Трагедыя Ў Краснаполлі

Абрушванне даху спартыўнай залы ў школе Краснаполля адбылося 27 студзеня 2004 года.

У выніку трагедыі загінула 4 чалавекі.

Абрушванне даху спартыўнай залы ў школе
Тып аварыя
Прычына парушэнне тэхнічных норм падчас будаўніцтва
Месца Краснаполле
Краіна Трагедыя Ў Краснаполлі Беларусь
Дата 27 студзеня 2004
Час 10:28
Загінулых 4
Пацярпелых ≈ 40

Ход падзей

27 студзеня а 10:28 раніцы ў спартыўнай зале сярэдняй школы №1 у пасёлку Краснаполле Магілёўскай вобласці падчас заняткаў па фізкультуры адбылася аварыя, у выніку якой абрынулася сцяна, а за ёй і столь. Падчас трагедыі ў зале знаходзілася каля 40 чалавек. Загінуў настаўнік Пётр Любашэнка і трое вучняў — Саша Прусаў, Аня Акіншына і Віця Баброў. Адзін вучань загінуў на месцы, настаўнік фізкультуры ад атрыманых траўмаў памёр у бальніцы. Яшчэ двое загінулых былі выяўленыя ў ходзе правядзення аварыйна-выратавальных работ каля 19:00.

Трагедыя набыла агульнанацыянальны характар. Для аказання больш аператыўнай дапамогі брыгада сталічных медыкаў на чале з намеснікам міністра аховы здароўя Віктарам Калбанавым на верталёце вылецела ў Краснаполле. Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі створана камісія па расследаванні прычын трагедыі. Камісію ўзначаліў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Цюцюноў, у вядзенні якога знаходзіцца Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. На месца здарэння выехаў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Энвер Барыеў, які ў той час выконваў абавязкі міністра. На ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі ў пасёлку працавала больш за сто чалавек, у тым ліку 30 супрацоўнікаў МНС, кінолагі з сабакамі, грамадзянскія рабочыя, мабілізаваны ўвесь асабісты склад раённага аддзела ўнутраных спраў. На месцы абвальвання працавала тэхніка — пад’ёмныя краны, аўтамабілі. Для аказання псіхалагічнай дапамогі пацярпелым школьнікам і іх бацькам з Мінска прыбыла брыгада псіхатэрапеўтаў і псіхолагаў.

Па факце гібелі людзей пракуратурай Магілёўскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа.

Будынак

Трохпавярховая Краснапольская школа была адкрыта ў 2002 годзе. Будаўніцтва было пачата ў 1988 годзе, але закансервавана на 11 гадоў з-за недахопу грошай. Сродкі на новую школу знайшліся ў 1999 годзе. Уводзілася школа ў два этапы. Спачатку ў 2001 годзе здалі прыбудову, у якой размясціліся 396 дзяцей з пачатковай школы. А праз год быў здадзены асноўны будынак. Усяго ў школе па праекце мог вучыцца 1251 вучань.

У распаўсюджаным МНС Беларусі афіцыйным паведамленні, у прыватнасці, гаворыцца, што ў спорзале, прыбудаваным да будынка школы, абрынулася жалезабетоннае перакрыцце.

На думку спецыялістаў, па характары абвальвання трагедыя можа быць вынікам памылкі праекціроўшчыкаў ці тых, хто праводзіў паўторную экспертызу будынка пасля кансервацыі.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Трагедыя Ў Краснаполлі Ход падзейТрагедыя Ў Краснаполлі БудынакТрагедыя Ў Краснаполлі СпасылкіТрагедыя Ў Краснаполлі200427 студзеняКраснаполле

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Джасцін БіберУладзімір Пятровіч ЖданаўАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаШвагерKufar.byТроіцкая царква (Слонім)2001СоймБеларускія татары216 да н.э.БеларусьБрамбіКарлес Пучдэмон557-я інжынерная брыгадаНастаўніцкая газетаАркадзь КуляшоўПапараць-кветкаFlipping BangersБеларуская градаВялікдзень ва УкраінеПаўлінава вока малоеЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкСтыль (мова)Вялікая пандаОрдэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»Ян БаршчэўскіСлоўнікІван ШамякінГаннаВозераСпіс беларускіх імёнНанатэхналогіяКаростаВасіль ЗуёнакКларксвіл (Тэнесі)28 сакавікаБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўГалілеа ГалілейІван ПташнікаўМаксім Філімонавіч УсМТБанкНікарагуаГеорг Вільгельм Фрыдрых ГегельВялікае Княства ЛітоўскаеЛодзьФК СевільяБрэстПалессеГуканне вясныВялікая Айчынная вайнаКарыбут АльгердавічАляксандр Рыгоравіч ЧарвякоўСласцёны (Чавускі раён)ТэрміналогіяПагоня (гімн)Борыс ДжонсанІсламВенанцы БутрымСпіс вуліц МінскаКаўнасЖак-Луі ДавідАб’яднаныя Арабскія ЭміратыПаўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэтТрыясавы перыядМіхась ТурыянскіЯдвігін Ш.ВікікрыніцыМаўленне1695Эдвард Адамавіч ВайніловічАлаіза ПашкевічБобруйский курьерАляксандр Мікалаевіч Сакураў1984 (раман)Мар’інагорская гімназія🡆 More