Сяргей Барысавіч Іваноў (нар.
31 студзеня 1953, Ленінград) — расійскі дзяржаўны дзеяч, першы намеснік старшыні Урада Расіі (2007—2008), намеснік старшыні Урада Расіі (2005—2007, 2008—2011), міністр абароны Расіі (2001—2007), кіраўнік адміністрацыі Прэзідэнта Расіі (2011—2016), генерал-палкоўнік ФСБ Расіі ў запасе.
Скончыў перакладчыцкае аддзяленне філалагічнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта і ваенную кафедру пры ім (1975), вышэйшыя курсы КДБ СССР у Мінску (1976), Чырванасцяжны інстытут КДБ СССР (1981).
У 1974 годзе адпраўлены вывучаць англійскую мову ў Ілінгскі тэхнічны каледж (Вялікабрытанія).
У 1975 годзе быў прыняты на службу ў КДБ СССР. У 1976—1977 гадах — супрацоўнік 1-га (кадравага) аддзела Упраўлення КДБ па Ленінграду і Ленінградскай вобласці, дзе працаваў у адным падраздзяленні разам з будучым Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным.
Працаваў да 1985 ў рэзідэнтуры ў Фінляндыі, а затым у Кеніі.
У 1991—1998 гадах працягнуў працаваць у Службе знешняй разведкі Расіі. Службу ў разведцы скончыў першым намеснікам дырэктара Еўрапейскага дэпартамента СВР Расіі.
12 мая 2008 года ва ўрадзе У. У. Пуціна заняў пасаду намесніка Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі. Курыраваў пытанні ваеннай прамысловасці.
З 22 снежня 2011 года — кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Сяргей Барысавіч Іваноў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.