Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага

Праблема паходжання Вялікага Княства Літоўскага ўпершыню праявілася як ідэалагічны канфлікт яшчэ ў першых дзесяцігоддзях 16 ст., у маскоўскіх дакументах 1520-х гадоў аб высокім паходжанні Рурыкавічаў і невысокім паходжанні Гедзімінавічаў.

За перыяд першай паловы 16 ст. аформілася і легендарная (міфалагізаваная) частка беларуска-літоўскіх летапісаў, пра паходжанне літоўскай кіруючай дынастыі ад рымскага арыстакрата Палемона (упершыню ў Длугаша).

Гісторыкі 18—19 стст. бачылі ўтварэнне ВКЛ як вынік заваёвы літоўцамі аслабелай Русі.

Каля сярэдзіны 19 ст. гісторыкі г.зв. «віленскага асяродку»: Іаахім Лялевель, а таксама Тэадор Нарбут, Юзаф Ярашэвіч, Міхал Балінскі, звязвалі ўтварэнне ВКЛ з успышкай літоўскай ваяўнічасці, выкліканай паходамі рускіх князёў на Літву. Потым рабаўнічыя напады ператварыліся ў тэрытарыяльныя набыткі і г.д. Адзначаецца, што гэтая канцэпцыя была бліжэй да сучаснай навуковай, чым шмат якія канцэпцыі перыяду руска-польскай ідэалагічнай барацьбы другой паловы 19 — пач. 20 ст.

Навуковая гістарыяграфія

Фарміраванне навуковай гістарыяграфіі працэсу ўтварэння ВКЛ пачалося з сярэдзіны 19 ст., і асабліва актывізавалася пасля паўстання 1863—1864 гг., з 1870-х гадоў. Фарміраванне гістарыяграфіі адбывалася ва ўмовах суперніцтва розных нацыянальна-палітычных сіл за права на гістарычную спадчыну гэтай дзяржавы.

Развіццё навуковай гістарыяграфіі падзяляецца на тры асноўныя этапы:

1. Канец 1870-х гадоў — 1910-я гады.

2. 1920-я — 1930-я гады.

3. Канец 1940-х гадоў да нашага часу.

Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ, якая ў наш час лічыцца агульнапрынятай, наследуе легендзе 16 ст. у некалькіх істотных момантах, а іменна, у ідэі эвалюцыі літоўскага грамадства да дзяржавы і заваёвы літоўцамі суседніх усходнеславянскіх зямель.

1870-я — 1910-я гады

Першы этап фарміравання навуковай гістарыяграфіі быў у значнай ступені абумоўлены вострай руска-польскай канфрантацыяй за дамінаванне на землях былога ВКЛ.

У 1850-я — 1870-я гады расійская гістарыяграфія зрабіла першыя спробы прадставіць гісторыю ВКЛ як частку расійскай гісторыі. На чале гэтай плыні, моцна палітызаванай і пераважна публіцыстычнай, стаяў ідэолаг заходнерусізму Міхаіл Каяловіч. Даследчыкі гэтай плыні засяроджваліся на ролі «рускага пачатку» ў гісторыі ВКЛ, а саму дзяржаву называлі «літоўска-рускай». Але і тады выдзяляліся сур’ёзныя гістарычныя працы, якія захоўваюць навуковую вартасць і ў наш час: Уладзіміра Антановіча, Мікалая Дашкевіча, Мацея Любаўскага, Мітрафана Доўнар-Запольскага і інш.

У процівагу расійскім гісторыкам польская гістарычная навука стварыла канцэпцыю раннефеадальнай літоўскай дзяржавы, якая фармавалася паралельна з заваёвамі суседніх усходнеславянскіх зямель, а потым уступіла ў добраахвотную унію з Польшчай, і з часам стала складавай часткай Польшчы. Тэма польска-літоўскіх уній застаецца адной з найважнейшых у польскай літуаністыцы.

1980-я гады і пазней

Новая беларуская гістарыяграфія

Значнай з’явай ў беларускай гістарыяграфіі праблемы паходжання ВКЛ сталі канцэпцыі што пазначыліся ў апублікаваных у канцы 1980-х працах беларускага публіцыста Міколы Ермаловіча. Гэтая канцэпцыя, заснаваная на тапанімічных і шматлікіх летапісных сведчаннях (Літва ў 14 стагоддзі Архівавана 7 сакавіка 2017.), сцвярджае, што першапачаткова Літва знаходзілася на землях Беларусі — паміж гарадамі Мінск, Маладзечна, Слонім, Ваўкавыск. Канцэпцыя не з’яўляецца новай, а толькі абагульняе некаторыя працы часоў беларускага адраджэння (1910—1920-я) і эміграцыі. Між тым, гэтая канцэпцыя не ўлічвае ўсёй сукупнасці крыніц і навуковых звестак літоўскай, польскай і расійскай гістарыяграфіі. Некаторыя гісторыкі (асабліва якія трымаюцца заходнерускай ідэалогіі) не прызнаюць падобную канцэпцыю за дасканалую, але не спяшаюцца выдаць грунтоўнае аправяржэнне і раз-пораз спасылаюцца на яе ў сваіх працах. Сур’ёзнага ж афіцыйнага калектыўнага навуковага развіцця незалежная беларуская гістарыяграфія не мае пераважна з унутраных і знешніх палітычных чыннікаў ды агульнай безыніцыятыўнасці і кансерватыўнасці ўлады.

