З 2023 Канфлікт У Судане

Канфлікт у Судане 2023 года — узброенае супрацьстаянне на тэрыторыі Судана паміж Узброенымі сіламі Судана (УСС) і ваенізаванай арганізацыяй «Сілы аператыўнай падтрымкі» (САП), якая сыходзіць сваімі каранямі да апалчэння Джанджавід.

Баявыя дзеянні ўспыхнулі 15 красавіка 2023 года, спачатку ахапіўшы сталіцу, а хутка і розныя іншыя часткі краіны. Сам канфлікт стаў следствам барацьбы за ўладу паміж Абдэлем аль-Бурханам і Махамедам Дагала, а таксама няўдалай спробы інтэграцыі САП у шэрагі арміі.

Канфлікт у Судане
Асноўны канфлікт: Пераход Судана да дэмакратыі
Карта сітуацыі ў Судане.      Пад кантролем Узброеных сіл Судана і саюзнікаў      Пад кантролем Сіл аператыўнай падтрымкі      Пад кантролем Народна-вызваленчага руха Судана–Поўнач (аль-Хілу)      Пад кантролем Вызваленчага руха Судана (аль-Нур)

Карта сітуацыі ў Судане.      Пад кантролем Узброеных сіл Судана і саюзнікаў      Пад кантролем Сіл аператыўнай падтрымкі      Пад кантролем Народна-вызваленчага руха Судана–Поўнач (аль-Хілу)

     Пад кантролем Вызваленчага руха Судана (аль-Нур)
Дата з 15 красавіка 2023
Месца Судан Судан
Прычына барацьба за ўладу, спробы інтэграцыі САП у шэрагі арміі
Статус

канфлікт працягваецца, неадразова ўводзіўся рэжым спынення агню

Праціўнікі
З 2023 Канфлікт У Судане Пераходны суверэнны савет
З 2023 Канфлікт У Судане Узброеныя сілы Судана
З 2023 Канфлікт У Судане Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач (фракцыя М. Агара)
З 2023 Канфлікт У Судане Вызваленчы рух Судана (фракцыі М. Тамбура і М. Мінаві)
З 2023 Канфлікт У Судане Рух за справядлівасць і роўнасць
З 2023 Канфлікт У Судане Народныя сілы абароны
З 2023 Канфлікт У Судане Сілы аператыўнай падтрымкі

З 2023 Канфлікт У Судане Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач (фракцыя А. Хілу)


З 2023 Канфлікт У Судане Вызваленчы рух Судана (фракцыя А. Нура)


Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура

Камандуючыя
Абдэль Фатах аль-Бурхан,
Ясір аль-Ата,
Шамс ад-Дзін Хабашы
Махамед Хамдан Дагала,
Абдэльрахім Дагала,
Абдэль Рахман Джума
Сілы бакоў
ад 100 000 да 150 000 байцоў 100 000 байцоў
Агульныя страты
13 000 загінулых і 26 000 — 33 000 пацярпелых (станам на 21.01.24)

5,5 млн унутрана перамешчаных асоб і 1,5 млн бежанцаў за мяжой (станам на 29.12.23)


200 вайскоўцаў УС Егіпта трапілі ў палон да прыхільнікаў Дагала (захоплены 15.04.23, вызвалены 19.04.23)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першапачаткова асобныя СМІ назвалі падзеі спробай дзяржаўнага перавароту. З часам у медыя загаварылі аб перарастанні барацьбы ў грамадзянскую вайну.

Сутыкненні выклікалі гуманітарны крызіс у сталіцы краіны і прыпыненне паветраных зносін. Міжнародная супольнасць аднадушна выказалася ў нейтральным ключы і заклікала бакі да міру. Аднак асобныя дзяржавы і замежныя сілы былі абвінавачаны ў падтрымцы таго ці іншага боку.

УСС і САП неадразова абвяшчалі аб часовым спыненні баявых дзеянняў, але не адно перамір’е не выконвалася фракцыямі канфлікту, таму супрацьстаянне працягвалася.

Перадгісторыя

19 снежня 2018 года ў Судане ўспыхнулі пратэсты з-за рэзкага росту цэн і пагаршэння эканамічнага стану. У студзені 2019 года ўвага пратэстуючых пераключылася з эканамічных пытанняў на заклікі да адстаўкі прэзідэнта краіны Амара аль-Башыра, які знаходзіўся ва ўладзе амаль 30 гадоў.

На гэтым фоне 11 красавіка адбыўся дзяржаўны пераварот, і да ўлады прыйшлі вайскоўцы. Новым кіраўніком дзяржавы стаў Абдэль Фатах аль-Бурхан, узначаліўшы Пераходны ваенны савет. На змену яму прыйшоў Суверэнны савет. У яго склад увайшлі як грамадзянскія асобы, так і вайскоўцы. За два гады дадзены орган так і не змог прымірыць бакі з глыбокімі палітычнымі рознагалоссямі, што існавалі яшчэ ў часы аль-Башыра. Больш за тое, Савет пачаў праводзіць жорсткія эканамічныя рэформы, каб прэтэндаваць на пазыкі Міжнароднага валютнага фонду, аднак такое рашэнне выклікала супраціў сярод насельніцтва.

21 верасня 2021 года прыхільнікамі экс-прэзідэнта Амара аль-Башыра была арганізавана спроба дзяржаўнага перавароту, але яна правалілася.

25 кастрычніка таго ж года, у выніку канфлікту паміж вайсковымі і грамадзянскімі прадстаўнікамі ўлады, генерал Бурхан здзейсніў дзяржаўны пераварот, усталяваўшы поўнае панаванне арміі ва ўрадзе. Быў арыштаваны прэм’ер-міністр Абдала Хамдок.

