Сексуальныя Меншасці

Сексуальныя меншасці — зборны тэрмін, які аб'ядноўвае асоб абодвух полаў з мінорнымі па статыстыцы варыянтамі сексуальнай арыентацыі або гендарнай ідэнтычнасці — гомасексуальнасцю, бісексуальнасцю і трансгендарнасцю.

Гэты тэрмін аб'ядноўвае ў сабе гомасексуалаў, бісексуалаў, лесбіянак, а таксама трансгендараў. Апошніх правільней адносіць да катэгорыі гендарных меншасцей. Ад першых літар гэтых слоў утворана скарачэнне ЛГБТ, якое часам выкарыстоўваецца для абазначэння сексуальных меншасцей (у англійскай мове існуе аналагічнае скарачэнне LGBT).

Партал: ЛГБТ
Радужны сцяг
Радужны сцяг
ЛГБТ
Гомасексуальнасць
Бісексуальнасць
Гендар · Трансгендарнасць
Гісторыя ЛГБТ
Розныя гістарычныя эпохі
ЛГБТ-арганізацыі
ЛГБТ-правы
Культура
ЛГБТ-супольнасць · Камінг-аўт
Гомасексуальнасць і рэлігія
Квір-даследаванні
Гей-квартал · Гейдар · Гей- гімн
Сімволіка · Гей-парад · СМІ
Травесці · Гей-гульні · Гей-турызм
Заканадаўства
Аднаполыя шлюбы і саюзы
Усынаўленне
Прапаганда гамафобіі
Крымінальнае праследаванне
Педэрастыя
Катэгорыі

У паняцце «сексуальныя меншасці» не ўключаюцца групы асоб, чые сексуальныя схільнасці вызначаюцца медыцынай як дэвіянтныя ці паталагічныя, або рэалізацыя сексуальных схільнасцей якіх адбываецца не па сузгоднасці дзвюх сталых дзеяздольных асоб і тым самым парушае правы іншых людзей ці правы жывёл або крымінальнае заканадаўства, у прыватнасці, заафілы, некрафілы, педафілы.

Тэрмін «sexual minorities» у англійскай мове не нясе якіх-небудзь абразлівых ці негатыўных канатацый і ўжываецца ў юрыдычных дакументах як зборнае паняцце для гомасексуалаў, бісексуалаў і лесбіянак. Прыкладам такога словаўжывання можа служыць Sexual Minorities Rights Act, які прыняты ў Вялікабрытаніі і тычыцца толькі гомасексуалаў, бісексуалаў і лесбіянак. У той жа час сярод носьбітаў іншых моў сустракаецца шырокая трактоўка тэрміна «сексуальныя меншасці», якая ўключае і ўсякага роду сексуальныя дэвіяцыі.

У многіх краінах існуюць даволі моцныя і ўплывовыя групы (правакансерватыўныя, рэлігійныя), якія выступаюць за прызнанне гомасексуалаў, лесбіянак, бісексуалаў і трансгендараў не легальнымі меншасцямі, а «сексуальнымі дэвіянтамі» ці «первертамі», грэшнікамі, распуснымі і разбэшчанымі асобамі і г.д.

Гл. таксама

  • Гендарныя меншасці
  • Рух за правы сексуальных і гендарных меншасцей
  • Справаздачы Кінсі
  • Гамафобія

Зноскі

Tags:

БісексуалБісексуальнасцьГомасексуалГомасексуальнасцьЛГБТЛесбіянкаСексуальная арыентацыяТрансгендарнасць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларуская моваБаладаКрыжакіКнігаўкаРамантызмНасельніцтва БеларусіБелсатБярнард БукаткаViva BraslavНапалеон ОрдаПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Аляксандр БаршчэўскіМарыя Магдалена РадзівілАлег Антонавіч ЛойкаТэорыя адноснасціМінская ратушаКанчатакАтрый28 красавікаКіраўнікі МінскаСінтаксіс мовыДругая сусветная вайнаУладзімір СцяпанЧыгуначны вакзалУ краіне райскай птушкіБрэстЧжэн ЦзасіньБеларускі лацінскі алфавітСымон Вікенцьевіч БарысІгар Міхайлавіч ПракаповічСент-Стывен (Нью-Брансуік)Лявон ВольскіРэч ПаспалітаяПлошча Якуба КоласаАркадзь КуляшоўСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.ПалесцінцыВярбаРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаСлуцкПатрыятызмЖураўліны крыкБеларускія народныя танцыПрэдыкатывыКвэньяБеларуская краёвая абаронаТэмнэМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеМёрыМоўная інтэрферэнцыяДзікае паляванне караля СтахаBingXУладзімір Мінавіч МазгоІнстытут беларускай культурыБібліяМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Прыволжскі раён (Астраханская вобласць)Максім ГарэцкіАльгердМіхал АнемпадыстаўШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхРаслінаводстваБеларуская энцыклапедыяReform.byІван МележБеларуская вёскаМар’ян ДуксаХведар Хведаравіч ГурыновічКаласы пад сярпом тваімЗямля пад белымі крыламіКанавалавэ (Канатопскі раён)Мастацкі стыльКолеры нацыі🡆 More