Фелікс Караль Канечны (польск.: Feliks Karol Koneczny; нар.
1 лістапада 1862, Кракаў — 10 лютага 1949) — польскі гісторык, публіцыст. Доктар габілітаваны (1920).
Фелікс Канечны | |
---|---|
польск.: Feliks Koneczny | |
Дата нараджэння | 1 лістапада 1862 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лютага 1949 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, філосаф |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | габілітаваны доктар (1920) |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў 1883—1888 гадах у Кракаўскім універсітэце. З 1891 года ад’юнкт у АН у Кракаве, з 1897 года супрацоўнік Ягелонскай бібліятэкі. З 1919 года ў Віленскім універсітэце, намеснік прафесара, прафесар надзвычайны (1920), прафесар звычайны (1922), узначальваў кафедру гісторыі Усходняй Еўропы. У 1929 годзе выступіў з крытыкай урада, за што адпраўлены ў адстаўку. У 1945 годзе выкладаў у Кракаўскім універсітэце.
У пачатку навуковай дзейнасці вывучаў гісторыю Тэўтонскага ордэна, адносіны паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім, гісторыю Сілезіі. Аўтар навукова-папулярных прац па гісторыі, падручнікаў. Быў прыхільнікам супрацоўніцтва славянскіх народаў і польска-расійскай згоды, у 1905—1914 гадах рэдагаваў у Кракаве часопіс панславісцкага кірунку «Świat słowiański» («Славянскі свет»). Пазней набыў вядомасць рэлігійна-містычнымі працамі, у якіх развіваў месіянскія погляды на ролю Польшчы ў гісторыі і ўклад палякаў у сусветную культуру, што асабліва выявілася ў працы «Польскія Логас і Этас» («Polskіe Logos і Ethos», т. 1—2, 1921). Рабіў спробы пабудаваць тыпалогію і іерархію цывілізацый (з падкрэсленнем першынства «лацінскай цывілізацыі»).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Фелікс Канечны, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.