Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч

Сяргей Канстанцінавіч Паўло́віч (13 (25) верасня 1875, в.

Восаўцы, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — 16 верасня 1940, Вільня; Псеўданім: Паляшук) — беларускі педагог, публіцыст, грамадскі і культурны дзеяч.

Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч
Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Паляшук
Дата нараджэння 25 верасня 1875(1875-09-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 верасня 1940(1940-09-16) (64 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, перакладчык, педагог, багаслоў
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч
С. Паўловіч у першым радзе другі справа

Біяграфія

З духоўнага саслоўя. Скончыў праваслаўную Віленскую духоўную семінарыю, Кіеўскую духоўную акадэмію (1899). Працаваў у царкоўных установах, у 1909—1913 выкладчыкам мужчынскай 4-класнай настаўніцкай семінарыі, рэальнага вучылішча імя Іопшынай, прыватнай жаночай гімназіі імя Анісімавай у Рагачове Магілёўскай губерні (1909—1912), у 1913—1918 гадах інспектарам народных школ Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні З пачатку 1920-х гадах жыў у Вільні. Член Беларускага навуковага таварыства; адзін з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы. У 1925—1928 гадах настаўнік і дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Прапагандаваў ідэі працоўнай школы. Актыўна выступаў супраць паланізацыі. Крытыкаваў прымусовае ўвядзенне ў беларускіх школах лацінкі (брашура «Некалькі ўваг аб беларускім „Лемантары“ Ст. Любіч-Маеўскага», 1929), але сам таксама карыстаўся лацінкай (буквар «Zasieúki», 1937). Аўтар школьных падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. У публіцыстыцы (найперш на старонках час. «Беларускі летапіс») шмат увагі надаваў пытанням самаадукацыі і хатняга выхавання, культурна-асветнай рабоце, рэлігійнай адукацыі. Арыштоўваўся польскімі ўладамі ў 1930 і 1933 гадах. У 1937 годзе выдаваў (рэдактар) часопіс для дзяцей «Снапок».

Бібліяграфія

  • Свяшчэнная гісторыя Старога Завету. — Вільня, 1926;
  • Пазашкольная асвета. Культурна-асветная праца ў гуртках ТБШ. — Вільня, 1928;
  • Пішы самадзейна: Развіццё навыку самастойнага пісьма. Ч. 1. — Вільня, 1928;
  • Метадычныя ўвагі да пасобніка «Пішы самадзейна». — Вільня, 1929;
  • Свяшчэнная гісторыя Новага Завету. — Вільня, 1936;
  • Першыя зерняткі. — Вільня, 1936.

Зноскі

  • а б Беларусь 1995.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч БіяграфіяСяргей Канстанцінавіч Паўловіч БібліяграфіяСяргей Канстанцінавіч Паўловіч ЛітаратураСяргей Канстанцінавіч Паўловіч СпасылкіСяргей Канстанцінавіч Паўловіч16 верасня1875194025 верасняБрэсцкая вобласцьВосаўцы (Драгічынскі раён)ВільняГродзенская губерняДрагічынскі раёнКобрынскі павет (Расійская імперыя)ПедагогПубліцыст

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Тадзіяна Тодараўна КляшторнаяБум-Бам-ЛітЛявон Цімафеевіч БаразнаІндустрыялізацыя і калектывізацыя ў БССРМабільны тэлефонСмутакДзева МарыяСтарыя ВасілішкіРыфмаГербы гарадоў БеларусіГродзенская вобласцьПрывакзальная плошча (Мінск)Рыгор БарадулінСяргей Васілевіч БесарабАркадзь КуляшоўСезон 2010/2011 «Гродна-93-2»Ніна Іосіфаўна МацяшПітэр ФондаГісторыя ВіцебскаЯн ЧачотMP3МагілёўПомнік Максіму БагдановічуБеларусь перадусім!ВярбаПа што ідзеш, воўча?МТБанкБарыс Ісакавіч НасоўскіПершы крыжовы паходТрыалізмШвагерНатуралізмАльгердЭйвінд ЮнсанБарка (Аман)ІранКанфлікт у Судане (з 2023)ШэраньМедаль да стагоддзя БНРЯвар (значэнні)Рускі драматычны тэатр (Чэбаксары)Прэзідэнт АфганістанаNürnbergКанстытуцыя 3 мая 1791 годаВянок (зборнік)Кароль ВырвічЕўрапейскі СаюзСімвалы БеларусіНавум Якаўлевіч ГальпяровічКамедулыНазоўны склонПалац Рэспублікі (Мінск)Google searchТомас ДжэферсанАндрэй Мітрафанавіч КіжаватаўOnliner.byСімвалЧарнобыльская катастрофаПрыслоўеВакзальная (станцыя метро, Харкаў)ВялікабрытаніяСяргей Іванавіч ЗаконнікаўБахрэйнІосіф Вісарыёнавіч СталінВуліца Якуба Коласа (Мінск)МэтаКаласы пад сярпом тваімПрыгажосцьЧарнобыльВячка (князь кукенойскі)🡆 More