Нігер: краіна ў Заходняй Афрыцы

Нігер, Рэспубліка Нігер — унутрыкантынентальная дзяржава ў Заходняй Афрыцы, былая французская калонія, незалежнасць здабыла 3 жніўня 1960.

Тэрыторыя — 1,267 млн км², падзеленая на 7 дэпартаментаў: Агадэс, Дыфа, Зіндэр, Марады, Тахуа, Доса, Цілаберы. Сталіца — Ніямей (больш 700 тыс. чал.). Насельніцтва — 13,9 млн чал. (дадзеныя ПРААН за 2005) якія прадстаўляюць больш 20 этнічных груп. Асноўныя народнасці: хауса, джэрма-сангаі, фульбэ, туарэгі, кануры. Амаль 80 % насельніцтва пражывае ў сельскай мясцовасці. Асноўная рэлігія (больш 90 % жыхароў) — іслам. Дзяржаўная мова — французская. Нацыянальнае свята — Дзень абвяшчэнні Рэспублікі (у складзе Французскай супольнасці), адзначаецца 18 снежня (1958). Грашовая адзінка — франк КФА (1 еўра = 656 фр. КФА).

Рэспубліка Нігер
République du Niger (фр.)
Jamhuriyar Nijar (хаўса)
Нігер: Гісторыя, Унутраная палітыка, Эканоміка Герб Нігера
Сцяг Нігера Герб Нігера
Нігер: Гісторыя, Унутраная палітыка, Эканоміка
Дэвіз: «Братэрства, праца, прагрэс»
Гімн: «La Nigérienne»
Дата незалежнасці 3 жніўня 1960 (ад Францыі)
Афіцыйныя мовы французская
Сталіца
Найбуйнейшыя гарады Ніямей, Зіндэр, Марадзі
Форма кіравання Рэспубліка
Двоеўладдзе:
Грамадзянскі прэзідэнт
Кіраўнік хунты

Хасумі Масауду (в. а.)
Амар Чыані
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
21-я ў свеце
1 267 000 км²
0,03
Насельніцтва
• Ацэнка (2008)
Шчыльнасць

13 957 000 чал.
11 чал./км²
ВУП
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$5,557 млрд.
$381
ІРЧП (2010) 0,261 (нізкі) (170-ы)
Этнахаронім нігер, нігерыйка
Валюта West African CFA franc[d]
Інтэрнэт-дамен .ne
Код ISO (Alpha-2) NE
Код ISO (Alpha-3) NER
Код МАК NIG
Тэлефонны код +227
Часавыя паясы UTC+1 і Africa/Niamey[d]

Гісторыя

Нігер: Гісторыя, Унутраная палітыка, Эканоміка 
Нігера-сахарскія караванныя шляхі ў сярэднявеччы.

Гісторыя краіны прасочваецца з часоў неаліту, калі на прасторах Сахары існавалі Кіфійская і Тэнерыйская культуры. Караванны гандаль праз Сахару спрыяў узнікненню гарадоў. У сярэднявеччы розныя раёны Нігера ўваходзілі ў склад дзяржаў Сангай (VII—XVI стст.), Канем-Борну (IX—XIX стст.) і іншых, з пачатку XIX ст. Паўднёвы Нігер увайшоў у халіфат Сакота. У канцы XIX ст. тэрыторыя Нігера заваявана Францыяй: у 19041922 гг. «Ваенная тэрыторыя Нігер», з 1922 г. асобная калонія ў складзе Французскай Заходняй Афрыкі. Каланізацыя Нігера выклікала некалькі ўзброенных выступленняў, найбуйнейшае з іх — паўстанне туарэгаў у 19141917 гг. Пасля 2-й сусветнай вайны нацыянал-вызваленчы рух у Нігеры ўзначаліла Нігерская прагрэсіўная партыя (НПП, заснавана ў 1946 г.), якая складалася з прадстаўнікоў традыцыйных племянных вярхоў, інтэлігенцыі і чыноўнікаў. У 1946 г. Нігер атрымаў статус заморскага дэпартамента Францыі, у 1957 г. абвешчаны аўтаномнай рэспублікай у складзе Французскай супольнасці.