Умовы ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага

Вялікае Княства Літоўскае ўтваралася ў 40-я гады XIII ст., а на думку Вячаслаў Насевіча непасрэдна пасля мангола-татарскай навалы, у вельмі складаных палітычных умовах. На ўсходзе мангола-татары рабуюць усходнеславянскія княствы, пашыраючы сваю імперыю, на захадзе Тэўтонскі ордэн у саюзе з Польскім Каралеўствам, на падставе распаўсюджвання каталіцкага хрысціянства, паступова захопліваюць землі балцкіх плямёнаў, прусаў, ятвягаў, куршаў і жамойтаў.

Прычыны ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага

Знешнепалітычныя прычыны былі звязаны з неабходнасцю арганізацыі абароны супраць рыцараў-крыжакоў і ардынцаў. Унутрыпалітычныя прычыны вынікалі з неабходнасці пераадолець феадальную раздробленасць. Эканамічныя прычыны звязаны з аддзяленнем рамяства ад сельскай гаспадаркі і развіццём гандлёвых адносін паміж рознымі тэрыторыямі, што садзейнічала іх аб’яднанню.

Як заўважае беларускі гісторык Аляксандр Краўцэвіч, узнікненне новай дзяржавы на тэрыторыі Верхняга Панямоння (уласна Літвы) менавіта ў 13 ст. стала вынікам збегу розных чыннікаў і абставінаў:

  • па-першае, у рэгіёне пашырылася перакананне (праз усведамленне мангольскай i крыжацкай пагрозы) у неабходнасці моцнай дзяржаўнай арганізацыі;
  • па-другое, знайшліся сілы, здольныя рэалізаваць гэтую справу (багатыя панямонскія гарады і ваяўнічыя правадыры балцкіх плямёнаў);
  • па-трэцяе, Гісторыя падаравала Панямонню некалькі адносна бяспечных дзесяцігоддзяў — 40-я — 80-я гады 13 ст. (манголы ў пачатку 40-х прайшлі збоку, a прускія крыжакі распачалі актыўную экспансію на Панямонне толькі ў пачатку 80-х гадоў 13 ст.), жыццёва неабходных для нараджэння і ўмацавання асноў дзяржавы.

Зноскі

Літаратура

Tags:

Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага Навуковая гістарыяграфіяУтварэнне Вялікага Княства Літоўскага Умовы ўтварэння Вялікага Княства ЛітоўскагаУтварэнне Вялікага Княства Літоўскага Прычыны ўтварэння Вялікага Княства ЛітоўскагаУтварэнне Вялікага Княства Літоўскага ЛітаратураУтварэнне Вялікага Княства ЛітоўскагаВялікае Княства Літоўскае

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Узброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіМагіла льва (паэма)Данута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваРуская моваПагоня1969Шэрлак ХолмсКірыла ТураўскіКыргызстанНігерыяВосіп Вікенцьевіч ТурчыновічСпіс беларускіх імёнКорпус марской пяхоты ЗШАВечаМарыяна РахойМіхась ЗарэцкіСлавакіяСвятлана Валер'еўна Фаменка987Якуб ТатаркевічЛатвіяФінляндыяДзень беларускага пісьменстваНджаменаВуліца Дворышчы (Мінск)Расійская імперыяМефедронМастацтваПубліцыстычны стыльМастацтва Старажытнага ЕгіптаБатанічныя помнікі прыроды41ТэрмінАнджэла БадаламенціКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіПісьмоМагілёўЦім Скарэнка1978Вялікдзень (народная традыцыя)БрэстАльтэрнатыўны рокУладзімір ПянткевічNintendo Entertainment SystemАсіміляцыя (мовазнаўства)ЗайменнікХрыстос прызямліўся ў ГародніЕва ВежнавецПаўстанне 1830—1831 гадоўБананКанфесійная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI—XVIII стагоддзяўДагестанЖук-аленьГомельБеларуская народная дэманалогіяАсіповічыЮрась СвіркаБілінгвізмУзброеныя Сілы БеларусіКастрычніцкая рэвалюцыяДэйр-эз-ЗорКастусь КаліноўскіЗамкавая царква (Мінск)Ханс Крысціян АндэрсенФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыКарл X БурбонІнтэрнэтПрыказкаСацыял-дэмакратычная партыяЗлучнікБеларуская народная самапомачКузьма ЧорныМузей старажытнабеларускай культурыСлоўнік «Мультитран»УНІАН🡆 More