Ла́ўрышаўскія археалагі́чныя экспеды́цыі, ЛАЭ — археалагічныя экспедыцыі, якія ў 2011—2019 гадах вялі археалагічныя раскопкі ў Лаўрышаве (Шчорсаўскі сельсавет, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) на селішчы Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра XIII — 1-й паловы XIX ст.
Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, каля 1260 года сын вялікага князя літоўскага Міндоўга — Войшалк (вялікі князь у 1264—1267 гадах), заснаваў манастыр«на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам, і там жыў». Паводле царкоўнага падання, манастыр быў заснаваны ў сярэдзіне XIII ст. прападобным ігуменам Елісеем. Мэтай археалагічных даследаванняў было вызначэнне дакладнага месца першапачатковага размяшчэння манастыра, які быў адным з важнейшых духоўных цэнтраў беларускіх зямель з часу ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага.
У экспедыцыях удзельнічалі добраахвотнікі, у асноўным моладзь, студэнты і навучэнцы; слоган: «Трымаць гісторыю ў руках». Навуковы кіраўнік да 2016 года — доктар гістарычных навук Сяргей Рассадзін (Мінск). Даследаванні вяліся пры падтрымцы Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра, з дабраславення архіепіскапа Гурыя, а з 2016 — і з дабраславення мітрапаліта Паўла.
Экспедыцыі сабралі вялікі археалагічны матэрыял, які сведчыць, што манастыр з часу заснавання размяшчаўся на месцы вёскі Лаўрышава, каля ракі Валоўкі. Сучасны манастыр, адноўлены ў 1913 і зноў 2007 годзе, знаходзіцца каля Гнесічы. У ходзе раскопак выяўлена, у прыватнасці, частка каменна-цаглянага падмурку пабудовы XIV ст. Ён суаднесены з царквой св. Мікалая, якая па пісьмовых звестках была пабудавана ў манастыры каля 1350 года на сродкі наваградскага князя Міхаіла-Карыята Гедзімінавіча пасля яго вяртання з ардынска-маскоўскага палону. Знойдзены шматлікія фрагменты глінянага посуду, кафлі, вырабаў з металу і шкла XIII—XVIII стст. У 2015 годзе выяўлена матрыца пячаткі XIII—XIV ст. У 2016 годзе вялося даследаванне падземнага збудавання. У 2017—2018 гадах выяўлены фундамент старадаўняга храма і старадаўнія каменныя крыжы. У 2019 і 2021 гадах вяліся раскопкі гэтага фундамента.
Калбасін, А. Археалагічныя раскопкі як сродак выхавання асобы / А. Калбасін // От идеи — к инновации : материалы XII респ. студ. науч.-практ. конф. Мозырь, 23 апр. 2015 г. В 2 ч. Ч. 2 / УО МГПУ им. И. И. Шамякина; редкол.: И. Н. Кралевич (отв. ред.) [и др.]. — Мозырь, 2015. — 310 с. — C. 141—142. ISBN 978-985-477-549-4.
Рассадин, С. Е. О предполагаемой постройке Михаила-Кориата Гедеминовича в Лавришевском монастыре / С. Е. Рассадин (руск.) // Наукові записки [Кіровоградського держ. пед. у-ту ім. В. Винниченка]. — Сер. : Іст. науки. — Кіровоград : Вид-во ДПУ ім. В. Винниченка, 2015. — Вып. 22. — С. 31—36.
Рассадин, С. Подземное сооружение Успенской церкви в д. Лавришеве на Новогрудчине / С. Рассадин, Т. Маслюков (руск.) // Історія та сучасність православ’я на Волині: матеріали VII наук.-практичної конф. (Луцьк, 8 листопада 2016 р.). / Волинська єпархія УПЦ, Волинська духовна семінарія, Видавничий відділ Волинської єпархії. — Луцьк : Видавничий відділ Волинської єпархії, 2016. — 196 с. — С. 122—124.
Рассадин, С. Е. Каменная матрица печати из Лавришевского монастыря / С. Е. Рассадин (руск.) // Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура: зб. навук. арт. У 2 ч. Ч. 2 / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: А. А. Скеп’ян; рэдкал.: У. Р. Гусакоў [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2017. — 498 с.: іл. — С. 210—216. — ISBN 978-985-08-2138-6.
Рассадин, С. Е. Об объекте прозелетической активности летописного Войшелкова монастыря / С. Е. Рассадин (руск.) // Матэрыялы па археалогіі Беларусі = Materials on the archaeology of Belarus : зб. навук. арт. Вып. 28. Вынікі даследаванняў першабытных і сярэдневяковых старажытнасцей Беларусі (памяці Т. М. Каробушкінай) / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; гал. рэд. В. М. Ляўко; навук. рэд. А. М. Мядзведзеў; рэдкал.: В. Л. Лакіза, А. Г. Калечыц, П. Ф. Лысенка, І. А. Марзалюк, А. М. Мядзведзеў, С. А. Піваварчык і інш.; уклад.: А. М. Мядзведзеў, В. У. Мядзведзева. — Мінск : Беларуская навука, 2017. — 291 с. — С. 117—126. — ISBN 978-985-08-2159-1.
Маслюкоў, Т. В. Раннеганчарны посуд з археалагічных даследаванняў Лаўрышаўскага манастыра / Т. В. Маслюкоў // Магистерский вестник : в 3-х ч. / редкол.: М. Г. Жилинский [и др.]. — Минск : ИВЦ Минфина, 2018. — Ч. 1. Гуманитарные науки.(недаступная спасылка) — С. 58—65. — ISBN 978-985-7205-81-3 (ч. 1).
Маслюкоў, Т. В.Інвентар Лаўрышаўскага манастыра 1601 года / Т. В. Маслюкоў // Гістарычна-археалагічны зборнік / Гал. рэд.: А. А. Каваленя. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — Вып. 35. — С. 97-108.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses. ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.