Прычыны і пазіцыі

З моманту апошняга перавароту краінай кіравала ваенная хунта (Пераходны суверэнны савет Судана). Камандуючы Узброенымі сіламі Судана Абдэль Фатах аль-Бурхан і камандзір Сіл аператыўнай падтрымкі Махамед Хамдан Дагала былі лідарамі змоўшчыкаў. Аднак паколькі аль-Бурхан, які ўзначальваў хунту, манапалізаваў уладу, Дагала выказаў шкадаванне з нагоды перавароту .

У пачатку красавіка 2023 года было адкладзена падпісанне пагаднення паміж хунтай і прадстаўнікамі больш за 50 грамадзянскіх арганізацый і груп. Пагадненне прадугледжвала стварэнне ў краіне пераходнай грамадзянскай улады. Акрамя таго, дакумент, подпіс пад якім паставілі таксама лідары апазіцыйнага альянсу «Сілы за свабоду і перамены», устанаўліваў тэрміны пераходнага перыяду, за якім павінны рушыць услед выбары. Прычынай пераносу падпісання стала неабходнасць узгадніць інтэграцыю САП у склад Узброеных Сіл. Паміж арміяй і войскамі Дагала пачаліся рознагалоссі з нагоды будучай структуры бяспекі і прынцыпаў фарміравання. У прыватнасці пра тое, хто павінен узначаліць узброеныя сілы — прафесійны вайсковец або грамадзянскі лідар.

З 11 красавіка атрады САП былі разгорнуты паблізу горада Мерове, а таксама ў Хартуме. Улады загадалі ім сысці, аднак байцы адмовіліся падпарадкоўвацца. 13 красавіка САП пачалі мабілізацыю. Гэта выклікала асцярогі з нагоды магчымага паўстання супраць хунты. Суданскія ўлады заявілі, што мабілізацыя была незаконнай.

Аргументуючы сваю пазіцыю, Дагала абвінаваціў Бурхана ў спробе вярнуць да ўлады Башыра. У сваю чаргу суданская армія абвінаваціла САП у «здрадлівай змове» супраць краіны і заявіла, што арганізацыя будзе распушчана.

Ход падзей

Падзеі 15 красавіка

Баявыя дзеянні пачаліся 15 красавіка з нападаў байцоў САП на некалькі вайсковых лагераў у Хартуме. Сутыкненні распаўсюдзіліся на сталічныя раёны Джабра, Кафуры і Шамбат. Прадстаўнікі ваенізаваных фарміраваній заявілі, што яны захапілі міжнародны аэрапорт. Побач з галоўным камандаваннем і рэзідэнцыяй Бурхана была чутна стральба. Атрады, лаяльныя Дагала, умацавалі свае пазіцыі ў аэрапорце, а ўрадавыя сілы размясцілі бранятэхніку каля прэзідэнцкага палаца. Пазней паўстанцы паведамілі пра захоп прэзідэнцкай рэзідэнцыі, аднак улады абверглі гэта. Наступныя баі вяліся з ужываннем цяжкага ўзбраення. УСС задзейнічалі авіяцыю, а войскі Дагала выкарыстоўвалі сістэмы супрацьпаветранай абароны і цяжкую артылерыю для адлюстравання варожых нападаў. Самыя жорсткія баі назіраліся ў цэнтры каля прэзідэнцкага палаца і штаба арміі. Сутыкненні закранулі і Амдурман (горад-спадарожнік сталіцы).

У першую палову дня баі ахапілі Мерове. Тут барацьба вялася за аэрапорт і бліжэйшую ваенную базу. Адначасна мяцежнікі захапілі паветраную гавань Аль-Абейд. У 13:30 прыхільнікі Бурхана заявілі, што камандуючы сіламі САП у штаце Белы Ніл здаўся, а мяцежныя лагеры Тайба і Соба былі «знішчаны». Атрады Дагала паведамілі, што яны захапілі аэрапорт, штаб сувязі і медыцынскі корпус у Аль-Фахіры. Урад у сваю чаргу абвясціў аб перамогах у правінцыях Гедарэф і Касала. Хутка пачалі паступаць звесткі пра баі ў горадзе Порт-Судан.

Таксама сутычкі зафіксаваны ў Дарфуры, а менавіта ў Залінгеі і Эль-Фашыры. Адначасна паўстанцы амаль без баёў захапілі Эль-Генейну. Гэтая перамога дазволіла войскам Дагала ўзяць і іншыя гарады Дарфура, у ліку якіх Кабкабія і Ньяла.

З 2023 Канфлікт У Судане  Вонкавыя выявы
Фотаздымкі за 16 красавіка
З 2023 Канфлікт У Судане  Суданцы вітаюць салдат арміі, верных Бурхану, г. Порт-Судан.
З 2023 Канфлікт У Судане  Дым над жылымі дамамі, г. Хартум.

Наступныя сутыкненні

З 2023 Канфлікт У Судане 
Наступальныя дзеянні САП у сталіцы і ваколіцах (красавік 2023).