З 18 снежня 1960 г. Нігер — незалежная дзяржава на чале з лідарам НПП А. Дыёры. У Нігеры ўсталяваўся аднапартыйны рэжым, які падтрымліваў сувязі з Францыяй і спрыяў прыватнаму прапрымальніцтву. Незадаволенасць насельніцтва карупцыяй улад, іх няздольнасцю ліквідаваць вынікі моцнай засухі 1968—1974 гг. прывялі да ваеннага перавароту 15 красавіка 1974 г. Улада перайшла да Вышэйшага ваеннага савета (ВВС) на чале з палкоўнікам С. Кунчэ (1974—1987 гг.). У канцы 1980-х гг. новае кіраўніцтва ВВС на чале з А. Сайбу (1987—1993 гг.) пачало дэмакратызацыю палітычнага жыцця Нігера. У 1990 г. дазволена стварэнне палітычных партый, у снежні 1992 г. прынята дэмакратычная канстытуцыя. У сакавіку 1993 г. прэзідэнтам Нігера выбраны лідар партыі Дэмакратычны і сацыяльны канвент — «Рахама» М. Усман. Барацьба ў кіраўніцтве Нігера прывяла да ваеннага перавароту 27 студзеня 1996 г. Новая канстытуцыя 1996 г. значна пашырала паўнамоцтвы прэзідэнта, а ў ліпені 1996 г. прэзідэнтам Нігера выбраны лідар ваенных — І. Б. Майнасара. Пасля забойства Майнасары ў красавіку 1999 г. у выніку няўдалага дзяржаўнага перавароту новым прэзідэнтам Нігера ў лістападзе 1999 г. выбраны Т. Мамаду.

Унутраная палітыка

У адпаведнасці з канстытуцыяй, прынятай 9 жніўня 1999, у Нігеры ўстаноўлены паўпрэзідэнцкі рэжым, які прадугледжвае падзел улад паміж прэзідэнтам і прэм’ер-міністрам, кандыдатура якога высоўваецца парламенцкай большасцю. Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, зацвярджае прэм’ер-міністра і членаў кабінета, вызначае іх функцыі. Ён таксама з’яўляецца Вярхоўным галоўнакамандуючым, валодае правам заканадаўчай ініцыятывы. У выніку выбараў, якія адбыліся 24 лістапада 1999 прэзідэнтам Нігеру стаў Мамаду Танджа, лідар «Нацыянальнага руху за грамадства развіцця» (МНСД), перавыбраны па выніках 2-га туру агульнанацыянальных выбараў 4 снежня 2004 на чарговы прэзідэнцкі тэрмін.

Вышэйшы заканадаўчы орган — аднапалатны парламент (Нацыянальны сход), абіраны на чатыры гады. Старшыня НС — Махаман Усман, лідар партыі «Сацыял-дэмакратычная канвенцыя» (СДС), захаваў за сабою гэты пост пасля парламенцкіх выбараў 4 снежня 2004, атрымаўшы на ўстаноўчым паседжанні сесіі 88 з 113 галасоў дэпутатаў.

Вышэйшы орган выканаўчай улады — урад. Прэм’ер-міністрам з чэрвеня 2007 з’яўляецца Сейні Умару.

Міністр замежных спраў і супрацоўніцтва — пані Айшату Міндауду Сулейман (з верасня 2001).

Вышэйшы орган судовай улады — Вярхоўны суд.

У Нігеры налічваецца больш 30 палітычных партый і аб’яднанняў, сярод якіх найболей значныя: партыі кіруючай кааліцыі — МНСД і СДС, а таксама «Аб’яднанне за дэмакратыю і прагрэс» (РДП) і «Нігерская партыя за дэмакратыю і сацыялізм» (ПНДС), якія ўваходзяць у «Кааліцыю дэмакратычных сіл» (СФД)

У краіне дзейнічае прафцэнтр «Нацыянальны саюз працаўнікоў Нігеру», моладзевая арганізацыя «Саюз нігерскіх навучэнцаў», шэраг жаночых аб’яднанняў і арганізацый рэлігійнага толку.

