Сяргей Яўгенавіч Рассадзін

Сяргей Яўгенавіч Рассадзін (30 ліпеня 1958, Гомель — 2 ліпеня 2017, Мінск) — беларускі гісторык, археолаг, крыніцазнавец, геральдыст; доктар гістарычных навук (1999), прафесар гісторыі (2009).

Сяргей Яўгенавіч Рассадзін
Дата нараджэння 30 ліпеня 1958(1958-07-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 ліпеня 2017(2017-07-02) (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці геральдыст
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1999)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (2009)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Леанід Давыдавіч Побаль
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага

Біяграфія

Скончыў у 1981 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства). У 1981—1984 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Акадэміі навук (АН) БССР. На фарміраванне гістарычнага светапогляду найбольшы ўплыў аказалі Х. Артэга-і-Гасет, Л. Н. Гумілёў, Э. М. Загарульскі, Г. Косіна, А. Р. Мітрафанаў, В. І. Сычоў.

У 1990 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Мілаградская культура (актуальныя праблемы даследавання)», навуковы кіраўнік — прафесар Л. Д. Побаль. У 1999 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Плямёны і народы „заскіфскай“ Поўначы і Паўночнага Усходу». Дацэнт (2005). Прафесар (2009). Малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР; галоўны спецыяліст, начальнік аддзела Камітэта па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 2002 года — прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі факультэта інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

У 2002—2012 гадах член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Стыпендыят Германскага археалагічнага інстытута (2007).

Навуковыя інтарэсы: археалогія; старажытная, сярэдневяковая, новая гісторыя; геральдыка. Арганізаваў і ўзначальваў Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі. Аўтар больш чым 300 прац.

Творы

Кнігі

  • Землі амаль невядомыя: Будучая Беларусь паводле антычных манускрыптаў. — Мн.: Полымя, 1996. — ISBN 5-345-00758-6
  • Племена и народы «заскифского» Северо-Востока. Мн., 1999. (руск.)
  • Северные соседи Великой Скифии. Мн., 2005. (руск.)
  • Милоградская культура: ареал, хронология, этнос. Мн., 2005. (руск.)
  • Гербы і сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мн., 2005. (У суаўтарстве з А. Н. Міхальчанкам).
  • Духоўная культура старажытнай Беларусі. Мн., 2005.
  • Первые славяне. Славяногенез. Мн., 2008. (руск.)
  • Гнездо двуглавого орла. Мн., 2008. (руск.)
  • Князья, графы и бароны в Беларуси (конец XVIII — начало XX в.): история титулов в биографо-личностном аспекте. Мн., 2010. ISBN 978-985-511-336-3. (руск.)

Артыкулы

Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыях

  • Леніна / С. Я. Рассадзін // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 12. — ISBN 978-985-11-0354-2.

Узнагароды і званні

Заўвагі

Літаратура

  • Скрыпчанка, Т. Рассадзін Сяргей Яўгенавіч / Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 112. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Рассадин Сергей Евгеньевич // Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 315.
  • Рассадзін Сяргей Яўгенавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 176.
  • Марзалюк, І. Успаміны пра Сяргея Рассадзіна / І. Марзалюк, Т. Маслюкоў // Маладосць. — 2017. — N 12. — С. 134—135.

Спасылкі

Tags:

Сяргей Яўгенавіч Рассадзін БіяграфіяСяргей Яўгенавіч Рассадзін ТворыСяргей Яўгенавіч Рассадзін Узнагароды і званніСяргей Яўгенавіч Рассадзін ЗаўвагіСяргей Яўгенавіч Рассадзін ЛітаратураСяргей Яўгенавіч Рассадзін СпасылкіСяргей Яўгенавіч Рассадзін19582 ліпеня201730 ліпеняБеларуская археалогіяБеларусьГомельГісторыкДоктар навукМінск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Уладзімір Пятровіч БутрамееўПошукавая аптымізацыяАзіяцкі маршрут AH4Анатоль Уладзіміравіч ЛябедзькаБабінавічы (Лёзненскі раён)ЖамойцьЯнка БрыльБеларускі нацыянальны касцюмСацыялістычная Савецкая Рэспубліка БеларусіБеларуская міфалогіяДжэрсіГарады-героіПавел Аляксандравіч ХарланчукПотэрКастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)Nintendo Entertainment System7Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2010)ВасінаАлена Віктараўна Атрашкевіч2001 год у гісторыі астраномііЯнка СіпакоўНа ростаняхНародМарыяна РахойМянтузУругвайДжон Рональд Руэл ТолкінАрлан-даўгахвостРымЛатвіяГуканне вясныЭстэр ЛедэцкаяКніга рэкордаў ГінэсаШасцідзясятнікіКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіГісторыя БеларусіЖук-геркулесДыялекты беларускай мовыБарнсАўтамагістраль ВолгаЦім СкарэнкаТрайчасты нерв2 красавікаАндрэй ПачобутХрышчэнне РусіУНІАНПенабскотДжэймс КукПолацкі езуіцкі калегіумФеадалізмСаудаўская АравіяВялікая Айчынная вайнаСлавенская моваУзброеныя сілы Вялікага Княства ЛітоўскагаБудапештЯўхім Фёдаравіч КарскіЕгіпетAv.by8ПарыжРасійская акупацыя КрымаАнілінгусПратэсты ў Беларусі (2020—2021)СпортЯкуб ТатаркевічДэйр-эз-ЗорЯкуб КоласЛандшафтны заказнік🡆 More