16 красавіка Служба агульнай разведкі абвясціла аб паланенні генерал-маёра і брыгаднага генерала з атрадаў САП. 19 красавіка байцы Бурхана абвінавацілі праціўніка ў нападах на мірных жыхароў у Хартуме і іншых частках краіны, здзяйсненні актаў рабаванняў і падпалаў на рынку ў Хартум-Бахры, а таксама ў рабаваннях і нападах на людзей у Мерове. 20 красавіка паведамлялася аб выбухах у Эль-Абейдзе, сталіцы штата Паўночны Кардафан. 25 красавіка ўрадавыя сілы захапілі горад Вад-Банда ў штаце Заходні Кардафан. Прыхільнікі Дагала на наступны дзень заявілі, што захапілі нафтаперапрацоўчы завод і электрастанцыю ў Гарыры. Паведамлялася аб новых баях у Заходнім Кардафане. У штаце Блакітны Ніл фіксаваліся міжабшчынныя сутыкненні.

1 мая прадстаўнікі арміі генерала Бурхана паведамілі, што адбілі шэраг удараў праціўніка ў розных частках краіны, у тым ліку наступленні з заходніх рэгіёнаў, уздоўж паўночна-заходняй мяжы і з Эль-Багіра ў Джэбель-Аулію. Крыху пазней актывізаваліся баі за дарфурскія гарады Эль-Фашыр і Эль-Генейна. Акрамя таго, да ўзброенай барацьбы на захадзе краіны далучыўся апазіцыйны «Рух за справядлівасць і роўнасць». 26 мая міністэрства абароны абвясціла мабілізацыю адстаўных вайскоўцаў.

11 чэрвеня баі ўспыхнулі з новай сіла: паведамлялася аб новых выпадках нападаў арабскіх апалчэнцаў у Эль-Генейне і авіяцыйных бамбардзіроўках сталіцы, а горад Аль-Абейд быў абложаны паўстанцамі. 21 чэрвеня да канфлікту далучылася фракцыя аль-Хілу з групоўкі «Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач». Разам з САП яе баевікі атакавалі часці УСС у штаце Паўднёвы Кардафан, а менавіта ў гарадах Кадуглі і Аль-Даланджы.

У ліпені на поўдні краіны ўзмацніліся сутыкненні УСС з атрадамі Дагала і аль-Хілу. Прыхільнікі апошняга захапілі некалькі гарнізонаў у Паўднёвым Кардафане і пачалі атакі ў Блакітным Ніле. 24 ліпеня ўрадавыя сілы перакрылі дарогу Хартум — Бара. Паводле заяў прадстаўнікоў Бурхана, шашу выкарыстоўвалі часці САП. 31 ліпеня Мустафа Тамбур, лідар адной з фракцый групоўкі «Вызваленчы рух Судана», абвясціў, што яго сілы далучыліся да Бурхана ў барацьбе супраць Дагала.

17 верасня офіс Суданскай падатковай службы і 18-павярховая вежа Greater Nile Petroleum Oil Company, славутасць Хартума, загарэліся падчас баёў. УСС абвінавацілі САП у падпале будынкаў. Байцы Бурхана атакавалі пазіцыі паўстанцаў у Эль-Абейдзе і адбілі ў ворага лагер Аль-Хасахіса ў Залінгеі. 18 верасня ў Порт-Судане ўспыхнулі баі паміж УСС і апалчэннем племя беджа пад правадырствам Шэбы Дарара. 23 верасня баевікі фракцыі групоўкі «Вызваленчы рух Судана» пад пачаткам аль-Нура захапілі горад Тавіла. 6 кастрычніка САП усталявалі кантроль на Аль-Айлафунам у 30 км ад сталіцы.

1 кастрычніка часці САП атакавалі горад Вад-Ашан у Паўночным Кардафане. 5—6 кастрычніка яны ўсталявалі кантроль над горадам Аль-Айлафун на паўднёвы ўсход ад Хартума, захапіўшы помпавую станцыю на нафтаправодзе. У канцы месяца атрады войск Дагала ўзялі штабы УСС у Ньяле (16-я дывізія) і Залінгеі (21-я пяхотная дывізія). 4 лістапада САП бяруць штаб 15-й дывізіі ў Генейне. 16 лістапада фракцыя ВРС Міні Мінаві і Рух за справядлівасць і роўнасць заявілі, што далучаюцца да сіл Бурхана ў барацьбе з генералам Дагала. У канцы лістапада абвастрыліся баі ў Заходнім Кардафане (Эль-Адэе, Бабануса, Муглад). 27 лістапада групоўкі АСАД дасягнулі пагаднення з баевікамі аль-Нура аб абароне грамадзянскага насельніцтва ў Эль-Фашыры ад нападаў САП. 8 снежня войскі Дагала ўварваліся ў штат Гедарэф.

16 снежня разгарнуліся баі за Вад-Медані, адміністрацыйны цэнтр штата Гезіра. 19 снежня горад захоплены. Аль-Джазіра назвала страту Вад-Медані «важным паваротам» у вайне. Суданскае грамадства стала губляюць веру ў тое, што ўрад Бурхана здольны разграміць Дагала. Выраслі заклікі да дзяржаўнага перавароту з мэтай адхілення цяперашняга ваеннага кіраўніцтва.

Падзеі 2024 года

З 2023 Канфлікт У Судане 
Наступствы ўрадавых бамбардзіровак Хартума, 21 лютага 2024.

У пачатку 2024 года паўстанцы Дагала здзейснілі атакі на Паўднёвы Кардафан, разграміўшы сілы праціўніка у горадзе Хабіла ў нубійскіх гарах і прасунуўшыся ў бок Даланга. 8 студзеня адбыліся сутыкненні ў гарах Нубы з удзелам УСС, САП і НВРС-П. Урадавая авіяцыя атакавала лагер байцоў Дагала пад Далангам. Напярэдадні атрады НВРС-П захапілі горад. Суданская армія паспрабавала адбіць яго, але прыхільнікі Дагала і аль-Хілу сумесна адлюстравалі атаку праціўніка. У рэшце рэшт пачаліся сутычкі паміж НВРС-П і САП. Апошнія былі вымушаны адступіць. Потым прыхільнікі Дагала, якія адыходзілі з-пад Даланга, увайшлі ў горад Муглад у Заходнім Кордафане, лёгка ўзяўшы горад пад свой кантроль.

