Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец: беларускі мовазнавец

Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец (нар.

23 лістапада 1954, в. Жураўцы Мінскай вобласці) — беларускі мовазнавец. Акадэмік НАНБ (2017, чл.-кар. з 2009), доктар філалагічных навук (2001), прафесар (2003).

Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец
Дата нараджэння 23 лістапада 1954(1954-11-23) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Алена Глебаўна Лукашанец
Дзеці Сяргей Аляксандравіч Лукашанец
Род дзейнасці навуковец, мовазнавец, лексікограф
Навуковая сфера філалогія, лексікаграфія, беларусістыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомы як філолаг, мовазнаўца
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Жураўцы Валожынскага раёна. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1977), аспірантуру пры Інстытуце рускай мовы АН СССР (1978―1981). З 1977 малодшы навуковы супрацоўнік, з 1985 старшы навуковы супрацоўнік, з 1986 вучоны сакратар, з 1989 намеснік дырэктара па навуковай рабоце, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (2003—2008), дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы (2008—2012), з 2012 першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і дырэктар філіяла Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы (2012—2015), з 03.03.2021 галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі». Старшыня Беларускага (з 2004) і Міжнароднага (2008—2013) камітэтаў славістаў, з 1996 член Камісіі па славянскім словаўтварэнні пры Міжнародным камітэце славістаў (з 2008 старшыня Камісіі). З 2005 галоўны рэдактар штогодніка «Беларуская лінгвістыка».

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і жорсткага падаўлення пратэстаў выступіў у відэазвароце навукоўцаў супраць гвалту, задушэння інтэлектуальных свабод, ілжывай прапаганды, падману народа, ідэалагічнай цэнзуры ў інфармацыйнай прасторы, звальненняў і арыштаў паводле палітычных матываў. З 03.03.2022 г. звольнены з працы ў НАН Беларусі

Навуковая дзейнасць

Кірункі навуковай дзейнасці: беларускае мовазнаўства, беларускае і славянскае словаўтварэнне, сацыялінгвістыка, моўныя кантакты, беларуска-рускае двухмоўе, культура беларускай мовы, моўная палітыка, сацыяльная псіхалогія мовы.

Кандыдацкая дысертацыя ― «Словаўтваральныя гнёзды дзеясловаў у рускай і беларускай мовах (на матэрыяле адной з груп дзеясловаў канкрэтнага фізічнага дзеяння)» (1981).

Доктарская дысертацыя ― «Граматычны аспект беларускага словаўтварэння» (2001).

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 20 манаграфій, 5 слоўнікаў. Працы А. А. Лукашанца тычацца беларускага і славянскага словаўтварэння, праблем беларуска-рускага двухмоўя і сацыялінгвістыкі, праблем сучаснага развіцця і функцыянавання беларускай мовы і беларускай арфаграфіі.

А. А. Лукашанец стварыў новы напрамак у беларускім мовазнаўстве ― распрацаваў тэарэтычныя асновы і ажыццявіў практычнае апісанне сістэмы беларускага словаўтварэння з новых граматычных пазіцый. А. А. Лукашанец з’яўляецца суаўтарам першага ў беларускай лексікаграфіі «Словаўтваральнага слоўніка беларускай мовы». Раскрыў заканамернасці інавацыйных змяненняў у лексіцы і словаўтварэнні беларускай мовы канца ХХ — пачатку ХХІ ст. і даследаваў на славянскім полі асаблівасці развіцця слоўнікавага складу сучаснай беларускай мовы з пазіцый тэндэнцый да інтэрнацыяналізацыі і нацыяналізацыі. Таксама раскрыў праблемы беларуска-рускага двухмоўя і ўзаемадзеяння гэтых моў, раскрыў прававыя, лінгвістычныя, сацыялінгвістычныя, палітычныя, псіхалінгвістычныя і прагматычныя аспекты функцыянавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя. А. А. Лукашанец ― адзін з асноўных распрацоўшчыкаў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), аўтар і суаўтар шэрагу практычных дапаможнікаў і даведнікаў па беларускай арфаграфіі, навуковы рэдактар шэрагу сучасных арфаграфічных слоўнікаў беларускай мовы, а таксама двухмоўных беларуска-рускіх і руска-беларускіх слоўнікаў, падрыхтаваных у адпаведнасці з гэтым законам.

У 2006 А. Лукашанец прапанаваў наогул забараніць тарашкевіцу у Беларусі. Між тым, сказаў ён, «да трасянкі трэба ставіцца як да натуральнай з’явы. Нават у аднамоўных краінах на літаратурнай мове размаўляе адносна невялікая, высокаадукаваная частка грамадства. Змяшаная гаворка ― рэалія кожнай сучаснай камунікатыўнай прасторы».

На думку А. Лукашанца, «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», падрыхтаваныя Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі сумесна з Міністэрствам адукацыі, з’яўляюцца актуальнымі і найбольш аптымальнымі ў сённяшняй сітуацыі. Яны павінны ліквідаваць той арфаграфічны разнабой, які існуе ў беларускамоўных друкаваных выданнях, забяспечыць стабільнасць і пераемнасць правапісных нормаў беларускай мовы, палегчыць яго выкладанне ў школе.

