Уістан Х’ю Одэн

Уістан Х’ю Одэн (англ.: Wystan Hugh Auden; 21 лютага 1907, Ёрк, Паўночны Ёркшыр, Англія — 29 верасня 1973) — англа-амерыканскі паэт і эсэіст.

Адзін з найвялікшых паэтаў ХХ стагоддзя.

Уістан Х’ю Одэн
англ.: Wystan Hugh Auden
Уістан Х’ю Одэн
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні брыт. англ.: Wystan Hugh Auden
Псеўданімы W. H. Auden
Дата нараджэння 21 лютага 1907(1907-02-21)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 верасня 1973(1973-09-29) (66 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Джордж Аўгустус Одэн[d]
Маці Constance Rosalie Bicknell[d]
Жонка Эрыка Ман[d] і Chester Kallman[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, сцэнарыст, гісторык літаратуры, драматург, пісьменнік, лібрэтыст, выкладчык універсітэта, літаратурны крытык, эсэіст, кампазітар, перакладчык
Гады творчасці 19201973
Жанр лірыка
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Верш «Памяці У. Б. Ейтса» пераклаў на беларускую мову Андрэй Хадановіч, яго эсэ — Юлія Цімафеева.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і доктара Джорджа Агастэса Одэна і яго жонкі Кастанс Разалі Бікнэл Одэн, якая вывучылася на медсястру. Быў малодшым з трох сыноў. З васьмі гадоў выхоўваўся не дома, толькі вяртаючыся на канікулы, у прыватнай школе Грэшэм, вядомай сваімі строгімі правіламі і прыхільнасцю да рэлігійных традыцый.

Працягваючы сваю адукацыю ў Крайст-Чорч каледжы Оксфардскага ўніверсітэта, Уістан Х’ю Одэн абірае спецыяльнасцю старажытную англа-саксонскую паэзію і ў Оксфардзе ж пачынае сваё літаратурнае і грамадскае жыццё, выдае першую кнігу вершаў за 1927—28 «Вершы» (Poems, 1930) у выдавецтве Faber and Faber, дзе ў той час працаваў Томас Стэрнз Эліят. У 1925 годзе У. Х. Одэн другі раз пасля маленства знаёміцца з Крыстаферам Ішэрвудам, які робіцца яго літаратурным настаўнікам. Цягам наступных гадоў яны мелі сяброўскія, а часам любоўныя стасункі.

У 1930-я гады У. Х. Одэн некалькі гадоў жыве ў Берліне, дзе атмасфера Веймарскай рэспублікі дазваляе яму праявіць сябе напоўніцу. З 1932 па 1935 выкладае ў прыватнай школе Глазга, працягваючы пісаць. У 1935 ён фармальна жэніцца з Эрыкай Ман — дачкой Томаса Мана — з мэтай забяспечыць ёй палітычны прытулак у Вялікабрытаніі. У 1936 выходзіць зборнік вершаў У. Х. Одэна «Глянь, незнаёмец!» (Look, Stranger!, 1936). Пасля гэтага Одэн крыху ездзіць па свеце, а ў 1939 прымае рашэнне канчаткова перасяліцца ў ЗША разам з Крыстаферам Ішэрвудам. Дата прыбыцця ў ЗША супала з падзеннем Барселоны, а праз два дні Одэн напісаў верш «Памяці Уільяма Батлера Ейтса», адзначыўшы, што паэзія нічога не можа змяніць. Яго эміграцыю напярэдадні Другой сусветнай вайны ў Вялікабрытаніі ўспрымаюць амаль як здраду, аднак для Одэна яна ў першую чаргу была выкліканая асабістымі прычынамі.

У пачатку свайго жыцця ў ЗША ён знаёміцца з Чэстэрам Калманам, любоўныя стасункі з якім працягваліся два гады, аднак да канца жыцця У. Х. Одэна яны заставаліся сябрамі і разам жылі ў адной кватэры.

З амерыканскім перыядам жыцця У. Х. Одэна звязаныя найбольш значныя яго творы: «Іншыя часы» (Another Time, 1940), «Падвойны чалавек» (The Double Man, 1941), «На дадзены момант» (For the Time Being, 1944). Шматлікія вершы англійскага перыяду У. Х. Одэн перарабіў для амерыканскага выдання выбраных вершаў у 1945 годзе. У 1947 ён быў узнагароджаны Пулітцэраўскай прэміяй, у 1954 — Балінгенаўскай.

З 1956 па 1961 год У. Х. Одэн быў прафесарам паэзіі ў Оксфардскім універсітэце. У 1957 годзе Одэн і Калман купляюць дом у аўстрыйскім мястэчку Кірхшэтэн, ператвараючы яго ў «летнюю рэзідэнцыю», астатнія паўгоду жывучы ў Нью-Ёрку.

28 верасня 1973, спыніўшы лекцыю ў Вене перад членамі аўстрыйскай літаратурнай грамады, Уістан Х’ю Одэн пайшоў у свой гатэльны пакой, дзе на другі дзень яго знайшлі мёртвым. Паэт пахаваны ў Кірхштэтэне.

Зноскі

  • W. H. Auden // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Wystan Hugh Auden // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • http://www.theguardian.com/books/2008/jul/02/wh.auden
  • http://www.telegraph.co.uk/news/science/science-news/8675120/Glaswegian-and-Brummie-accents-sound-more-stupid.html
  • FamilySearch — 1999.
  • http://www.jstor.org/stable/129490
  • http://www.nytimes.com/books/98/12/13/specials/gibran-elephants.html
  • http://www.nytimes.com/books/98/01/18/home/fisher-pungent.html
  • а б Kindred Britain
  • Lundy D. R. The Peerage
  • а б в https://www.gf.org/fellows/all-fellows/w-h-auden/
  • Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Уістан Х’ю Одэн, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    1907197321 лютага29 верасняЁрк (горад)Англійская моваАнгліяПаэтЭсэіст

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Сяргей Васілевіч БесарабЭндрэ ДаманаўскіБелсатПанграмаСтаражытны светКсенія Дзягілева-БяляеваЭтымалогіяСацьяджыт РайБілінгвізмМіхась ЛынькоўБеларускі алфавітСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьБізнес-анёлЕўропійБаальбекКуфарПенелопа КрусСтыль (мова)ІсакратКіраўнікі МінскаБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяРэч ПаспалітаяВасіль Васілевіч ШапялевічСтакгольмНьёраЛунцікЯнка БрыльЛідзія Сямёнаўна ЧаркасаваТомас ЛубангаПрыметнікГран-Пры Манака 2014 годаРасліныРомбСянная мукаOnliner.byГарнастаевічыДзень ВоліМялецій СматрыцкіДыялекты беларускай мовыKFCТэнісШаленстваПрыгоннае праваM8L8THДзяржаўны ўніверсітэт інфраструктуры і тэхналогійТрасянкаАхоцкае мораРазалінд ФранклінПріорбанкЗабалацце (Чавускі раён)Вялікае БушкаваВікікрыніцыПарламенцкія выбары ў Беларусі (2024)Золтан ЛаціновічЖак-Луі ДавідШываГенрых II ВалуаНанатэхналогіяКастусь КаліноўскіЯнка КупалаШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхТэатры БеларусіНапалеон I БанапартПаўночная КаралінаPink FloydМалавіСупрацьстаянне ў Ігл-ПасБуразубка малаяРэспубліканскі тэатр беларускай драматургііБеларуская Народная РэспублікаGoogle ChromeБясхвостыя земнаводныяУітні Х’юстанТэракт у «Крокус Сіці Холе»🡆 More