13 студзеня Узброеныя сілы Судана атакавалі гарады Эль-Бувейда (штат Гезіра) і Эль-Фаў (штат Гедарэф). На наступны дзень актывізаваліся сутыкненні пад Эль-Генейнай, дзе авіяцыя прыхільнікаў Бурхана нанесла ўдары па старажытных меройскіх гарадах Нага і Мусаварат-эс-Суфра, якія абодва ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

17 студзеня паведамлялася аб баях на ўсход ад Аль-Мангала, апошняга буйнога горада Гезіры, які не знаходзіўся пад кантролем атрадаў Дагала. Так як гарнізон быў адрэзаны ад асноўных сіл, войскі Бурхана забяспечвалі абаронцаў па паветры на верталётах. У такіх цяжкіх умовах Нацыянальная служба разведкі і бяспекі Судана пачала выбарачна вербаваць і ўзбройваць грамадзянскіх асоб, каб адлюстраваць варожае наступленне на Аль-Мангалу. Пазней САП пачалі наступленне на Бабануса. Ужо 26 студзеня Sudan War Monitor паведаміла, што войскі Дагала захапілі большую частку горада, і паказала, што паўстанцы праніклі ў штаб 22-й пяхотнай дывізіі УСС.

У лютым армія Бурхана правяла паспяховае наступленне ў Амдурмане, аб’яднаўшы свае сілы ў паўночнай частцы горада і і дэблакаваўшы атрады ў цэнтры, якія 10 месяцаў знаходзіліся ў акружэнні. Гэта стала першым буйным прарывам для Узброеных сіл у вайне. Тым не менш, станам на 19 лютага, значную частку горада (захад і поўдзень) кантралявалі паўстанцы Дагала.

Мірныя ініцыятывы

У першы дзень канфлікту былы прэм’ер-міністр Абдала Хамдок публічна звярнуўся да Бурхана і Дагала з просьбай спыніць баявыя дзеянні.

16 красавіка бакі, паводле прапановы ААН, дамовіліся прыпыніць баявыя дзеянні з 16:00 да 19:00 па мясцовым часе штодня для бяспечнага праходу ў выпадку неадкладных гуманітарных сітуацый. У той жа час, як папярэдзілі прыхільнікі Бурхана, яны пакідаюць за сабой права рэагаваць, калі САП «здзейсняць якія-небудзь парушэнні».

18 красавіка генерал Дагала заявіў, што яго ваенізаваныя фармаванні пагадзіліся на аднадзённае перамір’е, каб забяспечыць бяспечны праход грамадзянскіх асоб, у тым ліку параненых. Рашэнне было прынята пасля размовы з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам. УСС таксама пагадзіліся на 24-гадзіннае спыненне агню, якое пачалося ў 18:00 па мясцовым часе. Гэтыя дамоўленасці не былі выкананы, і ў пазначаныя тэрміны баявыя дзеянні працягваліся. УСС і САП выступілі з заявамі, у якіх абвінавачвалі адзін аднаго ў незахаванні рэжыму спынення агню.

21 красавіка САП заявілі, што будуць выконваць 72-гадзіннае спыненне агню, якое ўступіць у сілу ў 6:00 таго дня, у пачатак ісламскага свята Ід аль-Фітр (Ураза-байрам). Нягледзячы на тое, што ў другой палове дня армія пагадзілася на трохдзённае перамір’е, баявыя дзеянні працягваліся.

24-га бакі дамовіліся аб спыненні агню на 72 гадзіны. Перамір’е павінна было пачацца з паўночы. У САП заявілі, што мэтай спынення агню было стварэнне гуманітарных калідораў для мірных жыхароў і эвакуцыі дыпламатычных місій. 26 красавіка Міжурадавы орган па развіцці прапанаваў падоўжыць рэжым спынення агню яшчэ на 72 гадзіны. 30 красавіка варагуючыя сілы абвясцілі аб падаўжэнні рэжыму спынення агню яшчэ на 72 гадзіны.

1 мая спецыяльны пасланнік ААН у Судане Фолькер Пертэс абвясціў, што бакі дамовіліся накіраваць прадстаўнікоў для перамоваў пры пасярэдніцтве міжнароднай арганізацыі, але не назваў дату і месца правядзення сустрэчы. На наступны дзень варагуючыя фракцыі абвясцілі аб пачатку з 4 мая чарговага перамір’я тэрмінам на тыдзень. 6 мая бакі сустрэліся на перамовах у саудаўскай Джыдзе. 11 мая варагуючыя фракцыі падпісалі пагадненне, якое дазваляла бяспечны праход людзям з зоны баявых дзеянняў. Аднак дамоўленасці аб перамір’і дасягнута не было.

20 мая ў Джыдзе фракцыі канфлікту дамовіліся аб тыднёвым спыненні агню, пачынаючы з 21:45 22-га чысла. 29 мая перамір’е падоўжана да 3 чэрвеня. 31 мая прадстаўнікі суданскай арміі прыпынілі свой удзел у перамовах у Джыдзе. Напярэдадні, як яны заявілі, праціўнік парушыў дамоўленасці і нанёс серыю артылерыйскіх і паветраных удараў. Аднак потым бакі аднавілі перамоўны працэс. 9 чэрвеня фракцыі дамовіліся аб перамір’і на суткі, пачынаючы з 6 раніцы 10-га чысла. Яшчэ адзін рэжым спынення агню, у гэты раз на 72 гадзіны, пачаўся з 6:00 18 чэрвеня. 27 чэрвеня абвешчана чарговае перамір’е з нагоды свята Курбан-байрам.

