Срыніваса Рамануджан

У гэтага чалавека тамільскае імя без прозвішча.

Рамануджан — імя, Срыніваса — імя па бацьку, Аенгор — каста.

Срыніваса Рамануджан
там.: சீனிவாச இராமானுசன்
Срыніваса Рамануджан
Дата нараджэння 22 снежня 1887(1887-12-22)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 1920(1920-04-26)[…] (32 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Janakiammal[d]
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера камбінаторыка, тэорыя лікаў і матэматык
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Годфры Харалд Хардзі і John Edensor Littlewood[d]
Вядомы як

Сумы Рамануджана
Гіпотэза Рамануджана
Канстанта Ландау—Рамануджана
Сімуліруючыя тэта-функцыі
Простыя лікі Рамануджана
Канстанта Рамануджана-Зольднера

Тэта-фунцыі Рамануджана
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (2 мая 1918)

Fellow of Trinity College[d] (13 кастрычніка 1918)

Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Срыніва́са Рамануджа́н Аенго́р (; там.: ஸ்ரீனிவாஸ ராமானுஜன் ஐயங்கார்; англ.: Srīnivāsa Rāmānujan Iyengar) (22 снежня 1887 — 26 красавіка 1920) — індыйскі матэматык.

Не маючы спецыяльнай матэматычнай адукацыі, атрымаў выдатныя вынікі ў галіне тэорыі лікаў. Найбольш значная яго праца сумесна з Г. Хардзі па асімптотыцы ліку разбіццяў .

Біяграфія

Срыніваса Рамануджан 
Дом Рамануджана на вуліцы Сарангапані ў горадзе Кумбаконам

Рамануджан Срыніваса нарадзіўся 22 снежня 1887 г. на поўдні Індыі. Бацька працаваў бухгалтарам у невялікай тэкстыльнай краме ў горадзе Кумбаканаме Танджорскага раёна Мадраскай правінцыі. Маці была глыбока рэлігійная. Рамануджан выхоўваўся ў строгіх традыцыях замкнёнай касты брахманаў. Ужо ў школе праявіліся яго выдатныя здольнасці да матэматыкі, і знаёмы студэнт з горада Мадраса даў яму кнігі па трыганаметрыі. У 14 гадоў Рамануджан адкрыў формулу Эйлера аб сінусе і косінусе і быў вельмі засмучаны, даведаўшыся, што яна ўжо апублікавана. У 16 гадоў у яго рукі трапіла двухтомнае сачыненне матэматыка Шубрыджа Кара «Зборнік элементарных вынікаў чыстай і прыкладной матэматыкі», напісанае амаль за чвэрць стагоддзя да гэтага (пасля, дзякуючы сувязі з іменем Рамануджана, гэтая кніга была падвергнута грунтоўнаму аналізу). У ім было змешчана 6165 тэарэм і формул, практычна без доказаў і тлумачэнняў. Юнак, які не меў ні доступу ў ВНУ, ні зносін з матэматыкамі, пагрузіўся ў зносіны з гэтым зборам формул. Такім чынам, у яго склаўся пэўны спосаб мыслення, своеасаблівы стыль доказаў. У гэты перыяд і вызначыўся матэматычны лёс Рамануджана.

У 1913 году вядомы прафесар Кембрыджскага ўніверсітэта Г. Хардзі атрымаў дзіўны ліст. Адпраўшчык (а гэта быў Рамануджан) паведамляў, што ён не заканчваў універсітэта, а пасля сярэдняй школы займаецца матэматыкай самастойна. Да пісьма былі прыкладзеныя формулы, аўтар прасіў іх апублікаваць, калі яны цікавыя, бо сам ён бедны і не мае для публікацыі дастатковых сродкаў. Паміж Кембрыджскім прафесарам і індыйскім клеркам завязалася ажыўленая перапіска, у выніку якой у Хардзі назапашваецца каля 120 формул, невядомых навуцы. Па патрабаванні Г. Хардзі ў 27-гадовым узросце Рамануджан пераязджае ў Кембрыдж. Там ён становіцца прафесарам універсітэта, яго выбіраюць у Лонданскае каралеўскае таварыства. Друкаваныя працы з яго формуламі выходзяць адна за адной, выклікаючы здзіўленне, а часам і разгубленасць калег.

