Фенаменалогія

Фенаменалогія (літар. — вучэнне аб феноменах) — філасофскае вучэнне пра з'явы свядомасці; у вузкім сэнсе — кірунак у філасофіі XX — пач.

ХХІ ст., прадстаўнікі якога імкнуцца вызваліць філасофскую свядомасць ад натуралістычных установак. Яны абвяшчаюць сферай філасофскага аналізу рэфлексію свядомасці пра свае акты і іх змест, выяўленне першапачатковых асноў пазнання чалавечага існавання і культуры.

Гісторыя

У гісторыі філасофіі паняцце атрымала шэраг трактовак. Упершыню гэты тэрмін прымяніў І. Г. Ламберт, які бачыў у фенаменалогіі вучэнне аб з'явах як аснове і перадумовах вопытнага пазнання. У філасофіі Г. Гегеля (яго праца «Фенаменалогія духа») фенаменалогія разглядалася як вучэнне аб станаўленні навукі, аб развіцці гістарычных форм свядомасці, духу. У ХІХ ст. пад фенаменалогіяй таксама разумелася апісальная псіхалогія, якая проціпастаўлялася тлумачальнай. Аўстрыйскія філосафы і псіхолагі Ф. Брэнтана, К. Штумпф, А. Мейнанг распрацавалі метадапагічныя сродкі апісання і класіфікацыі псіхічных феноменаў.

У пачатку XX ст. прынцыпы філасофскай плыні сфармуляваў Э. Гусерль. Ён вызначаў фенаменалогію як своеасаблівую навуку аб спасціжэнні ўніверсальных, апрыёрных, надгістарычных структур чыстай свядомасці, ідэальных сутнасцей — феноменаў. Дасягнуць гэтай мэты можна з дапамогай т.зв. «фенаменалагічнай рэдукцыі», сутнасць якой заключаецца ва ўстрыманні ад любых меркаванняў аб аб'ектыўным існаванні быцця, яго прасторава-часавай арганізацыі.

Узнікненне фенаменалогіі як самастойнага ўплывовага кірунку ў філасофіі звязана з канцэпцыяй Э. Гусерля. З'явілася адным з вытокаў экзістэнцыялізму і іншых плыняў сучаснай філасофіі.

Сутнасць вучэння

Галоўная ўвага ў фенаменалогіі звяртаецца на пазавопытныя, пазагістарычныя структуры свядомасці, што забяспечваюць яе рэальную дзейнасць і супадаюць з ідэальнымі значэннямі ў мове і псіхалагічных перажываннях. Фенаменалогія дапамагае раскрываць у свядомасці неабходныя сэнсавыя, інварыянтныя перадумовы ўспрымання аб'ектаў і іншых форм пазнання. Фенаменалогія выступае супраць пазнання рэальных фактаў у прыроднай ці сацыяльнай сферы, а суб'ект пазнання разглядае як увасабленне «чыстай» свядомасці, а не як эмпірычную, сацыяльную і псіхафізіялагічную істоту.

У псіхічных феноменах фенаменолагі вылучаюць шэраг стуктурных элементаў: моўныя абалонкі, разнастайныя псіхічныя перажыванні, прадмет мыслення ў свядомасці, сэнс — інварыянтную структуру і змест моўных выразаў. Прадмет мыслення і сэнс, на іх думку, складаюць інтэнцыянальную («сэнсастваральную») структуру свядомасці. Згодна з фенаменалогіяй, прадметнае быццё іманентна ўласціва свядомасці і набывае сэнс у суадносінах з ёю. Фенаменалагічная ўстаноўка здзяйсняецца з дапамогай метаду рэдукцыі, які дазваляе разглядаць суб'ект пазнання як трансцэндэнтальны свет агульназначных ісцін, што ўзвышаюцца над эмпірычна-псіхалагічнай свядомасцю і надаюць ёй акрэслены сэнс.

Уплыў на навуку і гуманістычную думку

Фенаменалогія значна паўплывала на гуманітычную думку ХХ ст.; яе ідэі пакладзены ў аснову экзістэнцыялізму (Ж.-П. Сартр, М. Хайдэгер), увайшлі ў склад філасофскай герменеўтыкі (Г. Г. Гадамер) і аксіялогіі (М. Шэлер), знайшлі адлюстраванне ў эстэтыцы (Р. Інгардэн), правазнаўстве (Х. Конрад-Марціус), сацыялогіі (М. Натансон, А. Шуц, А. Фіркант) і інш.

Літаратура

Tags:

Фенаменалогія ГісторыяФенаменалогія Сутнасць вучэнняФенаменалогія Уплыў на навуку і гуманістычную думкуФенаменалогія ЛітаратураФенаменалогіяФеномен

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

SandvinekrjscСпіс беларускіх імёнШчасцеМаксім БагдановічУзброеныя Сілы БеларусіГродзенская вобласцьPaveway IVЛісты з-пад шыбеніцыГісторыя БеларусіКупаллеДзяржаўная прэмія БССРКіраўнікі Мінска30 красавікаCourage (фільм)ВаўкалакСібусава ЭіціУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіПа што ідзеш, воўча?Новая зямля (паэма)Людміла РублеўскаяШвейцарыяІгар Міхайлавіч ПракаповічКіеўская РусьБаладаАлесь ПетрашкевічСымон Вікенцьевіч БарысАлесь ПісьмянкоўЛінейны карабельДзікае паляваннеПарнаграфіяМікола МаляўкаГанаровыя грамадзяне ПолацкаАўстраліяКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)МіланПётр Міронавіч МашэраўСімвалУладзімір Васільевіч ГніламёдаўКірыл Трафімавіч МазураўАлександрынскі тэатрRunciniaСпіс памерлых у 2024 годзеVII Усебеларускі народны сходЧарнаярскі раёнВ’етнамЗвычайны прэзідэнтВіктар МарціновічГенадзь Васільевіч КастырчанкаАртур ВольскіКатоўскае (возера)Яўгенія ЯнішчыцАлесь Мікалаевіч КарлюкевічМастацкая літаратура (выдавецтва)Лютаўская рэвалюцыяАлесь Таболіч25 красавікаМіхась БашлакоўГенадзь Пятровіч ПашкоўСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Чырвоная кніга Рэспублікі БеларусьРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўПісьменнікБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаТадэвуш КасцюшкаБеларуская краёвая абаронаМарк ШагалВялікдзеньРыфмаСінонімыМы ідзём шырокімі паляміWayback Machine🡆 More