13 ліпеня падчас саміту ў Каіры УСС, САП і лідары суседніх з Суданам дзяржаў дамовіліся аб новай ініцыятыве па ўрэгуляванні канфлікту. Прэзідэнт Егіпта Абдул Фатах ас-Сісі заявіў, што ініцыятыва будзе ўключаць у сябе ўсталяванне трывалага спынення агню, стварэнне бяспечных гуманітарных калідораў для дастаўкі дапамогі і пабудову дыялогавай платформы, у якой будуць удзельнічаць усе палітычныя партыі і дзеячы краіны. Ён таксама заклікаў бакі пачаць мірныя перамовы пад кіраўніцтвам Афрыканскага саюза. 15 ліпеня аднавіліся перамовы ў Джыдзе, але 27 ліпеня УСС іх зноў прыпынілі, абвінаваціўшы САП у новых парушэннях рэжыму спынення агню і запатрабаваўшы вываду войск Дагала з Хартума.

3 снежня новая хваля перамоў у Джыдзе была прыпынена бакамі. Станам на сярэдзіну снежня мірны працэс так і не атрымалася аднавіць. 24 снежня Фарыс Эльнур, галоўны перамоўшчык ад САП на мірных працэсе, падаў у адстаўку, абвінаваціўшы праціўніка ў перашкодзе перамовам.

Замежны фактар

Міжнародная рэакцыя

Шэраг краін (ЗША, Расія, Вялікабрытанія, Іспанія, Турцыя, Саудаўская Аравія, Катар, ААЭ, Іарданія, Эфіопія, Кітай) і міжнародных арганізацый (Афрыканскі Саюз, ЕС, ААН, Ліга арабскіх дзяржаў) асудзілі гвалт і заклікалі спыніць баі. Егіпет і Паўднёвы Судан прапанавалі свае паслугі ў якасці дзяржаў-пасярэднікаў у мірным урэгуляванні. Чад абвясціў аб часовым закрыцці сваёй мяжы з Суданам (нягледзячы на гэта, паводле агенцтва ААН па справах бежанцаў на 20 красавіка, ад 10 000 да 20 000 суданцаў здолелі перайсці дзяржаўную граніцу). Некалькі авіякампаній, пасля абстрэлу самалётаў у аэрапорце Хартума, прыпынілі палёты ў сталіцу краіны.

Савет ААН па правах чалавека прыняў 11 мая дакумент, накіраваны на ўзмацненне маніторынгу парушэнняў падчас канфлікту ў Судане, нягледзячы на супраціў суданскага ўрада. Ён таксама заклікаў пакласці канец гвалту і пашырыць мандат эксперта ААН па Судану, уключыўшы ў яго маніторынг злоўжыванняў, «якія вынікаюць непасрэдна з бягучага канфлікту». 18 членаў прагаласавалі за рэзалюцыю, 15 прагаласавалі супраць і 14 устрымаліся.

1 чэрвеня Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі ў дачыненні да чатырох фірмаў: двух, звязаных з Дагала, і двух, звязаных з Бурханам. Як паведамілі ў Белым доме, гэта стала адказам на шматлікія парушэнні рэжыму спынення агню і напады на мірных жыхароў.

10 ліпеня Міжурадавы орган па развіцці на саміце ў Адыс-Абебе пагадзіўся запытаць Рэзервовыя сілы Усходняй Афрыкі разглядзець пытанне магчымага разгортвання міратворцаў для абароны грамадзянскіх асоб і забеспячэння гуманітарнай дапамогі.

12 ліпеня Злучанае Каралеўства абвясціла аб санкцыях у дачыненні да фірмаў, звязаных з САП і УСС, за прадастаўленне сродкаў і зброі ў ходзе канфлікту. 22 студзеня 2024 года Еўрапейскі савет увёў санкцыі супраць шасці фірмаў «за падтрымку дзейнасці, якая падрывае стабільнасць і палітычны пераход у Судане». Сярод іх апынуліся дзве фірмы, якія займаюцца вытворчасцю зброі і транспартных сродкаў для арміі Бурхана. 31 студзеня ЗША ўвялі санкцыі супраць трох фірмаў, звязаных з САП.

Меркаваны ўдзел

Вечарам 15-га стала вядома аб паланенні САП 200 егіпецкіх вайскоўцаў недалёка ад Мерове. Першапачаткова не было дадзена ніякага афіцыйнага тлумачэння прысутнасці егіпецкіх салдат, хоць Егіпет і Судан мелі цеснае ваеннае супрацоўніцтва з-за дыпламатычнай напружанасці з Эфіопіяй. Пазней афіцыйны Каір заявіў, што яго вайскоўцы знаходзіліся ў краіне для правядзення сумесных вучэнняў з суданскай арміяй.

16-га чысла САП заявілі, што замежныя знішчальнікі атакавалі іх войскі ў Порт-Судане. Як меркавалася, гэта былі егіпецкія самалёты. На наступны дзень спадарожнікавыя здымкі, атрыманыя The War Zone, паказалі, што на авіябазе Мерове адзін знішчальнік МіГ-29 егіпецкіх ВПС быў знішчаны. Два іншых былі моцна пашкоджаны або знішчаны. Акрамя ВПС, у баях на баку арміі Бурхана верагодна заўважаны спецпрызн.

