Словазлучэнне

Словазлучэнне ў лінгвістыцы — дапаможная сінтаксічная адзінка, утвораная ў выніку аб'яднання двух ці больш самастойных слоў або словаформ, якія граматычна і па сэнсе звязаныя паміж сабой і абазначаюць пэўнае паняцце.

Словазлучэнне і слова

Адрозненне

  • Словы з'яўляюцца простымі назвамі прадметаў, а словазлучэнні выступаюць як складаныя або разгорнутыя назвы адпаведных з'яў.

Падабенства

  • Як і словы, словазлучэнні служаць для абазначэння пэўных прадметаў ці з'яў аб'ектыўнай рэчаіснасці і з'яўляюцца структурным матэрыялам сказу.
  • Словазлучэнне, як і слова (калі яно змяняецца), мае сістэму формаў.

Словазлучэнне і сказ

Адрозненне

  • Словазлучэнні не маюць сэнсава-граматычнай і інтанацыйнай самастойнасці і не выражаюць закончанай думкі (не з'яўляюцца асобным паведамленнем). Словазлучэнні — гэта часткі сказа, і толькі ў сказе яны набываюць канкрэтнае значэнне і выконваюць тую ці іншую функцыю. Некаторыя словазлучэнні могуць супадаць па форме з самастойнымі сказамі, але ніколі не супадаюць з імі па сваёй функцыі.
  • Словазлучэнне ў адрозненне ад сказа камунікатыўнай адзінкай не з'яўляецца.

Падыходы да трактоўкі словазлучэння

Лексікалагічная трактоўка

Вузкі аспект разумення словазлучэння.

Словазлучэнне разглядаецца толькі як спалучэнне 2 ці больш паўназначных слоў. У беларускім мовазнаўстве гэтай трактоўкі трымаюцца А. І. Наркевіч, Л. П. Падгайскі, М. С. Яўневіч, А. Я. Міхневіч і іншыя.

Сінтаксічная трактоўка

  • Вельмі шырокі аспект (Г. Н. Клюсаў).

Словазлучэнне — любое двухчленнае спалучэнне (службовае слова і знамянальнае, або службовае слова і службовае).

  • Больш вузкі аспект (Л. І. Бурак).

Словазлучэнне — спалучэнне толькі паўназначных слоў.

Літаратура

  • Бурак Л. І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ун-таў / Л. І. Бурак. − Мінск: Універсітэцкае, 1987.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы : у 2 ч. Ч. 2. Сінтаксіс / навук. рэд. А. А. Лукашанец. — Мінск: Беларуская навука, 2009.

Tags:

Словазлучэнне і словаСловазлучэнне і сказСловазлучэнне Падыходы да трактоўкі словазлучэнняСловазлучэнне ЛітаратураСловазлучэннеМовазнаўстваСлова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Рэкі і каналы БеларусіСвятлана Аляксандраўна АлексіевічБеларусь у складзе Расійскай імперыіВялікдзеньАркадзь КуляшоўСымон БудныСексуальнасць чалавекаАтрыйПарадокс ФерміЮраўскі карагодVII Усебеларускі народны сходБагачРагвалодПлешчыцы (Пінскі раён)Беларуская фанетыкаДзьмухавецДзеяслоўГісторыя БеларусіКіеў28 красавікаПрыпяцьГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)ApraxiaФрэдэрыктанскі ўніверсітэтБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБелы буселВялікае Княства ЛітоўскаеЯндэксКалі кветкі не маўчацьЯпонская моваУвасабленнеНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)АркаБеларускі алфавітРасіяНавіяльУніверсітэт Святога СтэфанаМіхась БашлакоўStreit Group SpartanУладзімір Іванавіч КарызнаАстравецКарла ТальявініСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічАндрэй МакаёнакЮрый Уладзіміравіч ТалубееўГарады БеларусіПрыродаГаўрыіла (Глухава)ЭнцыклапедыяМінская вобласцьВасіль Аляксеевіч ЖуковічОрдэн Дружбы народаў (СССР)Міхась ЛынькоўУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Гуканне вясныАндрэй Аляксандравіч УцюрынЧарнобыльская катастрофаБаладаРамантызмПрыназоўнікВера Аляксандраўна Палякова-МакейМоўная інтэрферэнцыяВацлаў ЛастоўскіПаўднёвая АмерыкаІрына Уладзіміраўна ДрыгаАлесь ПісьмянкоўВасіль БыкаўГенадзь ТумашАлесь ЖукГроднаПраспект Незалежнасці (Мінск)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБурыкы🡆 More