У фарміраванні матэматычнага свету Рамануджана пачатковы запас матэматычных фактаў аб’яднаўся з велізарным запасам назіранняў над канкрэтнымі лікамі. Ён калекцыяніраваў такія факты з дзяцінства. Ён валодаў дзіўнай здольнасцю падмячаць велізарны лікавы матэрыял. Па словах Хардзі, «кожны натуральны лік быў асабістым другам Рамануджана». Многія матэматыкі яго часу лічылі Рамануджана проста экзатычнай з’явай, і што ён спазніўся нарадзіцца на 100 гадоў. Не перастаюць здзіўляцца праніклівасці індыйскага генія і матэматыкі нашага часу.

Навуковыя інтарэсы і вынікі

Сфера яго матэматычных інтарэсаў была вельмі шырокая. Гэта магічныя квадраты, квадратура круга, бесканечныя рады, гладкія лікі, разбіцці лікаў, гіпергеаметрычныя функцыі, спецыяльныя сумы і функцыі, якія цяпер носяць яго імя, вызначаныя інтэгралы, эліптычныя і мадулярныя функцыі.

Ён знайшоў некалькі асобных рашэнняў ураўнення Эйлера (гл. Задача аб чатырох кубах), сфармуляваў каля 120 тэарэм (у асноўным у выглядзе выключна складаных тоеснасцей). Сучаснымі матэматыкамі Рамануджан лічыцца найбуйнейшым знаўцам ланцуговых дробаў у свеце. Адным з самых выдатных вынікаў Рамануджана ў гэтай галіне з’яўляецца формула, у адпаведнасці з якой сума простага лікавага рада з ланцуговым дробам у дакладнасці роўная выразу, у якім прысутнічае здабытак Срыніваса Рамануджан  на Срыніваса Рамануджан :

    Срыніваса Рамануджан 

Матэматыкам добра вядома формула вылічэння ліку Срыніваса Рамануджан , атрыманая Рамануджанам ў 1910 шляхам раскладання арктангенса ў рад Тэйлара:

    Срыніваса Рамануджан 

Ужо пры k = 100 дасягаецца велізарная дакладнасць — шэсцьсот верных значных лічбаў!

Прыклады бесканечнай сумы, знойдзенай Рамануджанам:

    Срыніваса Рамануджан 
    Срыніваса Рамануджан 

Гэтая незвычайная формула — адна з прапанаваных ім у першым пісьме да Хардзі. Доказ гэтай роўнасці неэлементарны.

Іншыя формулы Рамануджана не менш прыгожыя:

    Срыніваса Рамануджан 
    Срыніваса Рамануджан  , дзе
    Срыніваса Рамануджан 
    Срыніваса Рамануджан 
    Срыніваса Рамануджан 
    Срыніваса Рамануджан 

Прызнанне і ацэнкі

Хардзі дасціпна пракаменціраваў вынікі, паведамленыя яму Рамануджанам: «Яны павінны быць праўдзівымі, бо калі б яны не былі праўдзівымі, то ні ў каго не хапіла б ўяўлення, каб вынайсці іх». Яго формулы часам усплываюць у самых сучасных раздзелах навукі, пра якія ў яго час ніхто нават не здагадваўся.

Сам Рамануджан гаварыў, што формулы яму ў сне падказвае багіня Намагіры Тхайяр (англ.: Namagiri Thayar) (Махалакшмі) (хіндзі: नामगिरी), якой пакланяюцца ў Намакале (там.: நாமக்கல்).

