Уцёкі З Лос-Анджэлеса

«Уцёкі з Лос-Анджэлеса» (англ.: Escape from L.A.) — амерыканскі навукова-фантастычны баявік 1996 года ад рэжысёра Джона Карпэнтэра.

Фільм з’яўлецца своеасаблівым сіквелам «Уцёкаў з Нью-Ёрка» і расказвае пра новую місію Снэйка Пліскіна ў постапакаліптычным мегаполісе — на гэты раз у Лос-Анджэлесе. Курт Расэл зноў увасобіў персанаж Пліскіна на экране, а таксама выступіў адным з прадзюсараў і сцэнарыстаў фільма.

Уцёкі з Лос-АнджэлесаM:
Escape from L.A.
Постар фільма
Жанр навуковая фантастыка
баявік
постапакаліптыка
Рэжысёр Джон Карпэнтэр
Прадзюсар Дэбра Хіл
Курт Расэл
Сцэнарыст Джон Карпэнтэр
Дэбра Хіл
Курт Расэл
У галоўных
ролях
Курт Расэл
Стэйсі Кіч
Стыў Бушэмі
Пітэр Фонда
Гіоргас Карафас
Кліф Робертсан
Мішэль Форбс
Пэм Грыр
Аператар Гэры Б. Кіб
Кампазітар Джон Карпэнтэр
Шырлі Уокер
Кінакампанія Paramount Pictures
Працягласць 101 хвіліна
Бюджэт $ 50,0 млн
Зборы $ 25,426 млн
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Мова Англійская
Год 1996
Папярэдні фільм Уцёкі з Нью-Ёрка
Наступны фільм
IMDb ID 0116225
Афіцыйны сайт

Сюжэт

Згодна з падзеямі ў фільме, 23 жніўня 2000 наступствы землятрусу ў Каліфорніі пераўтвараюць Лос-Анджэлес, разам з тэрыторыямі ад Малібу да Анахайма, ў востраў. У гэты час прэзідэнтам ЗША робіцца тэакрат хрысціанскага напрамку, які неўзабаве ўносіць змены ў канстытуцыю, што робіць яго тэрмін пажыццёвым. Ён пераносіць сталіцу ЗША з Вашынгтона ў свой родны горад Лінчбург у Вірджыніі і пачынае барацьбу за маральныя каштоўнасці нацыі. У хуткім часе пад забарону падпадаюць тытунь, алкагольныя напоі, чырвонае мяса, вогнестрэльная зброя, блюзнерства, усе не-хрысціянскія рэлігіі, а таксама атэізм і секс да шлюбу. Усім, хто парушае забарону, прапануецца дэпартацыя на востраў Лос-Анджэлес, ці пакаянне і смерць на электрычным стуле. Востраў Лос-Анджэлес аточаны вялікім мурам і ахоўваецца паліцыяй, бо тыя, хто трапляюць на яго, не павінны вяртацца назад.

Праз 13 гадоў рэвалюцыянер з перуанскай камуністычнай партыі Сендэра Люміноса Куэрва Джонс спакушвае дачку прэзідэнта Ютопію і пераконвае яе выкрасці прыстасаванне для кантроля за спадарожнікавай суперзброяй, якая можа знішчыць на планеце ўсю электроніку. Прэзідэнт планаваў выкарыстаць гэту зброю для барацьбы з астатнімі краінамі, каб пераўтварыць ЗША адзінага ўладара свету. Ютопія ўцякае ад бацькі з прастасаваннем і далучаецца да Куэрва ў Лос-Анджэлесе. Куэрва пагражае прэзідэнту "выключыць" сталіцу ЗША, а таксама заяўляе, што ведае скрэтны код, які дазваляе яму "выключыць" усю планету.

У гэты час паліцыя зноў арыштоўвае Снэйка Пліскіна, якога накіроўваюць у Лос-Анджэлес. Прэзідэнт сустракаецца з Пліскінам і прапануе яму выкрасці прыстасаванне з рук рэвалюцыянераў у абмен на дараванне ўсіх злачынстваў і парушэнняў, якія Пліскін зрабіў за ўсё сваё жыццё. Каб прастымуляваць Пліскіна на місію, таму робяць прышчэпку віруса Плутаксін 7, які заб'е яго праз 10 гадзін. У выпадку, калі місія будзе ўдалая, Пліскін атрымае антыдот.

