленняў, а таксама псіхасаматычных захворванняў, і можа выступіць прычынай самагубства або арганізаванага нападу на месца, у якім вучылася ахвяра. У гэтым выпадку важна растлумачыць чалавеку, што яго цкуюць, і паказаць, як дзейнічаць у сітуацыі, якая склалася.

Вопыт гвалту дэструктыўны і для асобы агрэсара. Гэты вопыт прыводзіць да агрубення пачуццяў, адразання магчымасцяў для тонкіх і блізкіх адносін, у канчатковым выніку — да дэструктыўных, асацыяльных рысаў асобы. У яго руйнуюцца механізмы фарміравання блізкасці з іншымі людзьмі, яму цяжэй стварыць даверныя і цёплыя адносіны з партнёрамі і сваякамі, у тым ліку ўласнымі дзецьмі. У асобных выпадках даведзеная да адчаю ахвяра можа паспрабаваць адпомсціць крыўдзіцелю шляхам нанясення цяжкіх траўм.

У культуры

У гульнях

  • Bully (2006)

Крыніцы

Літаратура

  • Аудмайер К. Все на одного: Как защитить ребенка от травли в школе = Du Er Viktigere Enn Du Tror. — М.: Альпина Паблишер, 2016. — 152 с. — ISBN 978-5-9614-5699-8.
  • Кон И. С. Что такое буллинг и как с ним бороться? // Семья и школа : журнал / Сокращ. — 2006. — № 11. — С. 15−18.
  • Кривцова, Светлана Васильевна. Буллинг в школе vs сплоченность неравнодушных. Организационная культура ОУ для решения проблем дисциплины и противостояния насилию. — М.: Издательство Федерального института развития образования, 2011. — 119 с. — ISBN 978-5-85630-056-6.
  • Лэйн, Давид. А. Школьная травля (буллинг) / Под ред. Дэвида Лейна и Эндрю Миллера. / Перевод: Н. Мухина. — СПб.: Питер, 2001. — С. 240−274. — (Детская и подростковая психотерапия).
  • Малкина-Пых, Ирина Германовна. Виктимология. Психология поведения жертвы. — СПб.: Питер, 2010. — 832 с. — (Учебное пособие). — 500 экз. — ISBN 978-5-496-02118-0.
  • Ожиёва Е. Н. Буллинг как разновидность насилия. Школьный буллинг / Сборник докладов конференции. — Научная индустрия европейского континента — 2008. — Белгород: Руснаучкнига, 2008.
  • Руланн, Эрлинг Георг. Как остановить травлю в школе. Психология моббинга / Пер. Шинкаренко Наргис. — Генезис, 2012. — 264 с. — (Психолог в школе). — ISBN 978-5-98563-289-7.
  • Кирилл Хломов. Психология подросткового возраста: проблема буллинга. О травле в школе, причинах буллинга и характерных чертах жертв и агрессоров (неопр.) (11 июля 2017). Дата обращения: 21 мая 2018.
  • Ольвеус, Дан. Буллинг в школе: что мы знаем и что мы можем сделать. — М., 1993.

Tags:

Цкаванне Формы цкаванняЦкаванне Наступствы цкаванняЦкаванне У культурыЦкаванне КрыніцыЦкаванне ЛітаратураЦкаваннеАнглійская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Радыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаХайбер-ПахтунхваМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеАдольф Гітлер УунонаАўгуст МоцныАмерыканскае матэматычнае таварыстваМаксім ТанкСяргей Васілевіч БесарабВітаўтАлесь Уладзіміравіч РашчынскіАвіцэнаМіхаіл ШэйтэльманКаханак Вялікай МядзведзіцыЧасціны мовыПалавыя губыАрланда БлумМікола Мятліцкі.nuКаірСімяон ПолацкіЦнатлівасцьBingX27 сакавікаСанцэнаКанье УэстApraxiaАхоцкае мораТэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 годаKFCЯн Каміль БіспінгПапараць-кветкаХто смяецца апошнім (п’еса)Леў XIIIНарвасадатаФранчэска V д’ЭстэМаксім БагдановічРэйчэл КарсанІнданезіяУстановы адукацыі Баранавіцкага раёнаХрышчэнне Русі2004Аркадзь КуляшоўМалітва ГасподняяНаркамаўкаРымска-Каталіцкая ЦаркваКанадаГенры ФордPayPalІнструкцыя па транслітарацыіНарвалПій XIСан-Луіс-АбіспаЗабалацце (Чавускі раён)Антон АўсянікДжасцін БіберБеларуская Народная РэспублікаМастацкі стыльГрамУладзімір Мінавіч МазгоПрыметнікЛунцікGmail120-я зенітна-ракетная брыгадаМелатанінЯўген Аляксандравіч ГлебаўБлакітны колерТрускаўкаВалянцін Паўлавіч ТаўлайHromadske.TVАнтыкостыУітні Х’юстан🡆 More