У інтэрв’ю тэлеканалу «Аль-Арабія» генерал суданскай арміі заявіў, што дзве суседнія краіны, якія ён не назваў, спрабавалі аказаць дапамогу САП. Асобныя крыніцы паведамлялі пра падтрымку з боку ПВК «Вагнер». Яе кіраўнік Яўген Прыгожын адмаўляў удзел у падзеях, заявіўшы, што кампанія не мае прысутнасці ў Судане больш за два гады. Лівійская нацыянальная армія, якую таксама абвінавацілі ў супрацоўніцтве з САП, зрабіла аналагічную заяву. Аднак, па паведамленнях The Wall Street Journal, лівійскі ваеначальнік Халіфа Хафтар пры падтрымцы ААЭ і «Вагнера» накіраваў як мінімум адзін самалёт з ваенным рыштункам для войск Дагала.

19 красавіка эфіопскія вайскоўцы атакавалі атрады УСС у памежным раёне Эль-Фашэр. Паводле суданскіх уладаў, эфіопы ўзмацнілі сваю ваенную актыўнасць на агульнай мяжы з пачаткам сутыкненняў. Аднак прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі адмаўляў факт якіх-небудзь баёў на мяжы.

У той жа час захопленыя егіпецкія вайскоўцы былі вызвалены і адпраўлены на радзіму на борце трох егіпецкіх ваенна-транспартных самалётаў, якія вылецелі з аэрапорта Хартума.

19 верасня тэлеканал CNN паведаміў, што ўкраінскія ССА меркавана стаялі за серыяй удараў беспілотнікаў і наземнай аперацыяй супраць САП у раёне Хартума 8 верасня. Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў заявіў у інтэрв’ю 22 верасня, што не можа ні адмаўляць, ні пацвярджаць дачыненне дзяржавы да канфлікту ў Судане.

6 лістапада былі апублікаваны кадры, знятыя БПЛА, дзе ў невядомым суданскім горадзе вялі бой украінскі спецназ і вагнераўцы. У лютым Кіеў афіцыйна пацвердзіў удзел прадстаўнікоў Галоўнага ўпраўлення разведкі МА ў баявых дзеяннях.

Эвакуацыя замежнікаў

З 2023 Канфлікт У Судане 
Саудаўскія жанчыны-вайскоўцы падчас вывазу замежнікаў з Джыды, 26 красавіка 2023.

Успышка гвалту заахвоціла свет сачыць за сітуацыяй у Судане, а ўрады дзяржаў перайсці да выратавання сваіх грамадзян з «гарачай кропкі». У краіне на той момант знаходзілася вялікая колькасць замежнікаў. Самымі буйнымі групамі былі амерыканцы (16 000 чалавек, большасць з якіх мелі падвойнае грамадзянства) і егіпцяне (10 000 чалавек). Аднак сама эвакуацыя была абцяжарана з-за баявых дзеянняў у сталічным Хартуме, асабліва ў міжнародным аэрапорце і вакол яго. Гэта вымусіла многіх ехаць на машынах у Порт-Судан, які знаходзіцца прыкладна ў 650 км на паўночны ўсход ад Хартума, адкуль замежнікі вывазіліся па паветры альбо караблямі. Іншыя эвакуацыі праводзіліся праз наземныя пагранпераходы.

Гуманітарны крызіс

Баявыя дзеянні ў Хартуме прывялі да таго, што многія жыхары апынуліся ў сваіх дамах без электрычнасці і вады больш чым на 48 гадзін, што яшчэ больш пагоршылася гвалтам, які меў месца падчас поснага месяца Рамадан. Хартумцы праз вулічныя перастрэлкі не маглі выйсці за прадуктамі ў краму. У бальніцах адчуваўся недахоп персаналу і запасаў матэрыялаў з-за патоку параненых. Жахлівае становішча склалася таксама ў Дарфуры. Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца заявіла, што аказанне гуманітарнай дапамогі ў ваколіцах Хартума практычна немагчыма, і папярэдзіла, што сістэма аховы здароўя Судана знаходзіцца на мяжы калапсу. Больш за тое, Сусветная харчовая праграма абвясціла аб прыпыненні ўсіх аперацый у Судане пасля гібелі сваіх супрацоўнікаў.

На 24 красавіка краіну пакінулі больш за 30 000 чалавек. Першапачаткова асноўны паток бежанцаў прынялі суседнія Чад і Паўднёвы Судан. Уцекачы пераважна прыбывалі з Хартума і Дарфура. На 2 мая ў ААН паведамілі аб 334 000 унутрана перамешчаных асоб і 100 000 бежанцаў за мяжой.

У маі на фоне канфлікту зафіксавана ўспышка туберкулёзу. Павялічэнне колькасці хворых у краіне адбылося адначасна з Украінай, дзе на той момант пацверджана больш за 34 000 выпадкаў. Пра ўспышку ўпершыню паведаміла 8 мая ААН. Было адзначана, што ад хваробы штодзённа паміраюць 4400 чалавек, у тым ліку 700 дзяцей.

З 2023 Канфлікт У Судане 
Лагер суданскіх бежанцаў у Чадзе.

Шкода і страты

Стан эканомікі

Паводле ацэнак ААН, эканамічная актыўнасць у Судане ўпала больш чым на траціну за першыя тры тыдні канфлікту. У ліпені суданскія эканамісты ацанілі агульную суму шкоды ў $9 млрд, або ў сярэднім у $100 млн. У лютым 2024 года міністр фінансаў Джыбрыл Ібрагім заявіў, што з-за баявых дзеянняў у 2023 годзе эканоміка Судана скарацілася на 40 працэнтаў, а ў 2024 годзе чакаецца дадатковы спад на 28 працэнтаў. Дададзена, што дзяржаўныя даходы скараціліся на 80 адсоткаў.