Снэйк Пліскін пранікае ў Лос-Анджэлес на міні-субмарыне, дзе з дапамогай махляра Эдзі і верхавода банды транссексуалаў намагаецца выкрасці прыстасаванне. У выніку ім удаецца завалодаць прыладай і збегчы з вострава, захапіўшы з сабой дачку прэзідэнта. Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Пліскін наўмысна аддае таму іншы пульт кантроля за спадарожнікамі, а ў замен атрымлівае антыдот ад віруса, які на самой справе аказаўся разнавіднасцю грыпа. Ютопію, якая просіць прабачэння, прэзідэнт вырашае пакараць смерцю на электрычным стуле. Спадарожнікавую зброю вырашана прымяніць да Кубы, але прылада не спрацоўвае, бо сапраўдны пульт застаўся ў Пліскіна. Прэзідэнт загадвае застрэліць Пліскіна, але аказваецца, што замест жывога Снэйка Пліскіна ўсе бачылі яго галаграфічны відарыс. У гэты момант сапраўдны Пліскін уводзіць сакрэтны код і "выключае" ўсю планету, такім чынам пазбаўляя цывілізацыю электрычнасці, а заадно ратуя Ютопію, якую цяпер не могуць пакараць электрычным стулам.

У апошнім эпізодзе фільма, Пліскін знаходзіць пачак цыгарэт American Spirit, запальвае адну і, пакуль гарыць спічка, прамаўляе "Вітаем да чалавецтва".

У ролях

Акцёр Роля
Курт Расэл Боб "Снэйк" Пліскін
Стыў Бушэмі Эдзі "Зорная Мапа"
Пітэр Фонда Пайплайн
Кліф Робертсан прэзідэнт
Пэм Грыр Хершы Лас Пальмас
Гіоргас Карафас Куэрва Джонс
А.Дж. Лэнгер Ютопія
Стэйсі Кіч камандор Мэлой
Валерыя Галіна Тасліма

Стварэнне

Сцэнарый для фільма быў напісаны яшчэ ў 1985 годзе Коўлменам Лакам. Карпэнтэр крыху пазней ахарактэрызуе гэты сцэнарый, як "занадта лёгкі і манерны". Праект заставаўся "на паліцы" да 1994 года, калі адбыўся землетрасенне ў Лос-Анджэлесе. Карпэнтэр і Расэл разам з Дэбрай Хіл супрацоўнічалі ў напісанні новага сцэнара. Менавіта Расэл настойваў на здымках фільма, бо яму падабалася асоба Снэйка Пліскіна, і ён жадаў яшчэ раз увасобіць гэты вобраз у кіно.

Спасылкі

Tags:

Уцёкі З Лос-Анджэлеса СюжэтУцёкі З Лос-Анджэлеса У роляхУцёкі З Лос-Анджэлеса СтварэннеУцёкі З Лос-Анджэлеса СпасылкіУцёкі З Лос-АнджэлесаАнглійская моваБаявік (кінажанр)Курт РаселЛос-АнджэлесНавуковая фантастыкаУцёкі з Нью-Ёрка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Красная Гара (Краснагорскі раён)Барыс Іванавіч СачанкаБеларуская граматыка (1934)Іван МележРадыевугляроднае датаваннеКіраўнікі МінскаГабелен векуАдольф Гітлер УунонаЛюбоўЗапазычаныя словыЯнка КупалаАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіМаксім ТанкВілейкаМоваУярЯнка МаўрНавіяльБеларусь 2Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікМарат Сяргеевіч МаркаўВалерый Станіслававіч МянжынскіМастацкі стыльh8kpjТраецкае прадмесцеГалоўная старонкаУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)РасіяДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Аперацыйная сістэмаМінская вобласцьМікола МаляўкаАдвечным шляхамДзьмухавецЖукіўка (Канатопскі раён)Язэп Нарцызавіч ДраздовічПарыж (Беларусь)Авантуры Пранціша Вырвічаkrjsc188-я інжынерна-сапёрная брыгадаМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіMicrosoft OfficeСпіс газет БеларусіЗінаіда Аляксандраўна БандарэнкаПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)Нарматыўны кантрольМікалай Фёдаравіч ЖлобаЭль-НіньёAv.byКастусь КаліноўскіПолымя (часопіс)Гербы гарадоў БеларусіУладзімір Іванавіч КарызнаСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньСымон Вікенцьевіч БарысСымон-музыкаПрамысловасцьІнцыдэнт Асама-Санса28 красавікаПераклад2012Google searchНацыянальны характарМузыка БеларусіУніверсітэт Святога СтэфанаЛеанід Дранько-МайсюкЯкуб КоласБеларуская фанетыкаЮраўскі карагодЗмітрок БядуляРыфмаПраспект Ракасоўскага (Мінск)🡆 More