Каб захаваць спадчыну гэтага дзіўнага, ні на каго не падобнага матэматыка, была выдадзена кніга з фотакопіямі яго чарнавікоў.

Срыніваса Рамануджан  Навука нічога не выйграла ад таго, што Кумбаканамскі каледж адхіліў адзінага вялікага навукоўца, якога ён меў, і страта была невымернай. Лёс Рамануджана - найгоршы вядомы мне прыклад шкоды, якую можа нанесці малаэфектыўная і нягнуткая сістэма адукацыі. Патрабавалася так мала, усяго 60 фунтаў стэрлінгаў у год на працягу 5 гадоў і эпізадычных зносін з людзьмі, якія мелі сапраўдныя веды і трохі ўяўлення, а свет атрымаў бы яшчэ аднаго з найвялікшых сваіх матэматыкаў…
Срыніваса Рамануджан 

Паняцці, звязаныя з іменем Рамануджана

Іменем Рамануджана названыя:

  • Гіпотэза Рамануджана
  • Сумы Рамануджана
  • Функцыя Рамануджана
  • Канстанта Ландау - Рамануджана
  • Лік Рамануджана - Хардзі
  • Тоеснасць Роджэрса - Рамануджана
  • Тэарэма Хардзі - Рамануджана
  • Тоеснасць Дугала - Рамануджана
  • Графы Рамануджана

Зноскі

  • а б Srinivasa Ramanujan // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Srinivasa Ramanujan Biography // Biography: Historical & Celebrity Profiles Праверана 24 лютага 2018.
  • а б в г д е ё ж з і MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  • а б в Матэматычная генеалогія — 1997.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Срыніваса Рамануджан, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Срыніваса Рамануджан БіяграфіяСрыніваса Рамануджан Навуковыя інтарэсы і вынікіСрыніваса Рамануджан Прызнанне і ацэнкіСрыніваса Рамануджан Паняцці, звязаныя з іменем РамануджанаСрыніваса Рамануджан ЛітаратураСрыніваса Рамануджан СпасылкіСрыніваса Рамануджан

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    СлавакіяАнглійская моваСкірмунтыТунісРасійскае ўварванне ў КрымКакаАлесь БачылаГерб ЛітвыСлуцкі поясКрыптавалютаВалерый Станіслававіч МянжынскіЛекавыя расліныАсіповічыМастацтва Старажытнага ЕгіптаСінгапурБеларуская фанетыкаSega Saturn987Арганізацыя Аб’яднаных НацыйВялесРуская моваЛіса (рэперка)Моўная інтэрферэнцыяOnliner.byМузей старажытнабеларускай культурыАндрусь ТакіндангАўтамагістраль УралКастусь КаліноўскіМастацтваНаша Ніва (1991)Узбуйненне БССРМарыя ПшаздзецкаяBrockhaus EnzyklopädieВячаслаў Яўгенавіч ЯўсееўЯлтаУкраінская Народная РэспублікаТулаБеларускае выдавецкае таварыстваСаудаўская АравіяНадвор’еБарташы (Шчучынскі раён)Беларуская Народная РэспублікаМефедронЖук-аленьКарусь КаганецАляксей ДудараўРэжым ЛукашэнкіKnowledge GraphПотэрБеларускі арабскі алфавітЛіс Мікіта (мультсерыял)НігілізмЛюдміла Рублеўская1706Беларускі лацінскі алфавітІзяславічы ПолацкіяСерыя тарнада на поўдні даліны Місісіпі (2023)HTTPАндатраУзброеныя сілы Вялікага Княства ЛітоўскагаКарлес ПучдэмонІзраільPinterestБалгарыяШвагерБрэсцкая крэпасцьМір (арбітальная станцыя)Палац Сапегаў (Гродна)Рада Беларускай Народнай РэспублікіФэндомВялікая ложа БеларусіАперацыя «Цыклон»17 лютагаСлавенская мова🡆 More