У 2008—2013 узначальваў Міжнародны камітэт славістаў, займаўся падрыхтоўкай XV Міжнароднага з’езда славістаў, які адбыўся ў Мінску ў жніўні 2013 года.

Узнагароды

Сям’я

Сям’я: жонка ― Алена Глебаўна Лукашанец, кандыдат філалагічных навук, прафесар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Сын — Сяргей Аляксандравіч Лукашанец, кандыдат гістарычных навук. Сын — Дзмітрый Аляксандравіч Лукашанец, кандыдат біялагічных навук, супрацоўнік, намеснік дырэктара «Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах», у пачатку 2021 года пакінуў Беларусь і працаўладкаваўся ў Інстытуце марскіх даследаванняў пры Клайпедскім універсітэце.

Асноўныя публікацыі

Манаграфіі

  • Русский язык в Беларуси. ― Мн.: Наука и техника, 1985 (суаўтар).
  • Общество ― язык ― политика. ― Мн.: Вышэйшая школа, 1988 (суаўтар).
  • Сопоставительное описание русского и белорусского языков. Морфология. ― Мн.: Наука и техника, 1990 (суаўтар).
  • Культура русской речи вопросах и ответах. ― Мн., 1996 (суаўтар).
  • Беларуская мова. ― Opole, 1998 (суаўтар і навуковы рэдактар).
  • Тыпалогія двухмоўя і шматмоўя ў Беларусі. ― Мн.: Беларуская навука, 1999 (суаўтар).
  • Словаўтварэнне і граматыка. ― Мн.: Права і эканоміка, 2001.
  • Komparacja współczesnych języków słowiańskich. Słowotwórstwo. Nominacja. \ Redaktor naukowy Ingeborg Ohnheizer. ― Opole, 2003 (суаўтар).
  • Кароткая граматыка беларускай мовы. Частка 1. ― Мн.: Беларуская навука, 2007 (суаўтар і навуковы рэдактар).
  • Кароткая граматыка беларускай мовы. У 2 ч. Ч. 2. Сінтаксіс / навук. Рэд. А. А. Лукашанец. ― Мінск: Беларуская навука, 2009 (навуковы рэдактар).
  • Сучасная беларуская арфаграфія : акадэмічны даведнік. — Мінск : АВЕРСЭВ, 2012. — 272 с. (суаўтар).
  • Праблемы сучаснага беларускага словаўтварэння. — Мн.: Беларуская навука, 2013. — 315 с.
  • Сопоставительное описание русского и белорусского языков. Словообразование. — Минск : Беларуская навука, 2014. — 486 с. (суаўтар і навуковы рэдактар).
  • Беларуская мова ў ХХІ ст.: развіццё сістэмы і праблемы функцыянавання. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — 397 с.
  • Word-Fotmation. An International Handbook of the Languagу of Europe. Volume 4. — Berlin/Boston : Walter de Gruyter GmbH, 2016. — 702 р. (суаўтар).  
  • The Explicit and the Implicit in Language and Speech. / Edited by Liudmila Liashchova. — Cambridge Scholars Publishing, 2017 (суаўтар). — P. 154—178.   
  • Глабалізацыя і славянскае словаўтварэнне. — Мінск: Права і эканоміка, 2019. — 178 с. (суаўтар і навуковы рэдактар).
  • Республика Беларусь — 25 лет созидания и свершений. В 7 т. Т. 1. — Минск: Беларуская навука, 2020. — 631 с. (суаўтар; раздзел «Государственные языки», С. 553—595).    
  • Славянская дэрыватаграфія.  — Мінск: Права і эканоміка, 2020. — 362 с. (суаўтар і навуковы рэдактар).
  • Słowotwórstwo w przestrzeni komunikacyjnej. — Warszawa: Instytut Slawistyki Polskiej Akademii Nauk, 2021. — 372 с. (суаўтар).  