Сувязь і зносіны

У пачатку падзей суданская армія абвясціла аб закрыцці ўсіх аэрапортаў краіны. Каля 13:00 17-га чысла ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі цалкам закрыла паветраную прастору для палётаў.

16-га чысла тэлекамунікацыйны правайдэр MTN адключыў інтэрнэт-паслугі па ўсёй краіне па загадзе суданскага рэгулятара тэлекамунікацый, а тэлеканал Sudan TB цалкам спыніў сваё вяшчанне. На 23 красавіка паведамлялася амаль аб поўным адключэнні Інтэрнэту.

На 1 мая канфлікт прывёў да спынення паступлення суданскіх тавараў у Чад, што выклікала рост цэн у краіне.

У пачатку лютага 2024 года ў краіне адбылося масавае адключэнне інтэрнету, якое закранула 65% насельніцтва Судана.

Чалавечыя ахвяры

На дадзены момант паступаюць супярэчлівыя паведамленні аб ахвярах.

Згодна з першапачатковай інфармацыяй тэлеканала «Аль-Джазіра», у ходзе першых сутыкненняў у Эль-Абейдзе і Хартуме прынамсі трое мірных жыхароў загінулі і дзясяткі атрымалі раненні. У Паўночным Дарфуры, паводле «Аль-Арабія», прынамсі двое мірных жыхароў былі забіты і 26 паранены. Яшчэ трое мірных жыхароў загінулі ад стрэлу гранатамёта. Адна жанчына была паранена куляй. У заяве Камітэта лекараў Судана гаворыцца, што двое мірных жыхароў былі забіты ў аэрапорце Хартума і адзін чалавек быў застрэлены ў штаце Паўночны Кардафан. Падчас баёў у Фора-Баранзе ў Заходнім Дарфуры паведамлялася пра дзясяткі забітых і сотні параненых. У Паўднёвым Дарфуры загінулі 5 чалавек.

Сярод загінулых былі грамадзянін Індыі, грамадзянін ЗША, грамадзянін Ірака, грамадзянін Егіпта і двухгадовая дзяўчынка з Турцыі, а таксама 15 сірыйцаў, 15 эфіопаў, 9 эрытрэйцаў і 10 студэнтаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.

На другі дзень паведамлялася, што ў Кабкабіі трое супрацоўнікаў Сусветнай харчовай праграмы былі забіты ў выніку перастрэлкі на ваеннай базе. Два іншыя супрацоўнікі былі сур’ёзна паранены, а байцы САП разрабавалі некалькі аўтамабіляў арганізацыі. Агулам на раніцу 56 чалавек загінулі і не менш за 595 атрымалі раненні па ўсёй краіне, з якіх 25, у тым ліку 17 мірных жыхароў, загінулі ў Хартуме.

На трэці дзень канфлікту Камітэт Суданскіх лекараў заявіў, што па меншай меры 97 чалавек былі забіты і 1100 паранены, адзначыўшы, што гэтая лічба не ўключае ўсіх пацярпелых, паколькі многія людзі не маглі дабрацца да бальніц.

Са слоў спецпрадстаўніка ААН Фолькера Пертэса, на 18 красавіка прынамсі 185 чалавек былі забіты і больш за 1800 паранены. 19-га чысла прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) паведамілі, што па меншай меры 270 чалавек загінулі і больш за 2600 атрымалі раненні. На наступны дзень колькасць ахвяр павялічалася да 330 і 3200 адпаведна, на 21-га — 413 і 3551, 23-га — 420 і 3700, 25-га — 459 (на наступны день — 559) і 4072. На 9 мая паведамлялася пра 700 забітых і 5100 параненых, на 16-га — пра 1000, на 27-га — 1800. 15 чэрвеня Праект даных аб месцазнаходжанні і падзеях узброеных канфліктаў паведаміў, што колькасць загінулых склала больш за 2000 чалавек.

21 красавіка Міжнародная арганізацыя па міграцыі паведаміла, што адзін з яе супрацоўнікаў быў забіты падчас перастрэлкі падчас падарожжа з сям’ёй каля Аль-Абейда.

Станам на 20 чэрвеня, як заявіў міністр аховы здароўя Хайтам Ібрагім, загінула больш за 3000 чалавек, яшчэ 6000 паранены. Аднак султанат Дар Масаліт паведаміў, што толькі ў Заходнім Дарфуры налічвалася больш за 5000 загінулых і каля 8000 параненых.

22 ліпеня амерыканскі тэлеканал CNN са спасылкай на правадыроў мясцовых плямён заявіў, што з пачатку канфлікту толькі ў Заходнім Дарфуры загінула 10 000 чалавек. 16 кастрычніка, паводле ацэнкі ААН, было заяўлена пра гібель 9000 чалавек за ўвесь час баёў. На 19 снежня арганізацыя паведаміла пра 12 000 загінулых і 33 000 пацярпелых. Да 21 студзеня колькасць забітых павялічылася да 13 тысяч, заяўлена аб 26 тысячах пацярпелых

Злачынствы і парушэнні

13 ліпеня офіс галоўнага пракурора Міжнароднага крымінальнага суда Карыма Ахмада Хана заявіў, што пачаў расследаванне магчымых ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых падчас канфлікту.