Эканоміка

Нігер у ліку найменш развітых краін свету. Па класіфікацыі ПРААН у 2007 займаў 174 месца (з 177). Прыбытак на душу насельніцтва складае меней 200 дол. ЗША на год. Больш 60 % насельніцтва находзяцца за мяжой беднаты з прыбыткам каля 100 дол. ЗША у год, з іх 1/3 — за мяжой абсалютнай беднаты. Каля 80 % дарослых з’яўляюцца непісьменнымі.

У 2007 рост ВУП склаў каля 4 % (3,2 % — у 2006), узровень інфляцыі — 0,3 %. Знешні доўг ацэньваецца прыкладна ў 2,0 млрд дол. ЗША.

Аснову эканомікі складае сельская гаспадарка (удзельная вага ў ВУП — 38 %). Сярэднегадавая вытворчасць зерневых — 2,7 млн т., арахісу — 110 тыс. т., цукровага трыснягу — 140 тыс. т. Пагалоўе буйнарагатага быдла — 2,2 млн галоваў, сярэдняга і дробнага — 11,0 млн галоваў, 400 тыс. вярблюдаў і 100 тыс. канёў.

Доля прамысловасці — 12 % ВУП. Галоўнай галіной з’яўляецца здабыча ўрана (каля 3 тыс. т. уранавага канцэнтрату ў год экспартуецца ў Францыю, Японію і Іспанію), вугля, жалеза, марганца. У краіне маюцца цэментавы завод, прадпрыемствы па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, а таксама па першаснай перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны.

Ва ўмовах цяжкага эканамічнага становішча ўрадам здзяйсняецца праграма экстраных мер па аздараўленні сітуацыі, праводзіцца палітыка строгай эканоміі. Дзяржбюджэт на 40 % і інвестыцыі на 80 % залежаць ад паступлення знешняй дапамогі.

Найболей актыўныя гандлёва-эканамічныя сувязі Нігер падтрымлівае з Францыяй, ФРГ, Японіяй, Нігерыяй і інш. суседнімі краінамі.

Зноскі

Літаратура

Англамоўная

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Нігер, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Нігер ГісторыяНігер Унутраная палітыкаНігер ЭканомікаНігер ЛітаратураНігер СпасылкіНігер19603 жніўняІсламЗаходняя АфрыкаНіямейФранк КФА

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Кот ІкЯнка Сіпакоў1999 год у гісторыі камп’ютарных гульняўКунтушовы стройІспанскае пытанне (ААН)Чапля белая малаяГеаграфія сельскай гаспадаркіРучнікПартыя аматараў піваЧасціца (часціна мовы)Сэндайскі скверДар’я БялькевічУсходне-еўрапейская хакейная лігаМагілёўская школа гравюрыЛічэбнікДарогу качанятам! (скульптура)Эн-Луіза ХэнсанЧалавекКорань (лінгвістыка)РасліныЖыгімонт КейстутавічНасця РыбкаАндрэй Сцяпанавіч ДзягілеўРучная стымуляцыя пенісаНью-ЁркХутка-смачнаЯнка БрыльДзікВацлаў ЛастоўскіПрафесіяВінцэнт Дунін-МарцінкевічШахматыКунтушАлесь Мікалаевіч КарлюкевічГроднаТурызм у КНДРАлесь КамоцкіІорн ЛандэШпак звычайныІгар Пятровіч СергеенкаПурпурны колерЯндэкс.КартыЗваночакГалоўная старонкаБеларусыПавел Валер’евіч ДураўУладзімір КараткевічСавет Еўрапейскага саюзаМанаграфіяКамедыяСпаса-Ефрасіннеўскі манастырШвейная прамысловасцьАнглійская моваПаэтБела-чырвона-белы сцягРэалізм (літаратура)Алаіза ПашкевічЧарнобыльФларыда (штат)Канскі кінафестываль 1995Рэдманд ДжэрардАдам СмітАнатоль ВярцінскіБеларускія народныя танцыКлаўдзіа МантэвердзіГлыбокая глотка (секс)Уладзімір Іванавіч КарызнаПітэр ФондаЗамкі БеларусіHTMLНапады на пасольства Лівіі ў МінскуLAPV Enok🡆 More