Слоўнікі

  • Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы. ― Мн.: Беларуская навука, 2000 (суаўтар).
  • Школьны словаўтваральны слоўнік беларускай мовы. ― Мінск: Аверсэв, 2006. ― 512 с. (суаўтар).
  • Основные термины метрологии. Русско-белорусский словарь справочник. ― Мн., 2007. ― 256 с. (суаўтар).
  • Современный русско-белорусский словарь для школьников: под ред. докт. филол. наук Лукашанца А. А. / О. М. Николаева, Т. Н. Трухан. Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. ― 568 с.
  • Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / І. У. Кандраценя, Л. П. Кунцэвіч; пад рэд. А. А. Лукашанца. ― Мінск: Тэтрасістэмс, 2009. ― 704 с.
  • Кунцэвіч Л. П., Кандраценя І. У. Беларускі арфаграфічны слоўнік (выданне другое выпраўленае) / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я.Коласа і Я.Купалы; уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя; пад рэдакцыяй А. А. Лукашанца ― Мінск: Беларуская навука, 2010. 31,3 ул.-выд. арк.
  • Кунцэвіч Л. П., Кандраценя І. У. Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў. Пад рэдакцыяй А. А. Лукашанца ― Мінск: Аверсэв, 2010.
  • Современный русско-белорусский словарь / О. М. Николаева, Т. Н. Трухан; под ред. А. А. Лукашанца. ― Мн.: ТетраСистемс, 2011. ― 576 с.
  • Слоўнік асабовых уласных імён / А. К. Усціновіч; навук. рэдактар А. А. Лукашанец. ― Мн.: Літаратура і мастацтва, 2011.
  • Русско-белорусский терминологический словарь по порошковой металлургии. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — 341 с. (суаўтар)
  • Слоўнік беларускай мовы  / Навуковыя рэдактары А. А. Лукашанец, В. П. Русак. — Мінск : Беларуская навука, 2012. — 916 с.
  • Русско-белорусский словарь для школьников младшего возраста. — Минск, 2012. — 192 с. (навуковы рэдактар).
  • Беларуска-рускі слоўнік=Белорусско-русский словарь. У 3 т. — Выд. 4-е, перапрац. і дап. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012 (навуковы рэдактар).
  • Русско-белорусский словарь=Руска-беларускі слоўнік. В 3 т. — Изд. 10-е, перераб. и доп. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012 (навуковы рэдактар).
  •  Слоўнік асабовых уласных імён / У. М. Завальнюк, В. К. Раманцэвіч; пад агул. рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск : Народная асвета, 2017. — 286 с.
  • Русско-белорусский толковый словарь по металлургии и литейному производству. — Мн.: Беларуская навука, 2020. — 739 с.  (суаўтар) і інш.

Навучальныя дапаможнікі

  • Сопоставительный анализ восточнославянских языков. Учебное пособие для студентов вузов. Под ред. А. А. Лукашанца, А. М. Мезенко. ― Витебск, 2004.
  • Сопоставительный анализ восточнославянских языков. Учебное пособие для студентов вузов. Под ред. А. А. Лукашанца, А. М. Мезенко. ― Мн.: ІВЦ Мінфіна, 2005. ― 228 с.
  • Сучасная беларуская мова. Марфеміка. Марфаналогія. Словаўтварэнне. Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» завочнай формы навучання (III семестр). Пад. рэд. А. А. Лукашанца. — Мн.: БДУ, 2012.

Артыкулы

Зноскі

Літаратура

  • Кунцэвіч Л. П. Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец (да 50-годдзя з дня нараджэння беларускага вучонага-лінгвіста) // Беларуская лінгвістыка, 2004, вып. 54.
  • Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец: да 60-годдзя з дня нараджэння / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; уклад. І. У. Кандраценя, В. М. Нікалаева, І. У. Ялынцава; навук. рэд. В. М. Нікалаева. — Мінск: Беларуская навука, 2014. — 99 с. — (Біябібліаграфія вучоных Беларусі).

Спасылкі


Tags:

Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец БіяграфіяАляксандр Аляксандравіч Лукашанец Навуковая дзейнасцьАляксандр Аляксандравіч Лукашанец УзнагародыАляксандр Аляксандравіч Лукашанец Сям’яАляксандр Аляксандравіч Лукашанец Асноўныя публікацыіАляксандр Аляксандравіч Лукашанец ЛітаратураАляксандр Аляксандравіч Лукашанец СпасылкіАляксандр Аляксандравіч Лукашанец19542001200323 лістападаАкадэмікДоктар навукЖураўцыМінская вобласцьНацыянальная акадэмія навук БеларусіПрафесарЧлен-карэспандэнт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Прыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеЭякуляцыяСанцэнаДзеяслоўГрэчаская моваКандрат КрапіваНавуковы стыльФабіа КанавараУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Асіміляцыя (мовазнаўства)Белае (Пухавіцкі раён)Рыгор АстапеняСповедзьМонатэізмЯрылаКасцёл Святога Духа (Мінск)Раскіданае гняздо (п’еса).nuГрамадскі набытакСымон БудныКатавіцыПадобнасць (геаметрыя)Харукі МуракаміШаленстваКаласы пад сярпом тваімСаша ФіліпенкаМатрыца Эмілія Плятэр2002Анатоль Іванавіч НічкасаўУ агні народжанаяБапба ГокленСексуальныя практыкі паміж мужчынаміЛіянель МесіФальшывыя сябры перакладчыкаПлаваннеGoogleПалавы актАркадзь КуляшоўМексікаНьюкасл-эпон-ТайнФеафан СпаведнікМелатанінБорджыяВольхаВенанцы БутрымСэрца на далоніДаўятУнікодАксаміткі прамастойныяЯзэп Юр’евіч Лёсікohuy1Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарла ТальявініЛунцікМТБанкHTMLРомбАлесь АдамовічAMZ DzikБеларуская дзіцячая літаратураАральны сексВінцэнт Дунін-МарцінкевічЕгіпетКсенія ПазнякГідрапонікаДжэніфер ЛоўрэнсСлонімЧабор звычайныЎФранцыск СкарынаЯн Каміль Біспінг🡆 More