Сямейнае права — галіна права, якая рэгулюе маёмасны адносіны, што ўзнікаюць на аснову шлюбу, сваяцтва, усынаўлення і іншых форм уладкавання дзяцей на выхаванне ў сям'ю.
Сямейнае права ўсталёўвае ўмовы і парадак узяцця шлюбу, яго спыненне ці прызнанне несапраўдным; рэгулюе адносіны ў сям'і паміж мужам і жонкай, бацькамі і дзецьмі, іншымі членамі сям'і; адносіны ўсынавіцеляў, іх сваякоў з усыноўленымі і іх нашчадкамі, а таксама апекуноў (папячыцеляў) з падапечнымі. Асабістыя і маёмасныя адносіны, што складаюць прадмет сямейнага права, праяўляюцца галоўным чынам у рамках сям'і, заснаванай на зарэгістраваным у законным парадку шлюбе.
Некаторыя сямейна-прававыя сувязі застаюцца і па-за сям'ёй (удзел бацькоў у выхаванні і ўтрыманні дзяцей, якія пражываюць асобна, аліментныя абавязкі былых мужа і жонкі, іншых членаў сям'і).
Задачы і прынцыпы сямейнага права сфармуляваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Кодэксе аб шлюбе і сям'і.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Сямейнае права, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.