3 жніўня Amnesty International апублікавала справаздачу, у якой паведаміла пра масавыя ахвяры сярод грамадзянскага насельніцтва ў выніку наўмысных і невыбарчых нападаў варагуючых фракцый. У дакуменце таксама падрабязна апісаны выпадкі згвалтаванняў, мэтанакіраваных атак на грамадзянскія аб’екты і марадзёрства.

4 жніўня генерал Бурхан у якасці старшыні пераходнага савета заснаваў камітэт, якому даручана расследаванне ваенных злачынстваў, парушэнняў правоў чалавека і іншых злачынстваў з боку байцоў Дагала. Орган узначаліў прадстаўнік Генеральнага пракурора. Таксама ў яго ўвайшлі службовыя асобы міністэрстваў замежных спраў і юстыцыі, УСС, паліцыі, Службы агульнай разведкі і Нацыянальнай камісіі па правах чалавека.

11 кастрычніка Савет па правах чалавека ААН прагаласаваў 19 галасамі супраць 16 (12 устрымаліся) за прыняцце рэзалюцыі аб стварэнні камітэта па ўстанаўленні фактаў злачынстваў і парушэнняў.

Фэйкі

У ходзе канфлікту было адзначана некалькі выпадкаў дэзінфармацыі, накіраванай на маніпуляванне грамадскай думкай, распаўсюджванне ілжывай інфармацыі і стварэнне блытаніны. І УСС, і САП удзельнічалі ў кампаніях па дэзінфармацыі ў сацыяльных сетках. Прадстаўнікі бакоў выкарыстоўвалі Твітэр у інфармацыйнай барацьбе.

Афіцыйная старонка «Бі-бі-сі» апублікавала відэа, дзе нібыта паказаны авіяналёт ВПС Судана на пазіцыі пыхільнікаў Дагала. Падраздзяленне маніторынгу і праверкі «Аль-Джазіры» заявіла, што відэа сфабрыкавана з выкарыстаннем кадраў з кампутарнай гульні «Arma 3», апублікаваных на платформе TikTok у сакавіку 2023 года. Іншае відэа, на якім камандуючы суданскай арміяй Абдэль Фатах аль-Бурхан інспектуе бранятанкавы корпус, знята яшчэ да пачатку баявых дзеянняў. Відэа, на якім, як паведамлялася, суданскія верталёты пралятаюць над Хартумам, аказалася датаваным лістападам 2022 года. Таксама высветлілася, што дзве фатаграфіі, шырока распаўсюджаныя ў сацыяльных сетках, на якіх знаходзіліся падпалены мост і разбомблены будынак у Хартуме, былі зроблены падчас уварвання Расіі ва Украіну.

Гл. таксама

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

З 2023 Канфлікт У Судане ПерадгісторыяЗ 2023 Канфлікт У Судане Прычыны і пазіцыіЗ 2023 Канфлікт У Судане Ход падзейЗ 2023 Канфлікт У Судане Мірныя ініцыятывыЗ 2023 Канфлікт У Судане Замежны фактарЗ 2023 Канфлікт У Судане Гуманітарны крызісЗ 2023 Канфлікт У Судане Шкода і стратыЗ 2023 Канфлікт У Судане Злачынствы і парушэнніЗ 2023 Канфлікт У Судане ФэйкіЗ 2023 Канфлікт У Судане Гл. таксамаЗ 2023 Канфлікт У Судане ЗаўвагіЗ 2023 Канфлікт У Судане ЛітаратураЗ 2023 Канфлікт У Судане СпасылкіЗ 2023 Канфлікт У Судане15 красавіка2023Абдэль Фатах аль-БурханВаенізаваная арганізацыяДжанджавідМахамед Хамдан ДагалаСуданСілы аператыўнай падтрымкіУзброеныя сілы Судана

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЗайменнікПаўстанне 1863—1864 гадоўStreit Group SpartanМастацкая літаратура (выдавецтва)Юраўскі карагодІван ШамякінВерасМы, беларусыВікісховішчаМікола МятліцкіШчасцеПрыпяцьЕфрасіння ПолацкаяДругая сусветная вайнаХрыстос прызямліўся ў ГародніВасіль БыкаўГаўрыіла (Глухава)Нацыянальна-вызваленчы рухРодны склонБеларускае нацыянальнае адраджэннеПятро ВасючэнкаПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)КлэпалыВалерый Станіслававіч МянжынскіБеларусам замежжаНарматыўны кантрольАндрэй Аляксандравіч УцюрынМіхась ЛынькоўБеларуская дэтэктыўная прозаГенадзь Валер’евіч ШутаўНаша Ніва (1906)Я размалюю для цябе небаГарады БеларусіАркадзь КуляшоўЯна і яСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваБелая РусьБярэзінскае зледзяненнеВольга Славаміраўна БондараваГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)Чарнобыльская катастрофаЕва (карціна)ВайнаКунілінгусАнатоль Іванавіч БутэвічСексуальнасць чалавекаПесня пра зубраПрамысловасцьБарбара РадзівілГрыбыМонктанскі ўніверсітэтКапялюшВялікая Айчынная вайнаАндрэй ГорватСуб’екты Расійскай ФедэрацыіЦягнікOnliner.byЭякуляцыяБеларуская фанетыкаСэрца на далоніМаксім ГарэцкіПаўстанне 1794 годаНе бойся!ОўручКрывічыПалеская вобласцьДзень ПерамогіКанадаВіктар КарамазаўКолеры нацыіПомнік літары «Ў»Тлумачальны слоўнік беларускай мовыЯпонская моваКансорцыум Сусветнага павуціння🡆 More