Федэральны Сход Расіі

Федэральны Сход Расійскай Федэрацыі — парламент Расіі, вышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган (згодна з артыкулам 94 Канстытуцыі РФ).

Статус Федэральнага Сходу вызначаны ў главе 5 Канстытуцыі Расіі.

Федэральны Сход
Расійскай Федэрацыі

руск.: Федеральное Собрание Российской Федерации

Федэральны Сход Расіі Выява лагатыпа
Парламенцкая сістэма двухпалатная

Палаты

Савет Федэрацыі

Старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Іванаўна Матвіенка
--- выбраны 21 верасня 2011

Дзяржаўная Дума

Старшыня Дзяржаўнай Думы Сяргей Яўгенавіч Нарышкін
--- з партыі Адзіная Расія
--- выбраны 21 снежня 2011

Структура
Дэпутатаў 620
(у т.л.: 170 у Савеце Федэрацыі,
450 у Дзярждуме)

Федэральны Сход Расіі

Федэральны Сход Расіі

Палітычныя групы (фракцыі) У Дзяржаўнай Думе:
ЕР
КПРФ
ЛДПР
СР
У Савеце Федэрацыі: фракцый няма
Дата заснавання 1993
Апошнія выбары Савет Федэрацыі:
12 снежня 1993
Дзяржаўная Дума:
18 верасня 2016
Дзяржава
Зала пасяджэнняў Масква:
вул. Вялікая Дзмітраўка, дом 26
вул. Ахвотны рад, дом 1
Вэб-сайт www.gov.ru

Канстытуцыйны статус

Згодна з артыкулам 95 Канстытуцыі Расіі функцыі і паўнамоцтвы Федэральнага сходу размеркаваны паміж дзвюма палатамі — Дзяржаўнай Думай (ніжняя палата) і Саветам Федэрацыі (верхняя палата).

Федэральны сход з’яўляецца пастаянна дзеючым органам (артыкул 99 Канстытуцыі РФ).

Абедзве палаты могуць збірацца сумесна для заслухоўвання пасланняў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, пасланняў Канстытуцыйнага суда РФ, выступаў кіраўнікоў замежных дзяржаў (артыкул 100 Канстытуцыі РФ).

Структура

Федэральны сход складаецца з двух палат: Дзяржаўнай Думы (ніжняя палата) і Савета Федэрацыі (верхняя палата).

Склад палат, як і прынцыпы іх камплектавання, розныя. Дзяржаўная Дума складаецца з 450 дэпутатаў, якія абіраюцца ўсеагульным галасаваннем, а Савет Федэрацыі складаецца з двух прадстаўнікоў ад кожнага суб’екта Расійскай Федэрацыі: па адным ад прадстаўнічага і выканаўчага органаў дзяржаўнай улады. Законы Расійскай Федэрацыі прадугледжваюць 85 суб’ектаў, уключаючы ў іх спіс анексаваныя Расіяй украінскія Крым і Севастопаль; усяго ў Савеце Федэрацыі 170 членаў.

Адна і тая ж асоба не можа адначасова быць членам Савета Федэрацыі і дэпутатам Дзярждумы. Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі абіраецца на ўстаноўлены Канстытуцыяй тэрмін — 5 гадоў, а Савет Федэрацыі не мае ўстаноўленага тэрміну. Парадак фарміравання Савета Федэрацыі і працэдура абрання дэпутатаў Дзярждумы вызначаныя федэральнымі законамі.

Федэральны сход — адзіны парламенцкі орган, але гэта не значыць, што яго палаты дзейнічаюць разам ва ўсіх выпадках. Наадварот, Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі прадугледжвае, што Савет Федэрацыі і Дзяржаўная Дума засядаюць асобна. Палата можа збірацца разам толькі ў трох выпадках, прадугледжаных Канстытуцыяй:

  • Каб пачуць паведамленні прэзідэнта Расійскай Федэрацыі;
  • Для праслухоўвання паведамленняў Канстытуцыйнага Суда Расійскай Федэрацыі;
  • Каб паслухаць выступленні кіраўнікоў замежных дзяржаў.

Выданні Федэральнага Сходу

  • «Парламентская газета»
  • Журнал «Российская Федерация сегодня»

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Федэральны Сход Расіі Канстытуцыйны статусФедэральны Сход Расіі СтруктураФедэральны Сход Расіі Выданні Федэральнага СходуФедэральны Сход Расіі СпасылкіФедэральны Сход РасііКанстытуцыя РасііПарламентРасія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Мар’ян ДуксаАлесь АдамовічМаскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. ЛаманосаваVII Усебеларускі народны сходЭлістаУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіПеніс чалавекаУліковы нумар плацельшчыкаІліядаЗалог ПяцілеткіRenault 16Адвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіЛасіцыДжо БайдэнДзева МарыяМухамад ІкбалКорнуал (значэнні)Навум Якаўлевіч ГальпяровічАляксандр Мацвеевіч МатросаўКраязнаўства БеларусіБеларуская Рада КультурыПрастрэл шыракалістыГеоргій МарчукВалерый Станіслававіч МянжынскіКіеўская РусьПітэр ХігсШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхАркаЬАндрэй МакаёнакБеларускі рубельУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуJava (мова праграмавання)Аляксандр БранцэвічСемятычыЭякуляцыяМатрона Сяргееўна МаркевічАлесь ЖукЛітаратурныя жанрыУладзімір Аляксеевіч АрлоўЯгайлаКандрат КрапіваПраспект Пераможцаў (Мінск)Ручная стымуляцыя пенісаКнязі полацкіяПыласосГарабурдаСэм УортынгтанЛюдзі на балоце (раман)Ян СяньцзіньВасіль БыкаўЧарнобыльЛюдміла РублеўскаяЗмітрок Змітравіч МарозаўМаркемЛучана ПавароціПадарожжа з ЖыгамонтамReform.byЧарнобыльская АЭСКатастрофа на Чарнобыльскай АЭССяргей Паўлавіч АбламейкаЗеляночыПарнаграфіяСпіс вос БеларусіДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьМаладосць (часопіс)Зянон Станіслававіч ПазнякУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Беларуская дыяспараГрамадскі набытакМоўны пурызмЗнешняя палітыка БССРБраніслаў Адамавіч ТарашкевічКасцёл Святога Сымона і Святой АленыБуры мядзведзьПавел Аляксандравіч ХарланчукЧовен з ПесэТомас Джэферсан🡆 More