Сялянства

Сялянства (ад бел.

селянін — жыхар сяла, вёскі) — традыцыйная сацыяльная група непасрэдных сельскагаспадарчых вытворцаў, якія вялі гаспадарку сіламі сваёй сям'і, уласнымі прыладамі і цяглавай сілай на сваёй або арандаванай зямлі; карысталіся пэўнымі правамі і неслі абавязкі (павіннасці); мелі ўласцівыя ім псіхалагічныя рысы: прыхільнасць да традыцыі ў вытворчасці, побыце, свядомасці, схільнасць да мясцовай замкнутасці і г.д.

Сялянства
Селянін на раллі, Германія (2004)

Ва ўсіх дакапіталістычных і раннекапіталістычных грамадствах сялянства складала асноўную частку насельніцтва і аказвала значны ўплыў на іх гісторыю. 3 прагрэсам вытворчых сіл і развіццём грамадскага падзелу працы сяляне ўцягваліся ў сацыяльна-эканамічныя сувязі, што ствараліся таварна-грашовымі адносінамі, і падвяргаліся сацыяльнаму расслаенню. 3 іх асяроддзя ў значнай ступені сфарміраваліся класы гарадскіх наёмных работнікаў і прадпрымальнікаў.

3 глыбокай старажытнасці існаваў комплекс сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем, звязаных з сялянскім землекарыстатем і землеўладаннем і канфліктамі паміж сялянствам і іншымі катэгорыямі землекарыстальнікаў (землеўладальнікаў) — т.зв. аграрнае пытанне. Для яго вырашэння на працягу ўсёй гісторыі дзяржаўнай формы грамадства праводзіліся і праводзяцца шматлікія аграрныя рэформы, якія ў залежнасці ад таго, якія сацыяльна-палітычныя сілы іх праводзяць, маюць розны змест і па-рознаму адбіваюцца на лёсах сялян.

У развітым рыначным грамадстве сялянства — адносна нешматлікі сацыяльны слой (так, у сельскагаспадарчай вытворчасці Германіі ў 1990-я г. было занята 6 % працаздольнага насельніцтва, Нідэрландаў — 4 %, Вялікабрытаніі — 1,2 %). У адных з гэтых краін амаль завершаны, у іншых працягваецца працэс замены традыцыйных сялянскіх гаспадарак на чыста капіталістычныя фермерскія і памяншэння колькасці сялянства. Як і раней, сялянства складае зачную частку эканамічна актыўнага насельніцтва ў краінах, якія развіваюцца (у 1990-я г. ў Індыі 65 %, Кітаі 60 %, Кеніі каля 80 % і г.д.).

3 разбурэннем пазямельнай абшчыны сялянства розных краін здаўна аб'ядноўваецца ў пэўныя формы сельскагаспадарчай кааперацыі. У СССР фарсіраванае каапераванне сельскай гаспадаркі адбывалася ў выглядзе калектывізацыі. 3 развіццём індустрыялізацыі колькасць сельскага насельніцтва тут значна паменшьшася (34 % у 1987). У былых рэспубліках СССР з ліквідацыяй сацыялістычных эканамічных і грамадскіх адносін далейшы лёс фактычна рассяляненага сельскага насельніцтва залежыць ад шляхоў і поспеху праводзімых рыначных рэформ.

Гл. таксама

Літаратура

Tags:

ВёскаСям’я

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Майк ПіндэрСяргей Бульба1xbetC++КапіталізмКрыж Ефрасінні ПолацкайІзагаміяКіеўІнстытут палеанталогіі пазваночных і палеаантрапалогііЗалог ПяцілеткіПаўстанне хусітаў у ЕменеАнатоль ВярцінскіПётр Міронавіч МашэраўРуская моваБрачыслаў (князь полацкі)РРБ-БанкКлементс МаркемПімен ПанчанкаМы, беларусыХакаіндэ ХічылемаПечы (Барысаў)Чарнобыльская АЭСВялікдзеньЗянон Станіслававіч ПазнякЯнка КупалаБеларуская ВікіпедыяСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўНовасібірскНазоўнікБеларуская дзяржаўная акадэмія музыкіПётр Кірылавіч КашавойНіна Васільеўна ГаліноўскаяМедаль «За працоўныя заслугі»Кангрэс Злучаных Штатаў АмерыкіVII Усебеларускі народны сходВульваКіраўнікі МінскаЁАндрэй ГорватРодны склонБеларуская энцыклапедыяВялікае Княства ЛітоўскаеСтудзеньПрыметнікМаркем (гара)Банк ДабрабытМаксім ГарэцкіІван Станіслававіч ТэртэльУніверсітэт ТунцзіПольшчаСэм УортынгтанЕўдакія Якаўлеўна ЛосьДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваХартыя'97СімвалізмГеоргій МарчукСінільная кіслатаГалоўная старонкаХрыстос прызямліўся ў ГародніМаскваНовая зямля (паэма)Іван НавуменкаГомельПлітніца (Пухавіцкі раён)Эдвард Адамавіч ВайніловічЛітаратурная прэмія імя Аркадзя КуляшоваАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкІгар Мікалаевіч КулікоўЭйфелева вежаЛітаратурныя жанрыРапуха чаротаваяСправа «Армія з народам»🡆 More